Вы тут

Дарагая валюта «падрэзала» апетыты гаспадароў


Экс­пер­ты ста­ліч­на­га рын­ку арэн­ды праг­на­зу­юць да­лей­шае зні­жэн­не цэн­ні­каў і ў лю­тым

Пры­ват­ны ры­нак ста­ліч­най жыл­лё­вай арэн­ды па­чы­наў «пе­ра­гра­вац­ца» па­вы­ша­най пра­па­но­вай яшчэ ле­тась у каст­рыч­ні­ку-ліс­та­па­дзе. Ад­на­ча­со­ва та­ды па­ча­ло­ся зні­жэн­не кош­таў жыл­ля на дру­гас­ным рын­ку. У той час, ка­лі не­ру­хо­масць тан­нее, част­ка ўла­даль­ні­каў сва­бод­ных па­мяш­кан­няў вы­ра­шае не пра­да­ваць свае ква­тэ­ры, а вы­стаў­ляе іх пад доў­га­тэр­мі­но­вую арэн­ду. Па­тэн­цы­яль­ных клі­ен­таў за гэ­ты час больш не ста­ла, та­му па­мер ва­ры­ян­таў арэнд­на­га жыл­ля пра­цяг­ваў толь­кі па­вя­ліч­вац­ца. Цэ­ны зні­жа­лі­ся, але не­як па­сіў­на. Прак­тыч­на дзве дэ­ка­ды снеж­ня ак­тыў­насць на рын­ку на­блі­жа­ла­ся да ну­ля... Пра сён­няш­нюю сі­ту­а­цыю на ста­ліч­ным рын­ку арэн­ды і пра­гно­зы на блі­жэй­шую перс­пек­ты­ву ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» па­ве­да­мі­ла га­лоў­ны спе­цы­я­ліст па апе­ра­цы­ях з не­ру­хо­мас­цю Цэнт­ра ганд­лю не­ру­хо­мас­цю «ПА­КА­ДАН» Але­на АГРЫЗ­КА.

4-221

Пра­па­но­ва на мак­сі­му­ме

Пас­ля вя­до­ма­га «куль­бі­та» з кур­сам за­меж­най ва­лю­ты ры­нак у апош­ні ты­дзень мі­ну­ла­га го­да ўво­гу­ле амаль стаў. Ула­даль­ні­кі арэнд­на­га жыл­ля яшчэ не пад­ка­рэк­ці­ра­ва­лі свае цэн­ні­кі, а вось бу­ду­чыя ква­та­ран­ты ўжо не зга­джа­лі­ся пла­ціць за ква­тэ­ры знач­на боль­шыя су­мы. Та­му на пра­ця­гу амаль па­ло­вы сту­дзе­ня по­пыт з пра­па­но­вай шу­ка­лі ней­кую за­ла­тую ся­рэ­дзі­ну. Та­кая пры­цір­ка ін­та­рэ­саў гас­па­да­роў жыл­ля і іх па­тэн­цы­яль­ных клі­ен­таў пра­цяг­ва­ец­ца і ця­пер.

Зра­зу­ме­ла, што звы­чай­на на пры­ват­ным рын­ку арэн­ды раз­лі­кі ажыц­цяў­ля­юц­ца ў ва­лю­це. А вось руб­лё­выя за­роб­кі ў ква­та­ран­таў за мі­ну­лы ме­сяц не па­вя­лі­чы­лі­ся. Та­му ква­тэ­раз­дат­чы­кі бы­лі вы­му­ша­ны па­мян­шаць свае апе­ты­ты і зні­жаць цэн­ні­кі ў до­ла­рах або на­ват зга­джац­ца на апла­ту на­цы­я­наль­ны­мі гра­шы­ма. Праў­да, та­кі­мі адэ­кват­ны­мі стра­тэ­га­мі бы­лі ад­ра­зу да­лё­ка не ўсе ўла­даль­ні­кі арэнд­ных па­мяш­кан­няў. Іс­тот­ная част­ка гас­па­да­роў па­доб­на­га жыл­ля і сён­ня пра­цяг­вае тры­маць ле­таш­нія цэ­ны. Та­му з дру­гой па­ло­вы сту­дзе­ня ў ста­лі­цы па­ча­ло­ся да­во­лі ак­тыў­нае пе­ра­ся­лен­не не­ба­га­тых ква­та­ран­таў у больш тан­нае сва­бод­нае жыл­лё, яко­га сён­ня на рын­ку ха­пае.

