Вы тут

Пасуньцеся: «французы едуць»


На ры­нак па­сту­пі­лі 80 ай­чын­ных «Пе­жо»

Учо­ра стар­та­ва­лі про­да­жы аў­та­ма­бі­ляў Реugеоt бе­ла­рус­кай вы­твор­час­ці. Гэ­та се­дан ся­рэд­ня­га кла­са Реugеоt 301 і рэ­стай­лін­га­вы кра­со­вер Реugеоt 3008. У са­ка­ві­ку вы­твор­цы пла­ну­юць па­чаць про­да­жы Реugеоt Раrtnеr і но­ва­га рэ­стай­лін­га­ва­га біз­нес-се­да­на Реugеоt 508, а так­са­ма дзвюх ма­дэ­ляў Сіtrоёn — С-Еlуsее і Bеrlіngо.

3-24

Аў­та­ма­бі­лі кан­цэр­на Реugеоt-Сіtrоёn збі­ра­юць на за­вод­зе «Юні­сан». Прад­пры­ем­ства ўжо рэа­лі­за­ва­ла не­каль­кі пра­ек­таў па вы­твор­час­ці аў­та­ма­бі­ляў, та­кіх як Fоrd, Lublіn, Sаmаnd, Zоtуе. Про­да­жы аў­та­ма­бі­ляў ажыц­цяў­ля­юц­ца праз ды­лер­скія цэнт­ры Реugеоt і Сіtrоen у Бе­ла­ру­сі. Кошт се­да­на Реugеоt 301 скла­дзе ка­ля 182 млн бе­ла­рус­кіх руб­лёў (ад 11 800 до­ла­раў па ак­ту­аль­ным кур­се), рэ­стай­лін­га­вы кра­со­вер Реugеоt 3008 — ка­ля 314 млн руб­лёў (ад 20350 до­ла­раў). У кам­па­ніі «ПС АЎ­ТА ГРУП», якая з'яў­ля­ец­ца афі­цый­ным ім­пар­цё­рам Реugеоt і Сіtrоёn у Бе­ла­ру­сі, ад­зна­чы­лі, што цэ­ны на аў­та­ма­бі­лі бе­ла­рус­кай збор­кі ста­лі ні­жэй­шы­мі. Ды­ле­ры так­са­ма раз­ліч­ва­юць на тое, што аў­та­ма­бі­ля­мі за­ці­ка­вяц­ца і дзяр­жаў­ныя ўста­но­вы — усе яны ад­па­вя­да­юць пра­ві­лам на­быц­ця служ­бо­вых аў­та­ма­бі­ляў згод­на з ука­зам № 119.

«Ка­ля па­ло­вы го­да пай­шло на тое, каб пра­вес­ці ўсе пад­рых­тоў­чыя ра­бо­ты па за­пус­ку гэ­та­га пра­ек­та. Па­тра­ба­ван­ні да пра­цэ­су збор­кі цал­кам ад­па­вя­да­юць жорст­кім еў­ра­пей­скім стан­дар­там. Клю­ча­выя су­пра­цоў­ні­кі прад­пры­ем­ства прай­шлі аба­вяз­ко­вую аду­ка­цыю на за­во­дах РSА Реugеоt Сіtrоen у Фран­цыі і Ра­сіі. Кан­цэрн па­ста­ян­на да­па­ма­гаў у ар­га­ні­за­цыі збор­кі аў­та­ма­бі­ляў. Іх прад­стаў­ні­кі ўвесь час зна­хо­дзяц­ца на прад­пры­ем­стве. Тэх­ніч­ная пад­трым­ка бы­ла на ўсіх эта­пах і пра­цяг­ва­ец­ца да гэ­та­га ча­су. Са­бра­на ўжо 80 аў­та­ма­бі­ляў, і яны па­сту­па­юць у про­даж ды­лер­скай сет­кі Бе­ла­ру­сі», — рас­ка­заў ды­рэк­тар вы­твор­ча­га прад­пры­ем­ства «Юні­сан» Ва­лян­цін Пі­куль. Па­шы­рыц­ца і ды­лер­ская сет­ка — у пер­шым квар­та­ле гэ­та­га го­да пла­ну­юць ад­крыць но­выя цэнт­ры ў Го­ме­лі і Ві­цеб­ску.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.