Вы тут

Павіншуй родную школу!


На­цы­я­наль­ны ін­сты­тут аду­ка­цыі даў старт но­ва­му ін­тэр­нэт-пра­ек­ту пад наз­вай «Зро­бім свя­та ра­зам», пры­мер­ка­ва­на­му да ве­ча­ра су­стрэч вы­пуск­ні­коў, які ад­бу­дзец­ца ўжо ў на­ступ­ную су­бо­ту. Ад­дзя­чыць род­най шко­ле на сло­вах ці ма­тэ­ры­яль­на ця­пер мо­жа кож­ны вы­пуск­нік.

У ме­жах пра­ек­та ўсім ах­вот­ным пра­па­ну­ец­ца па­кі­нуць сло­вы ўдзяч­нас­ці на­стаў­ні­кам сва­ёй род­най шко­лы на сай­це vsetі.by (бы­лая бе­ла­рус­кая са­цы­яль­ная сет­ка). Усе він­ша­ван­ні ра­зам з ну­ма­ра­мі школ-ад­ра­са­таў ад­люст­роў­ва­юц­ца на га­лоў­най ста­рон­цы сай­та. Так­са­ма ёсць маг­чы­масць пе­ра­лі­чыць лю­бую су­му гро­шай на па­за­бюд­жэт­ны ра­ху­нак сва­ёй шко­лы. Ім­ёны ах­вя­ра­валь­ні­каў так­са­ма з'я­вяц­ца на сай­це vsetі.by.

— Га­лоў­ная «фіш­ка» гэ­тай ак­цыі — ін­фар­ма­цыя пра яе рас­паў­сюдж­ва­ец­ца праз са­цы­яль­ныя сет­кі пры да­па­мо­зе зня­та­га на­мі «ві­рус­на­га» ро­лі­ка, — рас­па­вёў ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» Сяр­гей Аль­шэў­скі, на­чаль­нік упраў­лен­ня ар­га­ні­за­цый­на­га су­пра­ва­джэн­ня дыс­тан­цый­ных аду­ка­цый­ных па­слуг На­цы­я­наль­на­га ін­сты­ту­та аду­ка­цыі. — Агуль­ная су­ма пе­ра­лі­ча­ных на кошт школ срод­каў ад­люст­роў­ва­ец­ца на сай­це vsetі.by. Ця­пер за­ста­ец­ца толь­кі ча­каць ак­тыў­на­га ўдзе­лу вы­пуск­ні­коў у ак­цыі.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».