Вы тут

«Маўклівы забойца»


Вялікая небяспека пад­крад­ва­ец­ца не­за­ўваж­на

Мно­гія на­ват не ве­да­юць, што ў іх па­вы­ша­ны ціск, дру­гія ве­да­юць, але ста­вяц­ца да гэ­та­га лег­ка­дум­на і не жа­да­юць ля­чыц­ца, та­му што «нар­маль­на ся­бе ад­чу­ва­юць», а трэ­ція ле­чац­ца, але ня­пра­віль­на і не­рэ­гу­ляр­на. Ад­нак ар­тэ­рыя­льную гі­пер­тэн­зію не­здар­ма на­зы­ва­юць «маўк­лі­вым за­бой­цам». Шмат га­доў яна па­шкодж­вае сэр­ца і са­су­ды і, ка­лі не пра­во­дзіць свое­ча­со­вае ля­чэн­не, вя­дзе сваю ах­вя­ру да ін­суль­ту, ін­фарк­ту, стра­ты зро­ку, ныр­ка­вай не­да­стат­ко­вас­ці, сла­бас­ці сар­дэч­най мыш­цы.

4-12

Гі­пер­та­нія раз­ві­ва­ец­ца ў 6 ра­зоў час­цей у тых, хто хар­чу­ец­ца не­ра­цы­я­наль­на, зло­ўжы­вае тлус­тай і са­лё­най ежай, ал­ка­го­лем, мае ліш­нюю ва­гу. Стрэ­са­выя сі­ту­а­цыі, асаб­лі­ва не­адэ­кват­ная рэ­ак­цыя на іх, так­са­ма ад­но­сяц­ца да не­спры­яль­ных для зда­роўя фак­та­раў.

Не­за­леж­на ад уз­рос­ту кант­ра­люй­це ар­тэ­рыя­льны ціск.

Ка­лі ціск у вас не па­вы­шаў­ся ні­ко­лі, то 2 ра­зы на год.

Ка­лі па­вы­ша­ны ціск быў хоць ад­ной­чы, то не ра­дзей за 1 раз на ме­сяц.

Ка­лі ціск па­вы­ша­ец­ца, і вы не ад­чу­ва­е­це гэ­та­га, то 1 раз на тыд­ні.

Ка­лі па­вы­шэн­не ціс­ку су­пра­ва­джа­ец­ца па­ру­шэн­нем са­ма­ад­чу­ван­ня, кант­роль ар­тэ­рыя­льна­га ціс­ку пра­во­дзіц­ца так час­та, як гэ­та па­ра­іць док­тар.

Пач­ні­це з та­го, што ме­рай­це ціск ця­гам тыд­ня ра­ні­цай і ўве­ча­ры.

Урач-кар­ды­ё­лаг 3‑й га­рад­ской дзі­ця­чай клі­ніч­най па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Люд­мі­ла
ВА­СІ­ЛЕ­ВІЧ
тлу­ма­чыць, як ме­раць ціск пра­віль­на.

* Толь­кі ў ста­но­ві­шчы се­дзя­чы, пас­ля 5‑хві­лін­на­га ад­па­чын­ку.

* Ман­жэт­ка та­но­мет­ра па­він­на зна­хо­дзіц­ца на ўзроў­ні сэр­ца.

* Ця­гам га­дзі­ны не ўжы­вай­це ка­ву, моц­ны чай, не ку­ры­це.

* Паў­та­ры­це вы­мя­рэн­не не менш за 2 ра­зы з ін­тэр­ва­лам 3–5 хві­лін.

* За­пі­шы­це ў свой «дзён­нік зда­роўя» да­ту, час і атры­ма­ныя да­ныя.

У нор­ме ар­тэ­рыя­льны ціск не па­ві­нен пе­ра­вы­шаць 140/90 мм рт. сл. (у пад­лет­каў ён скла­дае 120/80 мм рт. сл.) Зна­чэн­ні мо­гуць ча­со­ва мя­няц­ца ў той ці ін­шы бок на 10–15 мм рт. сл. на­ват у зда­ро­вых лю­дзей — пры хва­ля­ван­ні, фі­зіч­най на­груз­цы, пас­ля ўжы­ван­ня ка­вы і ў спа­коі.

Вы­зна­чы­це свой ва­га­вы ін­дэкс па­вод­ле фор­му­лы: ва­га/рост у м2. На­прык­лад, ва­га 62 кг, рост — 160 см. Ін­дэкс — 62:1,62:1,62=24,2 кг/м2. Нор­ма — 18,5–25 кг/м2. Ка­лі ў вас атры­ма­ла­ся больш, трэ­ба пе­ра­гле­дзець ра­цы­ён хар­ча­ван­ня:

1) зні­зіць ка­ла­рый­насць ежы за кошт са­лод­ка­га, цук­ру, здоб­най вы­печ­кі, жы­вёль­ных тлу­шчаў, тлус­та­га мя­са, сы­ру;

2) не ўжы­ваць моц­ныя чай і ка­ву, на­сы­ча­ныя рыб­ныя і мяс­ныя бу­лё­ны, са­лод­кія га­зі­ра­ва­ныя на­поі;

3) больш ужы­ваць рас­лін­ных пра­дук­таў (200 г са­да­ві­ны і 200 г ага­род­ні­ны што­дня);

4) уклю­чаць у ра­цы­ён пра­дук­ты, ба­га­тыя на со­лі ка­лію (ра­зы­нкі, чар­на­сліў, ку­ра­гу, буль­бу, арэ­хі, ага­род­ні­ну, кру­пы, ня­тлус­ты тва­рог) і на со­лі маг­нію (ба­бо­выя, све­жае зя­ле­ні­ва, морк­ву, шып­шы­ну, ін­жыр, фі­ні­кі, ара­хіс);

