Вы тут

Слова яднае


28 кра­ін пры­муць удзел у XXІІ Мін­скай між­на­род­най кніж­най вы­ста­ве-кір­ма­шы

Бе­ла­рус­кі фо­рум, які прой­дзе з 11 па 15 лю­та­га, ад­крые су­свет­ны кніж­ны ка­лян­дар на гэ­ты год, та­му бу­дзе ў цэнт­ры ўсе­агуль­най ува­гі, ад­зна­чы­ла мі­ністр ін­фар­ма­цыі Лі­лія АНА­НІЧ. І нам ёсць што па­ка­заць, упэў­не­на яна:

4-35

— Мы па-ра­ней­ша­му за­ста­ём­ся чы­та­ю­чай кра­і­най. На ад­на­го ча­ла­ве­ка пры­хо­дзіц­ца 3,3 эк­зэмп­ля­ра кніг. У мі­ну­лым го­дзе ў Бе­ла­ру­сі бы­ло вы­да­дзе­на 11613 най­мен­няў агуль­ным ты­ра­жом 31,2 міль­ё­на эк­зэмп­ля­раў. Вы­дан­не кніг на род­най мо­ве ўжо тры-ча­ты­ры га­ды тры­ма­ец­ца на пры­бліз­на ад­ноль­ка­вым уз­роў­ні — гэ­та 10-11% ад агуль­най коль­кас­ці. Свет па­ба­чы­лі эн­цык­ла­пе­дыі, ся­род якіх тра­ды­цый­ныя се­рыі «Га­ра­ды і вёс­кі Бе­ла­ру­сі», «Рэ­гі­ё­ны Бе­ла­ру­сі». Мы пра­цяг­ва­ем вы­да­ваць шмат­том­ні­кі кла­сі­каў: за­вер­ша­ны вы­хад збо­ру тво­раў Іва­на Ша­мя­кі­на, пра­цяг­ва­ец­ца вы­дан­не тво­раў Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча. Шмат ува­гі ад­да­ец­ца і на­шай гіс­то­рыі: з'я­ві­лі­ся но­выя кні­гі пра Ра­дзі­ві­лаў, так­са­ма вы­дан­ні, пры­све­ча­ныя ад­ра­джэн­ню слуц­кіх па­ясоў.

Яск­ра­вай ста­рон­кай вы­ста­вы ста­не між­на­род­ны сім­по­зі­ум лі­та­ра­та­раў пад наз­вай «Пісь­мен­нік і час». Дзея бу­дзе скі­ра­ва­ная на тое, каб аб'­яд­наць пісь­мен­ніц­кую су­пол­ку све­ту, каб праз сло­вы твор­цаў спры­яць мі­ру і ўза­е­ма­ра­зу­мен­ню па­між роз­ны­мі на­цы­я­мі. Жа­дан­не паў­дзель­ні­чаць у аб­мер­ка­ван­нях вы­ка­за­лі пісь­мен­ні­кі з 16 кра­ін. На са­мім жа кір­ма­шы ча­ка­ец­ца рэ­корд­ная коль­касць удзель­ні­каў — аж­но 28 кра­ін пра­па­ну­юць свае на­він­кі.

4-37

Га­на­ро­вым гос­цем вы­ста­вы, якая прой­дзе на га­лоў­най вы­ста­вач­най пля­цоў­цы кра­і­ны на пра­спек­це Пе­ра­мож­цаў, 14, сё­ле­та ста­не Кі­тай. У тым, што куль­тур­на-асвет­ніц­кія ста­сун­кі ў на­шых кра­і­нах са­праў­ды тры­ва­лыя, упэў­не­ны Над­звы­чай­ны і Паў­на­моц­ны Па­сол Кі­тая ў Бе­ла­ру­сі Цуй Цы­мін:

