Вы тут

Эфектыўная сувязь


Што­су­бо­ту, па­чы­на­ю­чы з 17 сту­дзе­ня, стар­шы­ні абл­вы­кан­ка­маў і Мінск­ага гар­вы­кан­ка­ма і іх на­мес­ні­кі пра­вод­зяць пра­мыя тэ­ле­фон­ныя лі­ніі. Ад­мет­насць гэ­тых дыя­ло­гаў у тым, што праб­лем­ныя пы­тан­ні, якія ўзні­ка­юць у гра­ма­дзян, вы­ра­ша­юц­ца не­ад­клад­на, ня­гле­дзя­чы на­ват на вы­хад­ныя, без бю­ра­кра­тыз­му, ця­га­ні­ны і пус­той па­пе­ра­твор­час­ці.

І прай­сці, і пра­ехаць!

На «пра­мую лі­нію» да стар­шы­ні Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма Ана­то­ля Лі­са 17 сту­дзе­ня звяр­ну­ла­ся жы­хар­ка аг­ра­га­рад­ка Чар­наў­чы­цы Брэсц­ка­га ра­ё­на Тац­ця­на Дуль­ко. Сям'я Тац­ця­ны Іва­наў­ны жы­ве ў ра­ё­не но­вай за­бу­до­вы на ву­лі­цы Бя­ро­за­вай. Там па­бу­да­ва­лі­ся ма­ла­дыя сем'і, якія ма­юць дзя­цей. Што­ра­ні­цы ма­лых трэ­ба ад­во­дзіць у са­док, боль­шых — у шко­лу. А да­ро­га на ву­лі­цы ўяў­ляе са­бой са­праўд­ную ка­ла­ту­шу, па якой не пра­ехаць і не прай­сці, — скар­дзі­ла­ся жан­чы­на і пра­сі­ла паў­плы­ваць на сі­ту­а­цыю. Стар­шы­ня Брэсц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма і кі­раў­нік ад­па­вед­най да­рож­най служ­бы атры­ма­лі та­ды ўка­зан­не вы­ву­чыць праб­ле­му з вы­ез­дам на мес­ца і, пры маг­чы­мас­ці, пры­няць ме­ры.

У тэ­ле­фон­най раз­мо­ве з ка­рэс­пан­дэн­там «Звяз­ды» Тац­ця­на Іва­наў­на ска­за­ла, што яна вель­мі ўдзяч­ная і гу­бер­на­та­ру, і ін­шым служ­бо­вым асо­бам, што звяр­ну­лі ўва­гу на іх зва­рот. Бо тэ­ле­фа­на­ва­ла яна ад імя ўсіх жы­ха­роў сва­ёй ву­лі­цы. Лі­та­раль­на на чац­вёр­ты дзень прый­шла тэх­ні­ка і па­ча­лі­ся ра­бо­ты.

Да­ро­гу пад­сы­па­лі, пра­грэй­да­ва­лі, пры­вя­лі ў па­ра­дак. Ця­пер мож­на на­ват бо­ці­кі на аб­ца­сах абуць, вы­хо­дзя­чы з до­му. Ра­ней пра гэ­та і ду­маць не бы­ло як.

Ува­га да кож­на­га зва­ро­ту

Аляк­сандр Лог­він, які ўзна­чаль­вае ад­дзел па ра­бо­це са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян і юры­дыч­ных асоб Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма, рас­ка­заў, што праб­ле­мы мно­гіх ужо зня­ты.

Жы­ха­ры Сто­лін­ска­га ра­ё­на Брэсц­кай воб­лас­ці звяр­ну­лі­ся да стар­шы­ні Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мі­ра Двор­ні­ка з прось­бай ар­га­ні­за­ваць бяс­плат­ны пад­воз іх дзя­цей у Хіль­чан­скую шко­лу Жыт­ка­віц­ка­га ра­ё­на. Да гэ­та­га баць­кі ва­зі­лі дзя­цей на за­ня­ткі за свой кошт. Ця­пер жа школь­ны аў­то­бус за­яз­джае ў вёс­ку на Сто­лін­шчы­не і вя­зе хлоп­чы­каў і дзяў­ча­так ву­чыц­ца на Го­мель­шчы­ну. Пас­ля ўро­каў так­са­ма бяс­плат­на вяр­тае іх да­до­му.

