Вы тут

Вырошчванне архідэй дома


(Пачатак у нумары за 28 студзеня)

Свет­ла­вы рэ­жым

Квет­кам па­трэб­на до­сыць яр­кае свят­ло, але без пра­мых пра­мя­нёў сон­ца. Та­му ідэа­льна бы­ло б раз­мя­шчаць гарш­кі і бло­кі з квет­ка­мі на вок­нах, ары­ен­та­ва­ных на ўсход. Ка­лі ж ва­шы вок­ны звер­ну­ты на поў­дзень, то аба­вяз­ко­ва пры­ця­няй­це рас­лі­ны.

[caption id="attachment_70289" align="alignnone" width="600"]4-10 Фаленопсіс.[/caption]

Па­ліў

Ад­ным з най­важ­ней­шых мо­ман­таў до­гля­ду ар­хі­дэй з'яў­ля­ец­ца іх пра­віль­нае па­лі­ван­не. Па­лі­ва­юць ар­хі­дэі і пад ду­шам, і аку­нан­нем, але на­па­іць ар­хі­дэю хут­ка і паў­на­вар­тас­на мож­на толь­кі на­пой­ван­нем.

Гэ­ты ме­тад — удас­ка­на­лен­не ме­та­ду па­лі­ву аку­нан­нем. Ад­роз­нен­не яго ў тым, што гар­шчок з рас­лі­най ста­віц­ца ў пус­тую ёміс­тасць і пра­лі­ва­ец­ца звер­ху, у той час як пры па­лі­ве аку­нан­нем гар­шчок ста­віц­ца ў ёміс­тасць, на­поў­не­ную ва­дой.

Да­ём па­ста­яць гарш­ку з ар­хі­дэ­яй у ва­дзе хві­лін 15—20 (гар­шчок пры гэ­тым зна­хо­дзіц­ца ў ва­дзе не менш 3/4 вы­шы­ні, лепш, ка­лі ва­да бу­дзе да­хо­дзіць да пле­чы­каў, гэ­та пры­клад­на 1 см да краю). Пры гэ­тым ка­ра змоч­ва­ец­ца па ўсёй вы­шы­ні ўзроў­ню ва­ды ў ва­зо­не і на­ма­кан­не яе больш поў­нае. Трэ­ба, каб пас­ля па­лі­ву ка­ра­ні мя­ня­лі ко­лер на зя­лё­ны.

Ле­там для па­лі­ву ар­хі­дэй мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць ва­ду па­ка­ё­вай тэм­пе­ра­ту­ры, зі­мой па­лі­ваць іх лепш цёп­лай ва­дой, тэм­пе­ра­ту­ра яе мо­жа быць ка­ля 30 гра­ду­саў. Пас­ля па­лі­ву ліш­кам ва­ды да­юць сця­чы.

[caption id="attachment_70288" align="alignnone" width="600"]4-9 Чорная архідэя.[/caption]

ВАЖ­НА!!! Ка­лі ў ка­лек­цыі ёсць хво­рыя ар­хі­дэі, то іх трэ­ба па­лі­ваць асоб­на ад ас­тат­ніх, каб па­збег­нуць за­ра­жэн­ня зда­ро­вых рас­лін.

Па­ліў і пад­корм­ка ар­хі­дэй но­сяць се­зон­ны ха­рак­тар. Ле­там, ка­лі квет­кі зна­хо­дзяц­ца ў ста­дыі бур­на­га рос­ту, яны ма­юць па­трэ­бу ў вя­лі­кім аб'­ёме ва­ды. Не за­бы­вай­це толь­кі ра­біць па­між па­лі­ва­мі пе­ра­пын­кі ў два-тры дні, каб даць ка­ра­ням тро­хі пад­сох­нуць і па­ды­хаць. Што­ты­дзень «час­туй­це» тра­пят­кіх пры­га­жунь вад­кі­мі пад­корм­ка­мі. Па­стаў­це­ся вель­мі па­тра­ба­валь­на да якас­ці ва­ды. На­сы­ча­ная хло­рам і са­ля­мі ва­да пра­ма з-пад кра­на не па­ды­хо­дзіць для па­лі­ву рас­лін. Лепш пра­пус­ціць яе праз бы­та­вы фільтр, а по­тым даць ад­ста­яц­ца не менш за су­ткі.

Узім­ку рэ­жым па­лі­ву рэз­ка мя­ня­ец­ца. Рас­лі­ны ўсту­па­юць у фа­зу спа­кою. Не­ка­то­рыя ві­ды ар­хі­дэй, на­прык­лад, кат­лея і брас, на­огул не ма­юць па­трэ­бы ў зі­мо­вых па­лі­вах; ін­шым па­тра­бу­ец­ца ўме­ра­на да­за­ва­нае ўвіль­гат­нен­не гле­бы пры­клад­на раз на ме­сяц (да та­кіх ад­но­сіц­ца ар­хі­дэя лу­ды­зія). А вось лю­бі­мыя квет­ка­во­да­мі фа­ле­ноп­сі­сы лю­бяць па­ста­ян­на і раў­на­мер­на ўвіль­гот­не­ную гле­бу без пе­ра­ўвіль­гат­нен­ня на пра­ця­гу ўся­го го­да. Угна­ен­ні ж на зі­му ка­тэ­га­рыч­на ад­мя­ня­юц­ца.

[caption id="attachment_70287" align="alignnone" width="600"]4-8 Катлея.[/caption]

Для пад­тры­ман­ня не­аб­ход­най віль­гот­нас­ці стаў­це гарш­кі і кан­тэй­не­ры з ар­хі­дэ­ямі на пад­до­ны з галь­кай. Пры шчод­рым па­лі­ве ва­да праз дрэ­наж­ныя ад­ту­лі­ны сця­кае ў гэ­тыя пад­до­ны і за­ста­ец­ца там на не­ка­то­ры час, увіль­гат­ня­ю­чы па­вет­ра ва­кол квет­кі. Узім­ку па­вет­ра ў га­рад­скіх ква­тэ­рах вель­мі су­хое, так што не ля­ну­й­це­ся апырс­кваць рас­лі­ны.

У не­ка­то­рых вы­пад­ках у якас­ці суб­стра­ту вы­ка­рыс­тоў­ва­юць не­ар­га­ніч­ныя ма­тэ­ры­я­лы: пе­нап­ласт, мі­не­раль­ную ва­ту, роз­ныя сін­тэ­тыч­ныя ма­тэ­ры­я­лы губ­ча­тай струк­ту­ры. Пе­ра­ва­га не­ар­га­ніч­ных суб­стра­таў скла­да­ец­ца ў тым, што яны гіг­ра­ска­піч­ныя, не гні­юць і не пад­вяр­га­юц­ца бак­тэ­ры­яль­ным за­хвор­ван­ням.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.