— На­шай дэ­ле­га­цыі над­звы­чай пры­ем­на быць га­на­ро­вым гос­цем XXІІ Мін­скай між­на­род­най кніж­най вы­ста­вы. Мы прад­ста­вім 45 на­шых вы­да­вец­тваў, па­ка­жам ка­ля 5 000 са­мых якас­ных кніг. Ужо пад­рых­та­ва­на 35 вы­да­вец­кіх ме­ра­пры­ем­стваў, у тым лі­ку цы­ры­мо­нія ад­крыц­ця і ўра­чыс­тай пе­ра­да­чы кніг На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы Бе­ла­ру­сі. Я ха­чу ад­зна­чыць, што бе­ла­ру­сы — на­шы доб­рыя і пра­ве­ра­ныя сяб­ры. Ужо 23 га­ды, з мо­ман­ту ўста­ля­ван­ня дып­ла­ма­тыч­ных ад­но­сі­наў, ста­сун­кі раз­ві­ва­юц­ца ды­на­міч­на, устой­лі­ва. Асаб­лі­ва з 2003 го­да, ка­лі кі­раў­ні­кі на­шых дзяр­жаў пры­ня­лі ра­шэн­не аб двух­ба­ко­вым стра­тэ­гіч­ным парт­нёр­стве. Ужо бач­ны вя­ліз­ны пос­пех на­шых ад­но­сі­наў ва ўсіх сфе­рах, у тым лі­ку ў гу­ма­ні­тар­най.

Да­рэ­чы, доб­рыя лі­та­ра­тур­ныя ста­сун­кі з Кі­та­ем нас звяз­ва­юць ужо цэ­лае ста­год­дзе. Пра гэ­та рас­па­вёў ды­рэк­тар — га­лоў­ны рэ­дак­тар Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звя­зда» Алесь Кар­лю­ке­віч:

— Мы пад­рых­та­ва­лі цэ­лы шэ­раг вы­дан­няў, пры­све­ча­ных бе­ла­рус­ка-кі­тай­ска­му сяб­роў­ству. Ня­даў­на вый­шла кні­га пад наз­вай «Бе­ла­русь ва­чы­ма кі­тай­цаў»: у ёй на­ша кра­і­на апі­са­на праз ба­чан­не гас­цей з Пад­ня­бес­най — іх па­лі­ты­каў, жур­на­ліс­таў, на­ву­коў­цаў, якія бы­ва­лі ў нас у роз­ныя ча­сы. Ад­мет­на, што гэ­та кні­га спа­чат­ку бы­ла вы­да­дзе­ная ў Пе­кі­не на кі­тай­скай мо­ве, а ўжо паз­ней мы яе вы­да­лі ў ся­бе. Пераклад быў зроблены супрацоўнікамі Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Белдзяржуніверсітэта. Сё­ле­та мы ад­зна­ча­ем 105-год­дзе па­чат­ку бе­ла­рус­ка-кі­тай­скіх лі­та­ра­тур­ных зно­сін. Ме­на­ві­та 105 га­доў на­зад у га­зе­це «На­ша ні­ва» бы­лі на­дру­ка­ва­ныя кі­тай­скія апа­вя­дан­ні і ле­ген­ды ў пе­ра­кла­дзе Ва­сі­ля Аляк­се­е­ва. У збор­ні­ку «Ста­год­дзе на зна­ём­ства» мы са­бра­лі лі­та­ра­тур­ныя тво­ры Кі­тая, па­чы­на­ю­чы ад пер­ша­га паэ­та, які жыў яшчэ да на­шай эры, Цюй Юа­ня, да твор­цаў ся­рэ­дзі­ны мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Акра­мя гэ­та­га, рас­па­ча­та лі­та­ра­тур­ная се­рыя пад наз­вай «Свет­лыя зна­кі: паэ­ты Кі­тая». Двух з ча­ты­рох за­пла­на­ва­ных кі­тай­скіх паэ­таў ужо мож­на пра­чы­таць на бе­ла­рус­кай мо­ве.

4-36

Яшчэ ад­на клю­ча­вая тэ­ма вы­ста­вы — гэ­та 70-год­дзе Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі. З гэ­тай на­го­ды, да­рэ­чы, быў пра­ве­дзе­ны кон­курс пла­ка­та, пра што рас­па­вёў рэк­тар Ака­дэ­міі мас­тац­тваў Мі­хась Ба­раз­на. Ах­вот­ных паў­дзель­ні­чаць ака­за­ла­ся над­звы­чай шмат: бы­ло да­сла­на больш за 380 ра­бот з 7 кра­ін СНД і Пры­бал­ты­кі. Пла­кат­нае мас­тац­тва зноў ста­ла жы­вым, атры­ма­ла маг­чы­масць да­но­сіць важ­ныя ідэі да гра­мад­ства.

Та­кім чы­нам, роў­на праз ты­дзень нас ча­кае вя­лі­кае кніж­нае свя­та. Кож­ны змо­жа знай­сці, што па­чы­таць і ка­го па­слу­хаць.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.