Вы тут

Рукі прэч, або Вір­ту­аль­ны кашалёк трэ­ба зра­біць не­да­ты­каль­ным


А прын­цып ну­ля­вой ад­каз­нас­ці на 100% вяр­тан­не гро­шай не га­ран­туе

Мах­ляр­ства па карт­ках мож­на ўмоў­на па­дзя­ліць на дзве вя­лі­кія гру­пы: ашу­кан­ства ў вір­ту­аль­ным ася­род­дзі (ін­тэр­нэт-мах­ляр­ства) і рэ­аль­ны пад­ман у фі­зіч­най сет­цы (да яго ад­но­сяц­ца скі­мінг, лі­ван­скія за­ве­сы, фан­том­ныя бан­ка­ма­ты і інш.). У апош­ні час усё больш бан­каў і на­ват кра­і­ны пе­ра­хо­дзяць да эмі­сіі кар­так з чы­пам. Па­ра­лель­на ў све­це на­зі­ра­ец­ца рост элект­рон­най ка­мер­цыі. Та­му пы­тан­не жуль­ніц­тва з ма­тэ­ры­яль­ны­мі нось­бі­та­мі бан­каў­скай ін­фар­ма­цыі ро­біц­ца ўсё менш і менш ак­ту­аль­ным. Зла­мыс­ні­кі ўсё час­цей сы­хо­дзяць у ін­тэр­нэт.

Без кры­мі­наль­ных ад­біт­каў

— У вір­ту­аль­ным ася­род­дзі фі­зіч­ных сля­доў мах­ляр­ства менш. У ін­тэр­нэ­це ўза­е­ма­ад­но­сі­ны па­між зла­чын­ца­мі шмат­узроўневыя, і, ад­па­вед­на, зла­мыс­нік менш ры­зы­куе быць злоў­ле­ным. Сва­во­ліць у ін­тэр­нэ­це ашу­кан­цам бяс­печ­ней, — ад­зна­чае ды­рэк­тар пла­цеж­най сіс­тэ­мы «Бел­Карт» Аляк­сандр Сот­ні­каў.

Экс­перт лі­чыць, што па ме­ры та­го, як карт­кі з маг­ніт­най па­ла­сой бу­дуць за­мя­шчац­ца ду­аль­ны­мі (апош­нія ма­юць ад­на­ча­со­ва маг­ніт­ную па­ла­су і чып), ак­ту­аль­насць мах­ляр­ства ў фі­зіч­ным ася­род­дзі бу­дзе на­блі­жац­ца да ну­ля. Ад­нак да та­го ча­су, па­куль на карт­цы ёсць маг­ніт­ная па­ла­са і па ёй мож­на так ці інакш пра­во­дзіць апе­ра­цыі, пы­тан­не фі­зіч­на­га мах­ляр­ства так­са­ма ні­ку­ды не знік­не.

— Схе­мы ўжо даў­но ад­пра­ца­ва­ны, яны па-ра­ней­ша­му пры­но­сяць зла­чын­цам да­ход, хоць яго па­мер па­сту­по­ва і зні­жа­ец­ца, — ад­зна­чае спа­дар Сот­ні­каў. — Як толь­кі ўсе бан­кі пя­рой­дуць на эмі­сію кар­так з чы­пам без маг­ніт­най па­ла­сы, ашу­кан­цы пач­нуць шу­каць но­выя спо­са­бы счыт­ваць і пад­раб­ляць карт­кі. На­ўрад ці ў най­блі­жэй­шай бу­ду­чы­ні «шэ­ры сек­тар» бу­дзе за­да­валь­няц­ца толь­кі вір­ту­аль­най пра­сто­рай.

Ра­зам з тым, мах­ляр­ства, звя­за­нае з бан­каў­скі­мі пла­цеж­ны­мі карт­ка­мі, ча­сам пе­ра­хо­дзіць у «пра­меж­ную» зо­ну фі­зіч­най і вір­ту­аль­най се­так. Та­ды ў бу­ду­чы­ні па­доб­ныя жу­лі­кі ста­нуць час­цей за­ра­жаць бан­ка­ма­ты ві­ру­са­мі, якія змо­гуць уплы­ваць на біз­нес-пра­цэ­сы ў іх, або «ўклінь­вац­ца» па­між бан­кам і кан­чат­ко­вай пры­ла­дай (бан­ка­ма­там). Гэ­та знач­на да­ра­жэй, чым прос­тыя схе­мы мах­ляр­ства, што дзей­ні­ча­юць ця­пер. Ад­нак і та­кія схе­мы ўжо рас­пра­ца­ва­ны і вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца, але маш­та­бы іх ужы­ван­ня яшчэ не вель­мі вя­лі­кія.

