Вы тут

Такі высокі білірубін


«Пад­ка­жы­це, ка­лі лас­ка, з якой пры­чы­ны мо­жа быць па­вы­ша­ны ўзро­вень бі­лі­ру­бі­ну ў кры­ві?

Але­на, г. Ба­ры­саў».

Тлу­ма­чыць за­гад­чы­ца ад­дзя­лен­ня пра­фі­лак­ты­кі 11‑й га­рад­ской па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Іры­на ЕЎ­ДА­КІ­МА­ВА:

— Бі­лі­ру­бін — гэ­та піг­мент жоў­та-ка­рыч­не­ва­га ко­ле­ру, які вы­пра­цоў­ва­ец­ца ў мно­гіх ор­га­нах і ткан­ках. З'яў­ля­ец­ца пра­дук­там рас­па­ду ге­маг­ла­бі­ну і не­ка­то­рых ін­шых бял­коў у клет­ках пе­ча­ні, кас­ця­во­га моз­гу і се­ля­зён­кі.

У на­шым ар­га­ніз­ме бі­лі­ру­бін пры­сут­ні­чае ў дзвюх фор­мах — пра­мы (звя­за­ны) і не­пра­мы (сва­бод­ны). Агуль­ны бі­лі­ру­бін у чыс­тым вы­гля­дзе не іс­нуе, вы­зна­ча­ец­ца яго су­мар­ная коль­касць.

У да­рос­лых уз­ро­вень агуль­на­га бі­лі­ру­бі­ну ў кры­ві скла­дае 8,5–20,5 мкмоль/л.

Не­пра­мы да­пус­ка­ец­ца да 15,4 мкмоль/л (75% ад агуль­на­га), пра­мы — да 5,1 мкмоль/л (25% ад агуль­на­га).

Пры нар­маль­ным бі­лі­ру­бі­на­вым аб­ме­не ў кроў трап­ляе вель­мі ня­знач­ная коль­касць пра­мо­га бі­лі­ру­бі­ну. Ад­нак пры па­та­ло­гіі яго кан­цэнт­ра­цыя мо­жа знач­на ўзрас­таць як у кры­ві (гі­пер­бі­лі­ру­бі­не­мія), так і ў ма­чы (бі­лі­ру­бі­ну­рыя), пра­ні­каць у на­ва­коль­ныя ткан­кі і вы­клі­каць па­жаў­цен­не ску­ры, склер і слі­зіс­тых. Акра­мя та­го, на за­хвор­ван­не мо­жа ўказ­ваць млосць, сла­басць, ва­ні­ты, гор­кая ад­рыж­ка, ця­жар у пра­вым пад­раб­рын­ні, амаль без ко­ле­ру, бе­лы кал, ма­ча ко­ле­ру пі­ва і ску­ра­ны сверб.

Ся­род асноў­ных пры­чын па­ру­шэн­ня бі­лі­ру­бі­на­ва­га аб­ме­ну —

* хва­ро­бы кры­ві (ге­ма­лі­тыч­ныя ане­міі, уз­дзе­ян­не так­січ­ных і хі­міч­ных рэ­чы­ваў на клет­кі кры­ві);

* хва­ро­бы пе­ча­ні (ві­рус­ныя, бак­тэ­ры­яль­ныя, аў­та­імун­ныя, так­січ­ныя і ле­ка­выя ге­па­ты­ты, жаў­ту­ха);

* атру­чэн­не ал­ка­го­лем, хі­мі­ка­та­мі і ме­ды­ка­мен­та­мі;

* жоў­це­ка­мен­ная хва­ро­ба, дыс­кі­не­зія жоў­це­ва­га пу­зы­ра, панк­рэ­а­тыт;

* спад­чын­ны не­да­хват фер­мен­ту пе­ча­ні — сін­дром Жыль­бе­ра;

* не­да­хоп ві­та­мі­ну В12.