Бюд­жэт­ная ад­на­па­ка­ёў­ка — ужо ка­ля 300 до­ла­раў

Экс­перт ад­зна­чае, што ў апош­ні ты­дзень сту­дзе­ня на ста­ліч­ным рын­ку па­ча­лі з'яў­ляц­ца ад­на­па­ка­ё­выя ква­тэ­ры з мі­ні­маль­ным цэн­ні­кам ад 250 да 300 до­ла­раў. Вя­до­ма, што гэ­та ква­тэ­ры эка­ном-кла­са, якія звы­чай­на раз­ме­шча­ны ў ста­рых пя­ці­па­вяр­хо­вых да­мах і ма­юць не­вы­со­кі ўзро­вень кам­форт­нас­ці (стан­дарт­ны на­бор не­да­ра­гой мэб­лі, па­срэд­ны ра­монт і ай­чын­ная бы­та­вая тэх­ні­ка). Ка­лі па­мяш­кан­ні за 250 до­ла­раў су­стра­ка­юц­ца рэд­ка, то за 300 іс­нуе на­ват ся­кі-та­кі вы­бар.

Са­мая вя­лі­кая коль­касць пра­па­но­вы ад­па­вя­дае ад­на­па­ка­ё­ва­му жыл­лю з цэн­ні­кам ад 350 да 400 до­ла­раў. Жыл­лё та­ко­га ран­гу ця­пер мае да­во­лі якас­ны ра­монт, су­час­ную кух­ню, праль­ную ма­шы­ну, доб­ры ха­ла­дзіль­нік і тэ­ле­ві­зар. Пра­па­но­ва па­доб­на­га жыл­ля па­вя­ліч­ва­ец­ца і ця­пер. Вы­шэй на­зва­нае агенц­тва атрым­лі­вае за дзень не­каль­кі дзя­сят­каў но­вых ва­ры­ян­таў пра­па­ноў ад­на­па­ка­ё­вак з цэн­ні­кам ад 280 да 400 до­ла­раў.

Па­тан­не­лі і двух­па­ка­ёў­кі

Апош­нія не­каль­кі тыд­няў на ры­нак арэн­ды ўсё час­цей па­ча­лі «вы­кід­ваць» са­праў­ды тан­ныя двух­па­ка­ё­выя ква­тэ­ры ў дыя­па­зо­не ад 330 да 350 до­ла­раў. Та­кое жыл­лё раз­ме­шча­на ў за­га­за­ва­ных мік­ра­ра­ё­нах, мае не­вя­лі­кую пло­шчу і мі­ні­маль­ны на­бор мэб­лі і тэх­ні­кі. Двух­па­ка­ёў­кі ся­рэд­няй якас­ці ў ста­рых спаль­ных ра­ё­нах, а ча­сам і ў но­вых да­мах, ця­пер мож­на ад­шу­каць па кош­це 400-450 до­ла­раў, але ха­пае пра­па­ноў і за 500. Не вель­мі сур'­ёз­на зні­зіў­ся кошт на са­праў­ды якас­ныя двух­па­ка­ё­выя ква­тэ­ры, дзе пры­сут­ні­чае ін­ды­ві­ду­аль­ны ды­зайн ра­зам з еў­ра­ра­мон­там, ім­парт­ная бы­та­вая тэх­ні­ка і да­ра­гая мэб­ля. Кошт доў­га­тэр­мі­но­вай арэн­ды та­кіх па­мяш­кан­няў скла­дае ад 600 да 1000 до­ла­раў.

Апош­нія зме­ны амаль не за­ча­пі­лі эліт­ныя двух­па­ка­ё­выя су­пер­ква­тэ­ры. Коль­касць іх на рын­ку аб­ме­жа­ва­на, і каш­ту­юць яны ў ме­жах ад 1,5 да
2 ты­сяч до­ла­раў.