Ка­сі­ру ма­га­зі­на ў ру­кі картку па­жа­да­на не да­ваць

Зрэш­ты, ужо сён­ня ня­чыс­тыя на ру­ку лю­дзі вы­на­хо­дзяць да агід­нас­ці прос­тыя спо­са­бы кра­дзя­жу ін­фар­ма­цыі пра пла­цеж­ныя карт­кі і з іх да­па­мо­гай ажыц­цяў­ля­юць па­куп­кі ў ін­тэр­нэ­це. З апош­ніх пры­кла­даў — 37 ча­ла­век, што ста­лі ах­вя­ра­мі ка­сі­ра ад­на­го са ста­ліч­ных су­пер­мар­ке­таў. Да гэ­та­га ча­су яшчэ не зра­зу­ме­ла, якім чы­нам жан­чы­на за­хоў­ва­ла ін­фар­ма­цыю з кар­так — ці то ва­ло­да­ла фа­та­гра­фіч­най па­мяц­цю, ці то за­піс­ва­ла ў на­тат­ні­чак, ці то прос­та фа­та­гра­фа­ва­ла на тэ­ле­фон... Але факт за­ста­ец­ца фак­там: атры­маў­шы ў ру­кі карт­ку ад клі­ен­та кра­мы, ка­сір дак­лад­на фік­са­ва­ла яе рэ­кві­зі­ты. А по­тым з іх да­па­мо­гай вель­мі «ра­зум­ная ка­сір­ка» аплач­ва­ла та­ва­ры і па­слу­гі ў се­ці­ве.

Як вя­до­ма, для раз­лі­каў у ін­тэр­нэ­це ПІН-код не па­тра­бу­ец­ца: да­стат­ко­ва ве­даць ну­мар карт­кі, імя тры­маль­ні­ка, тэр­мін дзе­ян­ня «плас­ты­ка» і ліч­ба­вы код, які ад­люст­роў­ва­ец­ца на ад­ва­рот­ным ба­ку карт­кі. Ха­рак­тэр­на так­са­ма, што ка­сір у кра­ме сён­ня мае поў­нае пра­ва ста­ран­на вы­ву­чыць ва­шу карт­ку — па­гля­дзець імя тры­маль­ні­ка, зве­рыць под­піс на чэ­ку. Та­му спрыт­на­му спе­цы­я­ліс­ту, які пра­цуе ка­сі­рам у кра­ме, не вель­мі скла­да­на скрас­ці гэ­тыя рэ­кві­зі­ты.

Для мі­ні­мі­за­цыі та­кіх пры­мі­тыў­ных схем пад­ма­ну прос­та не трэ­ба да­ваць карт­ку ў ру­кі ка­сі­ру, але ў на­шых умо­вах гэ­та па­куль не­рэ­аль­на. А вось у Еў­ро­пе ці на­ват у най­блі­жэй­шай да нас Пры­бал­ты­цы ў кра­мах шы­ро­ка рас­паў­сю­джа­на схе­ма аб­слу­гоў­ван­ня, ка­лі клі­ент сам пра­во­дзіць карт­ку праз тэр­мі­нал і, та­кім чы­нам, ка­сір ні­як не кан­так­туе з ёй. «Гэ­та, на са­май спра­ве, пра­віль­ны шлях, і я ду­маю, што мы да яго так­са­ма ра­на ці поз­на прый­дзем», — упэў­не­ны Аляк­сандр Сот­ні­каў. У Мін­ску ўжо па­ча­лі з'яў­ляц­ца та­кія кра­мы. Але ў боль­шас­ці вы­пад­каў карт­ку ўсё ж да­вя­дзец­ца да­ваць ка­сі­ру ў ру­кі. Та­му, каб аба­ра­ніць ся­бе і свае гро­шы, экс­перт рэ­ка­мен­дуе вы­ка­рыс­тоў­ваць у фі­зіч­най сет­цы ад­ны карт­кі, а ў вір­ту­аль­най — ін­шыя.

За­крыць ад ін­тэр­нэ­ту

Са­мае га­лоў­нае пра­ві­ла для ак­тыў­на­га ка­рыс­таль­ні­ка — вы­клю­чыць маг­чы­масць пра­вя­дзен­ня тран­зак­цый у ін­тэр­нэ­це для кар­так, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца ў бан­ка­ма­тах і звы­чай­ных кра­мах. У гэ­тым вы­пад­ку, на­ват ка­лі та­кія карт­кі бу­дуць скра­дзе­ны, то мах­ляр не змо­жа з іх да­па­мо­гай ажыц­ця­віць апе­ра­цыю ў сет­цы ін­тэр­нэт. Ця­пер гэ­та са­мы ра­зум­ны і дзейс­ны спо­саб аба­ра­ніць ся­бе ад вы­шэй­апі­са­най сі­ту­а­цыі з ка­сі­рам кра­мы.

Акра­мя та­го, на­ват у се­ці­ве ёсць ка­на­лы, ры­зы­кі пры вы­ка­ры­стан­ні якіх мі­ні­маль­ныя. У Бе­ла­ру­сі та­кім ка­на­лам з'яў­ля­ец­ца АРІП, упэў­не­ны наш экс­перт. Ме­на­ві­та гэ­та гра­ніч­на бяс­печ­нае ася­род­дзе, куды клі­ент ува­хо­дзі­ць праз улас­ны ін­тэр­нэт-бан­кінг і та­кім чы­нам ні­дзе не «све­ціць» ну­мар і ін­шыя рэ­кві­зі­ты ўлас­най карт­кі. У гэ­тым вы­пад­ку не мае зна­чэн­ня, асоб­ная ў вас карт­ка для апе­ра­цый у ін­тэр­нэ­це ці не. Акра­мя та­го, вар­та ўваж­лі­ва ста­віц­ца да вы­ба­ру бан­ка-эмі­тэн­та для раз­лі­каў у ін­тэр­нэ­це. Ён па­ві­нен быць сер­ты­фі­ка­ва­ны на пра­да­стаў­лен­не па­слуг з вы­ка­ры­стан­нем тэх­на­ло­гіі 3-D secure.