Зні­зіць бі­лі­ру­бін мож­на, але для гэ­та­га трэ­ба ве­даць пры­чы­ну яго па­вы­шэн­ня. Іна­чай ён і да­лей бу­дзе па­вы­шац­ца, бо па­вы­шэн­не ўзроў­ню пра­мо­га бі­лі­ру­бі­ну ў кры­ві з'яў­ля­ец­ца не асоб­ным за­хвор­ван­нем, а ад­ным з сімп­то­маў ней­кай хва­ро­бы. Ка­лі вы­свет­ліц­ца, што ва ўсім ві­на­ва­ты за­стой жоў­ці, то да­стат­ко­ва бу­дзе вы­да­ліць ка­мень у жоў­це­вым пу­зы­ры або пра­вес­ці курс ля­чэн­ня прэ­па­ра­та­мі, якія па­ляп­ша­юць ад­дзя­лен­не жоў­ці. Пры ві­рус­ных ге­па­ты­тах па­тра­бу­ец­ца ан­ты­ві­рус­нае ля­чэн­не, пры ге­ма­лі­тыч­най ане­міі — срод­кі, якія па­пя­рэдж­ва­юць па­вы­ша­ны рас­пад эрыт­ра­цы­таў. Ка­лі ж пры­чы­на звя­за­на з ін­так­сі­ка­цы­яй ар­га­ніз­ма, да­па­мо­жа ўжы­ван­не ад­сар­бен­таў, якія звяз­ва­юць так­січ­ныя рэ­чы­вы, і ге­па­тап­ра­тэк­та­раў, якія аба­ра­ня­юць пе­чань. Акра­мя та­го, для зні­жэн­ня па­каз­чы­ка фер­мен­ту ў кры­ві не­аб­ход­на мак­сі­маль­на раз­гру­зіць пе­чань і жоў­це­вы пу­зыр, для ча­го пе­ра­гле­дзець ра­цы­ён хар­ча­ван­ня. З ме­ню трэ­ба вы­да­ліць вост­рыя, вэн­джа­ныя і сма­жа­ныя стра­вы, га­зі­ра­ва­ныя на­поі, ал­ка­голь, моц­ны чай, са­лод­кае. Трэ­ба ад­даць пе­ра­ва­гу све­жым, ва­ра­ным ці за­пе­ча­ным пра­дук­там, асаб­лі­ва га­род­ні­не, што да­па­мо­жа па­зба­віц­ца за­по­раў, ад­но­віць ка­рыс­ную мік­ра­фло­ру і за­бяс­пе­чыць хут­кі вы­вад так­сі­наў з кі­шэч­ні­ка. Для нар­маль­най ра­бо­ты стра­ва­валь­на­га трак­та хар­ча­вац­ца трэ­ба час­та і па­кры­се, не пе­ра­ядаць і не да­пус­каць пра­цяг­лых пе­ра­пын­каў па­між пры­ёма­мі ежы. За­ба­ра­ня­юц­ца га­лод­ныя ды­е­ты для па­ху­дзен­ня, па­ка­за­на ля­чэб­ная ды­е­та пры жоў­це­ка­мен­най хва­ро­бе.

Як пра­віль­на здаць ана­ліз кры­ві?

Кроў бя­рэц­ца ра­ні­цай на­шча. Не рэ­ка­мен­ду­ец­ца ця­гам 8 га­дзін да пра­цэ­ду­ры піць ка­ву — ка­фе­ін зні­жае ўзро­вень бі­лі­ру­бі­ну, а зна­чыць, вы­ні­кі да­сле­да­ван­ня бу­дуць не­дак­лад­ны­мі.

Не­бяс­печ­на!

Вы­со­кі ўзро­вень бі­лі­ру­бі­ну па­тра­буе ўваж­лі­ва­га стаў­лен­ня і стро­га­га кант­ро­лю, па­коль­кі ён над­звы­чай так­січ­ны для цэнт­раль­най нер­во­вай сіс­тэ­мы і вы­клі­кае шэ­раг не­пры­ем­нас­цяў — стой­кі га­лаў­ны боль, упа­дак сіл, рэд­кі пульс (бра­дзі­кар­дыя).

Леп­шы спо­саб па­збег­нуць ін­так­сі­ка­цыі га­лаў­но­га моз­га і ўся­го ар­га­ніз­ма — звяр­нуц­ца да ўра­ча пры пер­шых не­зда­ро­вых сімп­то­мах.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».