Вы тут

«Павуцінка», «зорачка», вузельчык


Ва­ры­коз­нае рас­шы­рэн­не вен су­стра­ка­ец­ца пры­клад­на ў кож­на­га пя­та­га

Пры­чым жан­чын ся­род гэ­тых хво­рых больш, чым муж­чын. Зра­зу­ме­ла, раз­мо­ва ідзе пра за­хвор­ван­не вен, але што з імі ад­бы­ва­ец­ца не так?

Businesswoman with Feet on Desk

Праб­ле­ма ў не­раў­на­мер­нас­ці пра­све­ту і стан­чэн­ні сце­нак. Ва­ры­коз­нае рас­шы­рэн­не вен мо­жа ўзні­каць у роз­ных ор­га­нах, на­прык­лад, у стра­ва­во­дзе (пры пар­таль­най гі­пер­тэн­зіі), се­мян­ным ка­на­ці­ку (ва­ры­ка­цэ­ле). Най­больш час­та су­стра­ка­ец­ца па­шко­джан­не вен ніж­ніх ка­неч­нас­цяў. Схіль­ныя да гэ­та­га лю­дзі, чыя пра­фе­сія звя­за­на з пра­цяг­лым ста­ян­нем на на­гах ці пад'­ёмам ця­жа­ру. Важ­ны фак­тар — спад­чын­насць. У жан­чын за­хвор­ван­не па­чы­нае пра­грэ­са­ваць пад­час ця­жар­нас­ці. Пас­ля дру­гіх ро­даў амаль у па­ло­вы жан­чын ёсць у роз­най сту­пе­ні пра­яў­ле­ныя пры­кме­ты ва­ры­коз­на­га за­хвор­ван­ня. Зна­чэн­не так­са­ма ма­юць ліш­няя ва­га і ма­ла­ру­хо­мы лад жыц­ця.

— Па­чы­на­ец­ца ўсё аб­са­лют­на бяс­крыўд­на, так што мож­на спі­саць не­пры­ем­ныя ад­чу­ван­ні на стом­ле­насць ці ня­зруч­ны абу­так, — рас­каз­вае за­гад­чык хі­рур­гіч­на­га ад­дзя­лен­ня 3‑й цэнт­раль­най ра­ён­най клі­ніч­най па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Вік­тар ШВЕ­ДАЎ.— Пер­шая ві­зу­аль­ная пры­кме­та — сі­нія пра­жыл­кі, якія яшчэ на­зы­ва­юць «па­ву­цін­ка­мі» ці «зо­рач­ка­мі». Пас­ля з'яў­ля­ец­ца рас­шы­рэн­не па­вяр­хоў­на раз­ме­шча­ных вен — яны па­чы­на­юць асаб­лі­ва вы­пі­наць над па­верх­няй ску­ры пас­ля ха­ды, фі­зіч­най на­груз­кі. Но­гі хут­ка стам­ля­юц­ца, ад­чу­ва­ец­ца боль у лыт­ках, су­тар­гі ў ік­ра­нож­ных мыш­цах (як пра­ві­ла, ноч­чу). Па­сту­по­ва да­лу­ча­юц­ца ацё­кі (спа­чат­ку ў воб­лас­ці ступ­няў і шчы­ка­лат­кі, пас­ля — га­лён­кі). Сту­пень рас­шы­рэн­ня з ця­гам ча­су на­рас­тае, ве­ны на­гад­ва­юць вуз­лы, ску­ра над імі стан­ча­ец­ца, лёг­ка траў­му­ец­ца і піг­мен­ту­ец­ца. Цём­на-ка­рыч­не­выя пля­мы на ску­ры — вы­нік за­ста­рэ­ла­га і сур'­ёз­на­га па­ру­шэн­ня кро­ва­зва­ро­ту. Пры ад­сут­нас­ці ля­чэн­ня тра­фіч­ныя зме­ны па­глыб­ля­юц­ца і з'яў­ля­ец­ца яз­ва.