5) ка­лі і піць со­кі, то най­перш яб­лыч­ны і грэй­пфру­та­вы, а на­огул што­дня трэ­ба ўжы­ваць не менш за 1,5 л вад­ка­сці;

6) хар­ча­вац­ца дроб­ны­мі пор­цы­я­мі — 3–4 ра­зы на дзень, так, каб апош­ні пры­ём ежы быў не паз­ней за 19 га­дзін, а ін­тэр­вал па­між вя­чэ­рай і сня­дан­кам не пе­ра­вы­шаў 12 га­дзін;

7) не за­ах­воч­ваць дзя­цей ежай, а са­мім ні­ко­лі не «за­ядаць» дрэн­ны на­строй;

8) па­коль­кі «пе­ра­сол» ежы спры­яе раз­віц­цю ар­тэ­рыя­льнай гі­пер­тэн­зіі, ужы­ваць мі­ні­мум хат­ніх са­лен­няў і ма­ры­на­даў, ад­мо­віц­ца ад са­лё­ных арэш­каў і чып­саў, се­ляд­ца. Уся сям'я па­він­на ары­ен­та­вац­ца на не­да­сол. Ма­ла со­лі змя­шча­ю­ць ага­род­ні­на, кру­пы, са­да­ві­на, ма­ла­ко, тва­рог, све­жая ры­ба і мя­са. У каў­ба­се, да­рэ­чы, яе мо­жа быць ра­зоў у дзе­сяць больш, чым у мя­се.

Рэ­гу­ляр­ныя фі­зіч­ныя на­груз­кі пры­вод­зяць да зні­жэн­ня ар­тэ­рыя­льна­га ціс­ку. Асаб­лі­ва ка­рыс­ныя ра­ніш­няя гім­нас­ты­ка, што­дзён­ная ха­да ў ся­рэд­нім тэм­пе ця­гам 40–60 хві­лін, пла­ван­не 3–4 ра­зы на тыд­ні, рыт­міч­ная гім­нас­ты­ка, ка­тан­не на лы­жах або ве­ла­сі­пе­дзе. Не рэ­ка­мен­ду­юц­ца пад'­ём ця­жа­ру, хут­кі бег, крос, ха­да на лы­жах або пла­ван­не ў хут­кім тэм­пе, роз­ныя ві­ды ба­раць­бы і спа­бор­ніц­твы.

Ні­ка­цін вы­клі­кае спазм са­су­даў, зні­жае іх элас­тыч­насць, што па­вы­шае ціск. Ад­мо­ва ад ку­рэн­ня мо­жа нар­ма­лі­за­ваць ціск — як і ад­мо­ва ад ужы­ван­ня ал­ка­го­лю (у лю­бой фор­ме і коль­кас­ці тым, ка­му ня­ма 20 га­доў).

Кан­флік­ты, асаб­лі­ва пра­цяг­лыя, цяж­ка­вы­ра­шаль­ныя, спры­я­юць па­вы­шэн­ню ар­тэ­рыя­льна­га ціс­ку. Не­аб­ход­на ву­чыц­ца мя­няць сваё стаў­лен­не да на­ва­кол­ля, пра­яў­ляць цярп­лі­васць і доб­ра­зыч­лі­васць. У сям'і па­ві­нен быць ашчад­ны псі­ха­эма­цы­я­наль­ны клі­мат. Ву­чы­це­ся рас­слаб­ляц­ца і кі­ра­ваць сва­і­мі эмо­цы­я­мі, па­рай­це­ся з псі­хо­ла­гам.

Прос­ты­мі срод­ка­мі

На па­чат­ку раз­віц­ця ар­тэ­рыя­льнай гі­пер­тэн­зіі вы­ка­рыс­тоў­ва­юць не­ме­ды­ка­мен­тоз­ныя ме­та­ды ля­чэн­ня — ма­саж, ігол­каў­кол­ван­не, вод­ныя пра­цэ­ду­ры (кант­рас­ны душ, са­ўна, ван­ны). Рэ­ка­мен­ду­юц­ца ле­ка­выя рас­лі­ны: тра­ва сар­дэч­ні­ку, пла­ды гло­гу, ра­бі­ны, кро­пу, шып­шы­ны, ліс­це брус­ніц, чар­ніц, мя­ты, тра­ва су­ша­ні­цы, ко­рань ва­ляр'­я­ну.

Ра­зам з ар­га­ні­за­цы­яй рэ­жы­му жыц­ця, хар­ча­ван­ня, да­стат­ко­вай ру­халь­най ак­тыў­нас­цю на пра­ця­гу 4–6 ме­ся­цаў мож­на нар­ма­лі­за­ваць ар­тэ­рыя­льны ціск. Ка­лі па­каз­чы­кі не прый­шлі да нор­мы, пры­зна­ча­юць ле­кі для пра­цяг­ла­га пры­ёму, ча­сам на ўсё жыц­цё, па­коль­кі за­хоў­ва­ец­ца вы­со­кая ры­зы­ка раз­віц­ця ўсклад­нен­няў, якія, у сваю чар­гу, мо­гуць пры­вес­ці да ін­ва­лід­нас­ці і гі­бе­лі.

Пос­пех у ля­чэн­ні за­ле­жыць толь­кі ад ва­ша­га пе­ра­ка­нан­ня ў не­аб­ход­нас­ці ля­чэн­ня, пры гэ­тым раз­мо­ва ідзе не пра ней­кі курс, а пра доў­га­тэр­мі­но­вую пра­гра­му.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.