За апош­ні ме­сяц амаль не па­вя­лі­чы­ла­ся коль­касць пра­па­но­вы па трох­па­ка­ё­вых ква­тэ­рах. Спра­ва ў тым, што па­доб­нае жыл­лё ў Мін­ску сён­ня час­та зды­ма­юць па прын­цы­пе кам­пань­ён­ства, ка­лі жы­вуць там сяб­ры (сяб­роў­кі), не­зна­ё­мыя і ка­ле­гі ці на­ват асоб­ныя сем'і. У гэ­тым вы­пад­ку гас­па­да­ры та­кіх ква­тэр ляг­чэй зга­джа­юц­ца на ча­со­выя зніж­кі, бо ад­шу­каць ін­шую бес­праб­лем­ную кам­па­нію ква­та­ран­таў не так і прос­та.

А ся­род но­вых пра­па­ноў на рын­ку ча­сам з'яў­ля­юц­ца і зу­сім тан­ныя. Сціп­лыя па кам­фор­це і ма­лень­кія па пло­шчы трох­па­ка­ёў­кі ў За­вод­скім ра­ё­не і Ша­ба­нах маг­чы­ма ад­шу­каць ця­пер за 350-400 до­ла­раў. Жыл­лё па та­кім кош­це бу­дзе аба­вяз­ко­ва на край­ніх па­вер­хах ста­рых пя­ці­па­вяр­хо­вых да­моў. Ра­ней яно зда­ва­ла­ся да­ра­жэй, але ква­та­ран­ты з'е­ха­лі. Ця­пер гас­па­да­ры па­доб­ных сла­бень­кіх ква­тэр па­ча­лі больш адэ­кват­на ста­віц­ца да сі­ту­а­цыі. Та­му, каб стаць больш кан­ку­рэн­та­здоль­ны­мі на раз­ду­тым рын­ку, гас­па­да­ры і пра­па­ну­юць па­доб­ныя зніж­кі. Уво­гу­ле, мі­ні­маль­ны дыя­па­зон уз­роў­ню арэн­ды трох­па­ка­ё­вых ква­тэр у роз­ных мік­ра­ра­ё­нах скла­дае ад 370 да 450 до­ла­раў.

А стан­дарт­ныя трох­па­ка­ёў­кі з ад­па­вед­ным на­бо­рам ня­дрэн­най мэб­лі і тэх­ні­кі, а так­са­ма ква­тэ­ры, пад­рых­та­ва­ныя для арэн­ды, каш­ту­юць ужо ад 600 да 1000 до­ла­раў.

По­пыт «сха­ваў­ся» ў ін­тэр­нэт

Але­на Агрыз­ка ад­зна­чае, што толь­кі за апош­ні ме­сяц аб'­ём пра­па­но­вы на рын­ку па­вя­лі­чыў­ся ў 2-2,5 ра­за. Гэ­та азна­чае тое, што ў ста­лі­цы ска­ра­ці­ла­ся коль­касць ра­бот­ні­каў з сур'­ёз­ны­мі за­роб­ка­мі, якія пры­бы­лі сю­ды з рэ­гі­ё­наў. Акра­мя та­го, спе­цы­я­ліст­ тлу­ма­чыць гэ­та і тым, што ў па­тэн­цы­яль­ных клі­ен­таў ба­наль­на не ха­пае гро­шай на здым­нае жыл­лё і апла­ту па­слуг агенц­твам. Лю­дзі пра­цяг­ва­юць шу­каць тан­ныя ква­тэ­ры са­ма­стой­на праз ін­тэр­нэт, па аб'­явах і зна­ё­мых. А рэ­аль­на аца­ніць па­доб­ны по­пыт да­во­лі скла­да­на.

Пас­ля пра­гля­ду шэ­ра­гу роз­ных фо­ру­маў у се­ці­ве жур­на­ліст га­зе­ты ад­шу­каў мност­ва аб'­яў ад па­тэн­цы­яль­ных ква­та­ран­таў, якія жа­да­юць зды­маць якас­нае жыл­лё амаль за ка­пей­кі. По­бач бы­лі і аб'­явы ад тых, ка­му ква­тэ­ры бы­лі па­трэб­ны са­праў­ды тэр­мі­но­ва. Ад­роз­нен­ні бы­лі сур'­ёз­ны­мі: ад 50 да 150 до­ла­раў. У гэ­тым вы­пад­ку наш экс­перт ра­іць не гнац­ца за «ка­том у мяш­ку». Бо нель­га вы­клю­чыць, што праз сла­быя «кроп­кі» но­ва­га вір­ту­аль­на­га по­шу­ку ў арэнд­ную сфе­ру пра­со­чыц­ца і эле­мент мах­ляр­ства.

