Вы тут

Чым далей — тым даражэй


Ды­фе­рэн­ца­ва­ныя та­ры­фы на пра­езд у гра­мад­скім транс­пар­це ста­лі­цы, хут­чэй за ўсё, спа­чат­ку ўвя­дуць у мет­ра­па­лі­тэ­не. Пра гэ­та пад­час чар­го­вай су­бот­няй «пра­мой лі­ніі» па­ве­да­мі­ла на­мес­нік стар­шы­ні Мін­гар­вы­кан­ка­ма Жан­на БІ­РЫЧ. Ра­ней пла­на­ва­ла­ся, што ўвя­дзен­не ды­фе­рэн­ца­ва­ных та­ры­фаў пач­нец­ца з пры­га­рад­ных марш­ру­таў.

Па сло­вах Жан­ны Бі­рыч, но­вы від апла­ты за пра­езд з'я­віц­ца сё­ле­та ў мін­скай пад­зем­цы ўжо ў пер­шым паў­год­дзі. Пла­ну­ец­ца, што да кан­ца го­да і ас­тат­ні гра­мад­скі транс­парт пя­рой­дзе на ды­фе­рэн­ца­ва­ную апла­ту. Ад­нак у «Мінск­тран­се» тэр­мі­ны па­куль не ўдак­лад­ня­юць.

«Мы ўжо зай­ма­ем­ся ўка­ра­нен­нем гэ­тай сіс­тэ­мы ў пры­га­рад­ным транс­пар­це, увесь ру­хо­мы са­стаў аб­ста­ля­ва­ны. Але да­га­вор па­куль не за­клю­ча­ны», — па­тлу­ма­чы­ла «Звяз­дзе» на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра па эка­но­мі­цы «Мінск­тран­са» Іры­на ЯКУ­БОЎ­СКАЯ.

Адзі­нае, што ўжо дак­лад­на вя­до­ма, гэ­та кры­тэ­рый, па якім бу­дзе ўве­дзе­на ды­фе­рэн­цы­я­цыя та­ры­фаў. Ка­лі ра­ней спе­цы­я­ліс­ты ва­га­лі­ся па­між ча­сам па­езд­кі і ад­лег­лас­цю, ця­пер прый­шлі да вы­сно­вы, што пла­ціць па­са­жы­ры бу­дуць за пэў­ную ад­лег­ласць, зы­хо­дзя­чы з вы­зна­ча­на­га кош­ту за 1 км.

Ра­ней ды­рэк­тар ДУ «Ста­ліч­ны транс­парт і су­вязь» Ва­ле­рый Шку­ра­таў тлу­ма­чыў, што га­ра­джа­не не хо­чуць пла­ціць ад­ноль­ка­выя гро­шы за роз­ны кі­ла­мет­раж, да та­го ж транс­парт­ны сро­дак мо­жа тра­піць у за­тор, і ча­са­вы пра­яз­ны бу­дзе змар­на­ва­ны. З апла­тай за ад­лег­ласць та­ко­га не зда­рыц­ца. Па­доб­ны рас­клад бу­дзе вы­гад­ны для па­са­жы­раў, а так­са­ма па­-
спры­яе змян­шэн­ню коль­кас­ці без­бі­лет­ні­каў у транс­пар­це.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Наперадзе ў нас яшчэ шмат добрых важных спраў»

«Наперадзе ў нас яшчэ шмат добрых важных спраў»

На цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі 1100 чалавек. 

Грамадства

«Мы, грамадзяне Беларусі, з гонарам і ўпэўненасцю глядзім у заўтрашні дзень»

«Мы, грамадзяне Беларусі, з гонарам і ўпэўненасцю глядзім у заўтрашні дзень»

Уражанні тых, хто назіраў за ўрачыстасцю у рэгіёнах. 

Прэзідэнт

Як беларусы сустракалі прэзідэнцкі картэж у дзень інаўгурацыі?

Як беларусы сустракалі прэзідэнцкі картэж у дзень інаўгурацыі?

«Пакуль у нас такі моцны лідар, усё ў нас будзе добра!».