Вы тут

Я прынёс вам дар


Кан­цэрт у дзень на­ра­джэн­ня Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на — тра­ды­цый­ны пра­ект Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі і Му­зея У. Му­ля­ві­на — ад­быў­ся ў Мін­ску

Вось ужо не­каль­кі га­доў за­пар ён ла­дзіц­ца з удзе­лам флаг­ма­на ай­чын­на­га му­зыч­на­га мас­тац­тва — На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га на­род­на­га ар­кест­ра Бе­ла­ру­сі імя Жы­но­ві­ча пад кі­раў­ніц­твам на­род­на­га ар­тыс­та Бе­ла­ру­сі, пра­фе­са­ра Мі­ха­і­ла Ка­зін­ца.

4-25

Сё­ле­та па­да­рун­кам на дзень на­ра­джэн­ня Ула­дзі­мі­ру Му­ля­ві­ну стаў­ соль­ны кан­цэрт Пят­ра Ял­фі­ма­ва, які спя­ваў у су­пра­ва­джэн­ні ар­кест­ра Жы­но­ві­ча. Ім­ёны вя­лі­ка­га пес­ня­ра Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на і ха­рыз­ма­тыч­на­га ма­ла­до­га спе­ва­ка Пят­ра Ял­фі­ма­ва ў той ве­чар скры­жа­ва­лі­ся цал­кам не­вы­пад­ко­ва. Бо сён­ня ня­ма, ба­дай, най­леп­ша­га вы­ка­наў­цы пес­ня­роў­скіх хі­тоў. Скла­да­ныя, ад­мыс­ло­выя, юве­лір­на ад­то­ча­ныя май­стэр­скай ру­кой Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на, най­леп­шыя пес­ні «Пес­ня­роў», як па­каз­вае час, пад­да­юц­ца толь­кі са­праўд­ным май­страм эст­рад­на­га ва­ка­лу. Ял­фі­маў, без пе­ра­боль­шан­ня, — пер­шы ся­род іх. Яго імя, як і ні з чым не па­раў­наль­ны го­лас, вы­клі­ка­юць вя­ліз­ную ці­ка­васць шмат­лі­кіх слу­ха­чоў да­лё­ка за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі. Анш­лаг у кан­цэрт­най за­ле фі­лар­мо­ніі — чар­го­вае па­цвяр­джэн­не ка­ла­саль­най па­пу­ляр­нас­ці Ял­фі­ма­ва, які не пад­ма­нуў ча­кан­ні сва­іх па­клон­ні­каў і сум­лен­на ад­пра­ца­ваў вя­лі­кі соль­ны кан­цэрт у 2 ад­дзя­лен­нях, «ужы­вую» вы­ка­наў­шы ка­ля 20 пес­ня­роў­скіх шля­ге­раў. У іх лі­ку — «Алек­санд­ры­на», «Мой род­ны кут», «Ве­ра­ні­ка», «За­ча­ро­ва­ная», «Жу­раў­лі на Па­лес­се ля­цяць», «Бу­дач­нік», «За­вуш­ні­цы», «Але­ся», «Чыр­во­ная ру­жа» і шмат ін­шых «за­ла­тых хі­тоў» Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на, Іга­ра Лу­чан­ка і ін­шых кам­па­зі­та­раў, да твор­час­ці якіх у свой час да­лу­ча­лі­ся «Пес­ня­ры». Не­ка­то­рыя з гэ­тых тво­раў Пётр Ял­фі­маў раз­ву­чыў спе­цы­яль­на да свай­го соль­на­га кан­цэр­та і вы­ка­наў упер­шы­ню. Сен­са­цы­яй ве­ча­ра бы­ло вы­ка­нан­не кам­па­зі­цыі Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на «Я не паэ­та» на верш Ян­кі Ку­па­лы, якую ар­тыст пра­спя­ваў упер­шы­ню пас­ля та­го, як яна бы­ла ство­ра­на і вы­ка­на­на Ула­дзі­мі­рам Му­ля­ві­ным у пра­гра­ме 1982 го­да «Я ня­су вам дар» па­вод­ле паэ­зіі Ян­кі Ку­па­лы. Най­скла­да­ней­шая і най­пры­га­жэй­шая, гэ­та пес­ня бы­ла ад­кры­та на­ноў. Яе вір­ту­оз­нае, са­праў­ды ма­гут­нае вы­ка­нан­не ў са­мым па­чат­ку ста­ла эпі­гра­фам да кан­цэр­та і ад­на­ча­со­ва — му­зыч­ным па­да­рун­кам Ула­дзі­мі­ру Му­ля­ві­ну і ўсёй яго твор­чай спад­чы­не.