Арэн­да дак­лад­на бу­дзе тан­нець і на­да­лей

Але­на Агрыз­ка ўпэў­не­на, што ў блі­жэй­шыя
1-2 ме­ся­цы цэн­ні­кі на доў­га­тэр­мі­но­вую арэн­ду бу­дуць толь­кі па­мян­шац­ца. Без кар­ды­наль­на­га па­ве­лі­чэн­ня ма­са­ва­га по­пы­ту сі­ту­а­цыя не зме­ніц­ца. А па­тэн­цы­яль­ныя ква­та­ран­ты ця­пер узя­лі ча­со­вы тайм-аўт. Та­му ква­тэ­ры за гэ­ты час мо­гуць яшчэ па­тан­нець пры­клад­на на 10%. У пер­шую чар­гу па­тан­нен­не за­кра­не не зу­сім сла­бень­кія ква­тэ­ры, дзе цэн­нік ужо амаль мі­ні­маль­ны, а тое жыл­лё, па якім гас­па­да­ры на зніж­кі яшчэ не зга­дзі­лі­ся.

Маг­чы­ма і зву­жэн­не пра­па­но­вы

У блі­жэй­шы ме­сяц на ры­нак пра­па­но­вы мо­жа паў­плы­ваць і агу­ча­ная на­ві­на аб больш жорст­кім па­ка­ран­ні ўла­даль­ні­каў «са­цы­яль­ных» ква­тэр, якія ціш­ком зда­юць та­кое жыл­лё. Тут ма­юц­ца на ўва­зе ква­тэ­ры, па­бу­да­ва­ныя з вы­ка­ры­стан­нем іль­гот­ных крэ­ды­таў, на якія іс­нуе за­ба­ро­на па зда­чы ў арэн­ду да поў­на­га па­га­шэн­ня за­па­зы­ча­нас­ці па крэ­ды­це. У лю­тым гас­па­да­ры гэ­тых ква­тэр мо­гуць атры­маць за свае хіт­ры­кі штраф ужо ў па­ме­ры ад 720 ты­сяч да 5,4 млн руб­лёў. А паў­тор­ная зда­ча ў арэн­ду на пра­ця­гу ад­на­го го­да пас­ля на­кла­дан­ня ад­мі­ніст­ра­цый­на­га спаг­нан­ня па­вя­ліч­вае гэ­тыя штра­фы да су­мы ад
5 да 9 млн руб­лёў.

Га­вор­ка пра па­доб­ную перс­пек­ты­ву вя­ла­ся ўжо даў­но. По­тым бы­ла пра­па­но­ва ад гра­мад­скас­ці, а ця­пер ёсць і да­во­лі рэ­аль­ны да­ку­мент, які хут­ка пач­не дзей­ні­чаць. Та­му асоб­ныя ана­лі­ты­кі ад жыл­лё­вай арэн­ды праг­на­зу­юць на­ступ­нае раз­віц­цё па­дзей. Ад­ра­зу пас­ля рэ­аль­ных штра­фаў па­доб­ныя ква­тэ­ры ім­гнен­на знік­нуць з рын­ку. Як гэ­та ада­б'ец­ца на да­лей­шым раз­віц­ці па­ры­тэ­ту по­пы­ту і пра­па­но­вы, ка­заць па­куль за­ра­на. На­ват спе­цы­я­ліс­ты дак­лад­на не ве­да­юць коль­касць та­ко­га жыл­ля на рын­ку арэн­ды.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Да­рэ­чы

Ста­лі­ца па­вя­лі­чы­ла па­да­ткі за арэн­ду жыл­ля і га­ра­жоў

Та­кім чы­нам, з пер­шых дзён лю­та­га ў Мін­ску змя­ня­юц­ца стаў­кі па­да­тку за зда­чу пры­ват­на­га жыл­ля і га­ра­жоў у арэн­ду. Пра гэ­та га­во­рыц­ца ў ад­па­вед­ным ра­шэн­ні Мінск­ага га­рад­ско­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў ад 22 снеж­ня 2014 го­да №81, якое бы­ло апуб­лі­ка­ва­на ўчо­ра на На­цы­я­наль­ным пра­ва­вым пар­та­ле.