Га­мяль­чан­ка Зі­на­і­да Аге­ен­ка да­тэ­ле­фа­на­ва­ла­ся гу­бер­на­та­ру са скар­гай на сму­род, які не дае спа­кой­на жыць усёй іх ву­лі­цы ў пры­ват­ным сек­та­ры. Жан­чы­на ка­за­ла, што су­пра­цоў­ні­кі раз­ме­шча­на­га ў акру­зе мэб­ле­ва­га прад­пры­ем­ства па­ляць у пе­чах шкод­ны­мі ад­хо­да­мі вы­твор­час­ці. На мес­ца вы­еха­лі ад­па­вед­ныя служ­бы і пе­ра­ка­на­лі­ся, што са­праў­ды за­яў­ні­ца ме­ла ра­цыю. Скла­дзе­ны ад­мі­ніст­ра­цый­ны пра­та­кол, кі­раў­ніц­тву давядзецца вы­пла­ціць вя­лі­кі штраф. Да та­го ж, да­дат­ко­ва пра­ве­раць, як вы­твор­цы за­клю­чаць да­га­во­ры і зой­муц­ца ўты­лі­за­цы­яй ад­хо­даў па ўсіх пра­ві­лах.

Га­мяль­чан­ка На­дзея Ус па­пра­сі­ла пад­клю­чыць свят­ло да яе дач­на­га дам­ка ў са­доў­ніц­кім та­ва­рыст­ве «Бу­даў­нік» Го­мель­ска­га ра­ё­на. Там па ад­ной з ву­ліц па­мя­ня­лі лі­нію элект­ра­пе­ра­дач, але пад­клю­чэн­не да да­моў трэ­ба бы­ло зра­біць за кошт гра­ма­дзян. Пен­сі­я­нер­ка па­пра­сі­ла ака­заць ёй да­па­мо­гу, што і бы­ло прак­тыч­на ад­ра­зу ж зроб­ле­на.

Жы­хар­ка вёс­кі Азер­шчы­на Рэ­чыц­ка­га ра­ё­на скар­дзі­ла­ся, што ў вёс­цы за­ста­ло­ся не­каль­кі ву­ліц, дзе да­гэ­туль не пра­кла­лі во­да­пра­вод. Мяс­цо­выя служ­бы пра­па­ноў­ва­лі лю­дзям фі­нан­са­ва паў­дзель­ні­чаць у до­ле­вым бу­даў­ніц­тве — з-за дэ­фі­цы­ту срод­каў. Ад­нак Ула­дзі­мір Анд­рэ­е­віч даў да­ру­чэн­не вы­дзе­ліць Br1,5 млрд на за­вяр­шэн­не ра­бот па пра­вя­дзен­ні во­да­пра­во­да. Трэ­ба ад­зна­чыць, што на су­сед­ніх ву­лі­цах ён быў пра­кла­дзе­ны яшчэ ў 2010—2012 га­дах за гро­шы дзярж­бюд­жэ­ту. Кан­чат­ко­вае вы­ра­шэн­не праб­ле­мы за­ста­ец­ца на кант­ро­лі ў абл­вы­кан­ка­ме.

Ма­зы­ран­ка Ма­рыя Кі­рын­ская пра­сі­ла да­па­маг­чы вы­ра­шыць жыл­лё­вую спрэч­ку са сва­я­ка­мі. Пад­ра­бяз­на ў праб­ле­ме раз­бі­раў­ся стар­шы­ня Ма­зыр­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Яў­ген Ада­мен­ка. Да­чок жан­чы­ны са­бра­лі ра­зам і змаг­лі прый­сці да па­ра­зу­мен­ня. На су­стрэ­чу за­пра­сі­лі на­та­ры­у­са і пра­вя­лі ўсе здзел­кі па па­дзе­ле іх ма­ё­мас­ці.