Дзве з па­ло­вай га­дзі­ны Пётр Ял­фі­маў тры­маў пуб­лі­ку ў па­ло­не свай­го не­звы­чай­на­га ва­ка­лу, што ўзмац­ня­лі бліс­ку­чыя ар­кест­ра­выя аран­жы­роў­кі за­слу­жа­на­га ар­тыс­та Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ра Крам­ко (у той ве­чар ён іг­раў на со­ла-гі­та­ры), а так­са­ма спе­вы бэк-ва­ка­ліс­таў Аляк­санд­ра Ля­пу­но­ва, Ула­дзі­сла­ва Да­ні­ло­ві­ча і Паў­ла Бяр­ко­ва, якіх спя­вак за­пра­сіў да ўдзе­лу ў сва­ім соль­ным кан­цэр­це. Мно­гіх здзі­ві­ла, за­ха­пі­ла і па­ра­да­ва­ла тое, што Пётр Ял­фі­маў не­ча­ка­на сам стаў на бэк-ва­кал, ка­лі пес­ню «Ка­ля­дач­кі» за­спя­ваў ма­ла­ды са­ліст ар­кест­ра імя Жы­но­ві­ча Анд­рэй Ко­ла­саў. Па­доб­ны ўчы­нак, ка­лі май­стар ран­гу Ял­фі­ма­ва ста­но­віц­ца «на пад­пеў­кі» да ар­тыс­та-па­чат­коў­ца, не толь­кі ад­па­вед­ным чы­нам ха­рак­та­ры­зуе яго, але зноў-та­кі вы­клі­кае пэў­ныя алю­зіі з са­мім Ула­дзі­мі­рам Му­ля­ві­ным, які так­са­ма не цу­раў­ся спя­ваць у хо­ры пад­час са­лі­ра­ван­ня Барт­ке­ві­ча, Ка­ша­па­ра­ва, Дай­не­кі ці Пе­ні. Гэ­та, ка­лі хо­ча­це, пры­кме­та твор­чай і ча­ла­ве­чай муд­рас­ці, ра­зу­мен­ня та­го, што ў твор­час­ці ня­ма дру­га­рад­ных дэ­та­ляў, але важ­на ўсё, пры гэ­тым га­лоў­нае — мас­тац­кі вы­нік, пе­рад якім роў­ныя і «сал­да­ты», і «ге­не­ра­лы».

Су­пра­цоў­ніц­тва Пят­ра Ял­фі­ма­ва і На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га на­род­на­га ар­кест­ра Бе­ла­ру­сі пад кі­раў­ніц­твам Мі­ха­і­ла Ка­зін­ца доў­жыц­ца ўжо вось­мы се­зон. І кож­ны іх су­мес­ны пра­ект ро­біц­ца вя­лі­кай па­дзе­яй. Так бы­ло і на гэ­ты раз. Не бу­дзе пе­ра­боль­шан­нем сцвяр­джэн­не, што сён­ня Ял­фі­маў і ар­кестр імя Жы­но­ві­ча да­сяг­ну­лі са­мых знач­ных вы­ні­каў ва ўва­саб­лен­ні і ад­наў­лен­ні твор­чай спад­чы­ны «Пес­ня­роў». У се­зо­нах 2011-2012 га­доў ар­кестр імя Жы­но­ві­ча пры ўдзе­ле Пят­ра Ял­фі­ма­ва ад­на­віў рок-паэ­му «Гус­ляр» і рок-опе­ру «Пес­ня пра до­лю» — дзве са­мыя яр­кія і ад­мет­ныя пра­гра­мы ан­самб­ля, якія лі­чац­ца вяр­шы­няй твор­час­ці «Пес­ня­роў» і Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на. І вось узя­та но­вая твор­чая вяр­шы­ня, што чар­го­вы раз па­цвер­дзі­ла ўні­каль­насць Пят­ра Ял­фі­ма­ва як спе­ва­ка і ўні­вер­саль­насць ар­кест­ра імя Жы­но­ві­ча як ка­лек­ты­ву, яко­му пад­улад­на не­звы­чай­нае спа­лу­чэн­не сты­хіі ро­ку і фальк­ло­ру — та­кі кі­ру­нак, яко­га тры­маў­ся ў сва­ёй дзей­нас­ці Ула­дзі­мір Му­ля­він. На­пэў­на, вы­дат­ны му­зы­кант быў бы за­да­во­ле­ны тым, як бе­раж­лі­ва і на­дзей­на ўтрым­лі­ва­ец­ца сён­ня тое най­леп­шае, што ён руп­лі­ва на­за­па­сіў амаль за 40 га­доў твор­чай дзей­нас­ці, і з ра­дас­цю пры­няў бы шчы­ры па­да­ру­нак, які пад­рых­та­ва­лі яму на дзень на­ра­джэн­ня яго та­ле­на­ві­тыя ка­ле­гі.

Воль­га Бры­лон

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.