Но­выя па­ме­ры ста­вак па­да­ход­на­га па­да­тку з фі­зіч­ных асоб у фік­са­ва­ных су­мах ты­чац­ца да­хо­даў ад не­ру­хо­мас­ці, што бы­лі атры­ма­ны ўлас­ні­ка­мі ма­ё­мас­ці ад зда­чы фі­зіч­ным асо­бам у арэн­ду (суб­арэн­ду), на­ём (пад­на­ём) жы­лых і (або) не­жы­лых па­мяш­кан­няў, а так­са­ма ма­шы­на-мес­цаў.

Гэ­тыя стаў­кі ўста­ноў­ле­ны ў за­леж­нас­ці ад эка­но­мі­ка-пла­ні­ро­вач­най зо­ны, у якой зна­хо­дзіц­ца та­кое жы­лое па­мяш­кан­не. Ця­пер стаў­ка па­да­тку на жы­лыя па­мяш­кан­ні (за кож­ны асоб­ны па­кой), са­до­выя до­мі­кі і да­чы ў пер­шай эка­но­мі­ка-пла­ні­ро­вач­най зо­не скла­дзе 240 ты­сяч руб­лёў у ме­сяц, у дру­гой — 200 ты­сяч, у трэ­цяй і чац­вёр­тай — 170 ты­сяч, у пя­тай — 140 ты­сяч руб­лёў. На­га­даю, што ра­ней за зда­чу жы­лых па­мяш­кан­няў у пер­шай эка­но­мі­ка-пла­ні­ро­вач­най зо­не трэ­ба бы­ло за­пла­ціць фік­са­ва­ны па­да­так у па­ме­ры 200 ты­сяч руб­лёў у ме­сяц за кож­ны жы­лы па­кой. Ад­па­вед­на, у дру­гой зо­не — 170 ты­сяч, у трэ­цяй і чац­вёр­тай — 140 ты­сяч, а ў пя­тай — 120 ты­сяч руб­лёў. За зда­чу ме­та­ліч­ных або драў­ля­ных га­ра­жоў, ма­шы­на-мес­цаў ця­пер трэ­ба бу­дзе за­пла­ціць ад 50 да 80 ты­сяч руб­лёў, за зда­чу жа­ле­за­бе­тон­ных або цаг­ля­ных га­ра­жоў — ад 90 да 100 ты­сяч руб­лёў у за­леж­нас­ці ад эка­но­мі­ка-пла­ні­ро­вач­най зо­ны. Да ін­шых не­жы­лых па­мяш­кан­няў пры­мя­ня­ец­ца стаў­ка па­да­тку ад 20 да 40 ты­сяч руб­лёў за 1 квад­рат­ны метр пло­шчы.

Спе­цы­я­ліс­ты Мін­гар­вы­кан­ка­ма асоб­на ад­зна­ча­юць, што на­зва­ныя стаў­кі не пры­мя­ня­юц­ца ў ад­но­сі­нах да да­хо­даў, што атры­ма­ны ад ажыц­цяў­лен­ня прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці або ад ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў у вы­ні­ку арэн­ды (суб­арэн­ды), най­му (пад­най­му) жы­лых і (або) не­жы­лых па­мяш­кан­няў, ма­шы­на-мес­цаў, якія зна­хо­дзяц­ца на тэ­ры­то­рыі кра­і­ны.

Акра­мя гэ­та­га, ула­даль­ні­кі сва­бод­ных мет­раў па­він­ны пом­ніць, што та­кія па­ме­ры фік­са­ва­ных ста­вак пры­мя­ня­юц­ца толь­кі та­ды, ка­лі ў пад­атко­вым пе­ры­я­дзе да­ход ад зда­чы па­мяш­кан­няў не пе­ра­вы­сіў 43 млн 660 ты­сяч руб­лёў. А вось пры больш сур'­ёз­ным да­хо­дзе ад гэ­тай дзей­нас­ці гас­па­да­ры не­ру­хо­мас­ці па­він­ны бу­дуць за­пла­ціць ужо па­да­ход­ны па­да­так у па­ме­ры 13% ад атры­ма­най вы­руч­кі пас­ля па­да­чы пад­атко­вай дэк­ла­ра­цыі па вы­ні­ках го­да.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».