На­дзея Пры­га­ра з га­рад­ско­га па­сёл­ка Ло­еў па­пра­сі­ла за­вяр­шыць ра­монт у жа­но­чым ад­дзя­лен­ні мяс­цо­вай лаз­ні. Праз ты­дзень пас­ля пра­вя­дзен­ня пра­мой тэ­ле­фон­най лі­ніі ў лаз­ні па­мя­ня­лі ка­цёл, і ця­пер яна пры­мае на­вед­валь­ніц.

На «пра­мую лі­нію» з удзе­лам гу­бер­на­та­ра па­тэ­ле­фа­на­ваў кі­раў­нік го­мель­ска­га прад­пры­ем­ства «Свят­ла­тэх­ні­ка», якое пра­ца­ўлад­коў­вае лю­дзей з праб­ле­ма­мі зро­ку. Ён пра­сіў ака­заць фі­нан­са­вую да­па­мо­гу. Гу­бер­на­тар аса­біс­та па­бы­ваў на прад­пры­ем­стве 26 сту­дзе­ня і даў да­ру­чэн­ні глы­бо­ка ра­за­брац­ца ў эка­на­міч­най сі­ту­а­цыі. Ула­дзі­мір Двор­нік ад­зна­чыў, што кан­ку­рэн­та­здоль­насць «Свят­ла­тэх­ні­кі» не­аб­ход­на па­вя­ліч­ваць, па­мен­шыў­шы са­бе­кошт пра­дук­цыі. Спе­цы­я­ліс­ты па­він­ны сур'­ёз­на па­пра­ца­ваць над зні­жэн­нем вы­дат­каў, што да­зво­ліць больш дзейс­на ўдзель­ні­чаць у тэн­да­рах. Да та­го ж ідзе раз­мо­ва аб асвой­ван­ні но­ва­га ві­да пра­дук­цыі — га­за­вых лі­чыль­ні­каў.

Боль­шасць прэтэнзій — да ка­му­наль­ні­каў

На «пра­мую лі­нію» з удзе­лам стар­шы­ні Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мі­ра Да­ма­неў­скага 17 сту­дзе­ня па­тэ­ле­фа­на­ва­ла 35 ча­ла­век. Па ўсіх гэ­тых зва­ро­тах ме­ры ўжо пры­ня­тыя.

— У той жа дзень лік­ві­да­ва­лі не­да­пра­цоў­кі, звя­за­ныя з ра­мон­там да­хаў двух ма­гі­лёў­скіх шмат­па­вяр­хо­ві­каў, — па­ве­да­мі­ла на­чаль­нік ад­дзе­ла па ра­бо­це са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян і юры­дыч­ных асоб Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Іна Фі­лі­па­ва. — Ця­пер ад­соч­ва­ем якасць зроб­ле­ных ра­бот, па­коль­кі пра­во­дзі­лі­ся яны ў не зу­сім спры­яль­ных умо­вах. Што да­ты­чыц­ца за­яў­ні­цы са Слаў­га­ра­да, якая так­са­ма скар­дзі­ла­ся на праб­ле­мы з да­хам, ёй рас­тлу­ма­чы­лі: кап­ра­монт пач­нец­ца, як толь­кі гэ­та­му бу­дзе спры­яць на­двор'е. Пра­ект­на-каш­та­рыс­ная да­ку­мен­та­цыя і не­аб­ход­ныя бу­даў­ні­чыя ма­тэ­ры­я­лы для гэ­та­га ўжо пад­рых­та­ва­ны.