Комп­лекс­нае, ін­ды­ві­ду­аль­нае, кан­сер­ва­тыў­нае, апе­ра­тыў­нае

Пры не­эфек­тыў­нас­ці кан­сер­ва­тыў­на­га ля­чэн­ня і да­лей­шым пра­грэ­са­ван­ні за­хвор­ван­ня па­тра­бу­ец­ца хі­рур­гіч­нае ўмя­шан­не — вы­да­лен­не ўчаст­ка ве­ны (фле­бэк­та­мія).

У не­ка­то­рых вы­пад­ках, час­цей як да­па­мож­ны ме­тад, пры­мя­ня­ец­ца скле­ра­тэ­ра­пія — увя­дзен­не спе­цы­яль­на­га прэ­па­ра­ту, які пры­во­дзіць да за­рас­тан­ня рас­шы­ра­най ве­ны. Та­кім ме­та­дам вы­да­ля­юць «па­ву­цін­кі», не­вя­лі­кія рас­шы­рэн­ні дроб­ных унут­ры­скур­ных і пад­скур­ных вен.

Най­больш су­час­ны ме­тад вы­да­лен­ня ва­ры­коз­ных вен — ла­зер­ная фо­та­ка­а­гу­ля­цыя. Вы­ка­ры­стан­не ла­зер­на­га вы­пра­мень­ван­ня ро­біць апе­ра­цыю менш траў­ма­тыч­най.

Ра­бі­це так

На па­чат­ко­вай ста­дыі ва­ры­ко­зу гэ­тыя прос­тыя пра­ві­лы да­зво­ляць за­па­во­ліць раз­віц­цё за­хвор­ван­ня:

* Скінь­це ліш­нюю ва­гу — яна па­вя­ліч­вае вя­ноз­ны ціск.

* Пры вы­му­ша­ным пра­цяг­лым ся­дзен­ні/ста­ян­ні час­цей мя­няй­це ста­но­ві­шча, ха­дзі­це ў пе­ра­пын­ках у хут­кім тэм­пе. Па­збаў­це­ся звыч­кі ся­дзець на­га на на­гу.

* Пас­ля са­ўны, лаз­ні, ван­ны аб­лі­вай­це но­гі ха­лад­на­ва­тай ва­дой, па­ля­жы­це з вы­со­ка ўзня­ты­мі на­га­мі.

* Не на­сі­це адзен­не, якое пе­ра­ціс­кае ве­ны.

* Не на­сі­це цес­ны, ня­зруч­ны абу­так. Вы­шы­ня аб­ца­су — на больш за 4–5 см.

* Пла­вай­це, ха­дзі­це ва ўме­ра­ным тэм­пе не ра­дзей за 3–4 ра­зы на тыд­ні па 30–40 хві­лін. Не за­бы­вай­це­ся пра лы­жы зі­мой, ве­ла­сі­пед ле­там. Рэ­гу­ляр­ныя і кам­форт­ныя фі­зіч­ныя на­груз­кі — аба­вяз­ко­выя.

* Ме­ды­цын­скі кам­прэ­сій­ны тры­ка­таж спры­яль­на ўплы­вае на вя­ноз­ны ад­ток. Элас­тыч­ныя пан­чо­хі па­ска­ра­юць кровазварот у глы­бо­кіх ве­нах і па­збаў­ля­юць вя­ноз­на­га за­стою.

* Не­ка­то­рыя гар­ма­наль­ныя прэ­па­ра­ты мо­гуць па­гор­шыць стан вен. Не пры­май­це іх без кан­суль­та­цыі ўра­ча.

* Час ад ча­су вы­кон­вай­це прос­тую гім­нас­ты­ку для ног.

— Ле­жа­чы або се­дзя­чы згі­най­це і раз­гі­най­це ступ­ні ў га­лён­кас­туп­нё­вым су­ста­ве (1–2 хві­лі­ны).

— Па­ха­дзі­це на мес­цы, не ад­ры­ва­ю­чы на­скоў ад пад­ло­гі (1–2 хві­лі­ны).

— Па­кла­дзі­це но­гі на ўзвыш­ша (5–10 хві­лін).

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.