Ад ча­го ўра­туе прын­цып ну­ля­вой ад­каз­нас­ці?

Ад­но з апош­ніх ноу-хау На­цы­я­наль­на­га бан­ка — рэ­ка­мен­да­цыя бан­кам пры­трым­лі­вац­ца прын­цы­пу ну­ля­вой ад­каз­нас­ці тры­маль­ні­ка бан­каў­скай карт­кі. Гэ­ты прын­цып у кла­січ­ным ра­зу­мен­ні пра­ду­гледж­вае тое, што ў вы­пад­ку кра­дзя­жу срод­каў з карт­кі банк па­кры­вае клі­ен­ту су­му вы­кра­дзе­ных срод­каў. Но­ва­ўвя­дзен­не па­він­на па­вя­лі­чыць пры­ваб­насць кар­так і, ад­па­вед­на, без­на­яў­ных раз­лі­каў у кра­і­не. Але і гэ­та клі­ен­та на­ўрад ці цал­кам аба­ро­ніць.

— На­ват прын­цып ну­ля­вой ад­каз­нас­ці не мо­жа на 100% га­ран­та­ваць вяр­тан­не срод­каў бан­кам у вы­пад­ку форс-ма­жо­ру, — лі­чыць Аляк­сандр Сот­ні­каў. — Пач­нём з та­го, што ця­пер яшчэ не цал­кам зра­зу­ме­ла, як бу­дзе вы­гля­даць прын­цып ну­ля­вой ад­каз­нас­ці ў Бе­ла­ру­сі. Спе­цы­я­ліс­ты яшчэ не ба­чы­лі фі­наль­на­га нар­ма­тыў­на­га да­ку­мен­та На­цы­я­наль­на­га бан­ка, та­му што яго па­куль не іс­нуе.

На­огул, прын­цып ну­ля­вой ад­каз­нас­ці пра­ду­гледж­вае прэ­зумп­цыю не­ві­на­ва­тас­ці тры­маль­ні­ка. Каб не вяр­таць гро­шы, банк па­ві­нен да­ка­заць, што срод­кі з карт­кі бы­лі скра­дзе­ныя па ві­не клі­ен­та. Пры гэ­тым ён мо­жа ўво­дзіць пэў­ныя аб­ме­жа­ван­ні. На­прык­лад, ка­лі ў вас карт­ка з маг­ніт­най па­ла­сой, а вы па­еха­лі з ёй за мя­жу і там у вас скра­лі гро­шы, банк за гэ­та ад­каз­нас­ці не ня­се. Та­му што пра­па­ноў­ваў клі­ен­ту афор­міць чы­па­вую карт­ку, але вы не ста­лі гэ­та­га ра­біць. І гэ­та толь­кі ад­на з маг­чы­мых ага­во­рак, якія мо­гуць мець мес­ца. Пра рэ­аль­ную ка­рысць прын­цы­пу ну­ля­вой ад­каз­нас­ці ў Бе­ла­ру­сі га­ва­рыць па­куль заў­час­на, рэ­зю­мі­руе спе­цы­я­ліст.

Та­кім чы­нам, са­мы вер­ны спо­саб аба­ра­ніць ся­бе ад мах­ляр­ства — па­дзя­ляць вір­ту­аль­ныя і рэ­аль­ныя фі­нан­са­выя па­то­кі. Не­аб­ход­на мець асоб­ную карт­ку для раз­лі­каў у ін­тэр­нэ­це і зу­сім ін­шую — для па­ез­дак за мя­жу (аба­вяз­ко­ва — з чы­пам), а ў бан­ка­ма­тах і кра­мах на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі вы­ка­рыс­тоў­ваць толь­кі тыя карт­кі, што не ма­юць між­на­род­най функ­цыі і не пры­ма­юц­ца да апла­ты та­ва­раў і па­слуг праз ін­тэр­нэт. Гэ­та­га бу­дзе цал­кам да­стат­ко­ва для та­го, каб ва­ша без­на­яў­нае жыц­цё бы­ло са­праў­ды бяс­печ­ным.

* * *

Ча­ка­ем ва­шых пы­тан­няў пра ка­ры­стан­не гра­шы­ма і ўсё, што з гэ­тым звя­за­на. Вы мо­жа­це звяр­тац­ца на элект­рон­ны ад­рас га­зе­ты іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу з па­зна­кай «для ад­дзе­ла эка­но­мі­кі» ці па тэ­ле­фо­нах
8 (017) 292 38 02 і 8 (017) 287 17 51.

Сяр­гей КУР­КАЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».