Па­фар­ба­ва­лі пер­шую і апош­нюю пры­ступ­кі лес­віч­ных мар­шаў у до­ме па ву­лі­цы Пер­ша­май­скай, дзе жы­ве ін­ва­лід па зро­ку. Праб­ле­ма ўзнік­ла з-за не­па­ра­зу­мен­ня па­між жы­хар­кай гэ­та­га до­ма і су­пра­цоў­ні­ка­мі ЖЭУ, якое яго аб­слу­гоў­вае. Гу­бер­на­тар да­ру­чыў пры­вес­ці ў ад­па­вед­насць з іс­ну­ю­чы­мі нор­ма­мі пры­ступ­кі і ў ін­шых да­мах, дзе жы­вуць ін­ва­лі­ды па зро­ку.

Пен­сі­я­нер­цы з Ма­гі­лё­ва, якая па­скар­дзі­ла­ся на тое, што не мо­жа ні­як тра­піць на пры­ём да ан­ко­ла­га, па­са­дзей­ні­ча­лі ў пра­вя­дзен­ні ме­ды­цын­ска­га аб­сле­да­ван­ня. Вы­ра­шы­лі­ся пы­тан­ні па раз­лі­ках з бы­лым су­пра­цоў­ні­кам шкло­за­во­да «Ялі­за­ва» з Асі­по­віц­ка­га ра­ё­на.

У асноў­ным пы­тан­ні вы­ра­ша­лі­ся на ка­рысць за­яў­ні­каў, але не ўсе з іх атры­ма­лі зда­валь­ня­ю­чыя ад­ка­зы. Жан­чы­не, у сям'і якой вы­хоў­ва­ец­ца дзі­ця-ін­ва­лід, рас­тлу­ма­чы­лі, што атры­маць са­цы­яль­нае жыл­лё ў Ма­гі­лё­ве яна мо­жа толь­кі па чар­зе. У спіс­ках гра­ма­дзян, якія ма­юць па­трэ­бу ў та­кім жыл­лі, яна зна­чыц­ца 835-й. Уліч­ва­ю­чы, што ле­тась па воб­лас­ці бы­ло ўве­дзе­на ў строй 175 та­кіх па­мяш­кан­няў, з якіх у Ма­гі­лё­ве толь­кі 34, яе ква­тэр­нае пы­тан­не вы­ра­шыц­ца не так хут­ка. Жан­чы­не так­са­ма рас­тлу­ма­чы­лі па­ра­дак бу­даў­ніц­тва жыл­ля з вы­ка­ры­стан­нем іль­гот­на­га крэ­ды­ту.

Пра­вя­лі пра­вер­ку ацэ­на­чна­га кош­ту жыл­ля па за­яве жы­хар­кі з глус­кай вёс­кі За­елі­ца. Жан­чы­на скар­дзі­ла­ся на за­вы­ша­ны кошт. Але яе па­да­зрэн­ні не па­цвер­дзі­лі­ся. 17 студзеня па­дзя­ліц­ца на­ба­ле­лым змаг­лі 378 гра­ма­дзян, 90 з іх ме­лі раз­мо­ву не­па­срэд­на з гу­бер­на­та­рам і яго на­мес­ні­ка­мі.

Усе зва­ро­ты, якія па­сту­пі­лі на «пра­мыя лі­ніі», зна­хо­дзяц­ца на асаб­лі­вым кант­ро­лі, за­пэў­ні­лі ў абл­вы­кан­ка­ме. Па тых, якія па­тра­бу­юць да­дат­ко­вых фі­нан­са­вых срод­каў ці ар­га­ні­за­тар­скіх ра­шэн­няў, гра­ма­дзя­нам да­лі не­аб­ход­ныя тлу­ма­чэн­ні. Да­рэ­чы, боль­шасць пы­тан­няў да­ты­чыц­ца ме­на­ві­та ка­му­наль­ных праб­лем. А па коль­кас­ці зва­ро­таў у лі­да­рах — жы­ха­ры Ма­гі­лё­ва.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ,

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ,

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

«Звяз­да» бу­дзе і да­лей са­чыць за тым, як вы­кон­ва­юц­ца да­ру­чэн­ні, да­дзе­ныя пад­час пра­мых тэ­ле­фон­ных лі­ній.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».