Вы тут

Дома — чай, у гасцях — кава


Іс­нуе мност­ва да­сле­да­ван­няў аб спры­яль­ным уз­дзе­ян­ні абод­вух гэ­тых на­по­яў. Да­след­чы­кі і спа­жыў­цы зноў і зноў ці­ка­вяц­ца тэ­май з пры­ем­ным во­да­рам ды сма­кам. Дык што піць бу­дзем — чай? Або ка­ву? Ка­жуць, ка­ва па­вы­шае ба­дзё­расць, са­дзей­ні­чае стра­ва­ван­ню, спры­яль­на ўплы­вае пры за­хвор­ван­нях Аль­ц-гей­ме­ра і дыя­бе­це… На­ву­ко­ва гэ­та, праў­да, па­куль не па­цвер­джа­на.

4-15

Агуль­нае па­ляп­шэн­не

Сут­насць спры­яль­на­га ўздзе­ян­ня чаю і ка­вы за­клю­ча­ец­ца ў ан­ты­ак­сі­дан­тах. Гэ­тым аб­умоў­ле­на, на­прык­лад, вы­яў­ле­ная не­ка­то­ры­мі да­след­чы­ка­мі су­вязь па­між ужы­ван­нем чаю і па­пя­рэдж­ван­нем ра­ку яеч­ні­каў. І ўсё ж та­кі па­куль нель­га сцвяр­джаць, што вя­лі­кая коль­касць чаю або ка­вы мо­жа лік­ві­да­ваць не­бяс­пе­ку ўзнік­нен­ня ан­ка­ла­гіч­на­га за­хвор­ван­ня. Сён­ня ў ву­чо­ных ёсць толь­кі гі­по­тэ­зы ад­нос­на спры­яль­ных вар­тас­цяў гэ­тых на­по­яў. Ад­на спра­ва — знай­сці ўза­е­ма­су­вязь па­між іх ужы­ван­нем і агуль­ным па­ляп­шэн­нем ста­ну зда­роўя, і зу­сім ін­шая — вы­явіць пры­чын­на-вы­ні­ко­выя су­вя­зі, які да­ка­за­лі б уплыў вя­лі­кіх аб'­ёмаў чаю і ка­вы на маг­чы­масць уз­нік­нен­ня ан­ка­ло­гіі. Для вы­яў­лен­ня пра­мой су­вя­зі па­тра­бу­ец­ца шмат­га­до­вае да­сле­да­ван­не з удзе­лам ты­сяч па­цы­ен­таў. Па­куль што ні ў ко­га няма срод­каў для пра­вя­дзен­ня та­ко­га кштал­ту на­ву­ко­вай ра­бо­ты.

Пры­ем­на ду­маць

Ча­го толь­кі не чу­ваць пра чай і ка­ву!.. Маў­ляў, чай па­ды­хо­дзіць ле­ту­цен­ні­кам і ме­лан­хо­лі­кам, а ка­ва — над­та дзе­ла­вым. Праў­да, за­хап­лен­не ча­ем не пе­ра­шка­джае кі­тай­цам быць руп­лі­вы­мі і дзей­ны­мі, а нем­цы вя­дуць за ка­вай па­воль­ныя раз­мо­вы.

Пра ка­ву ка­жуць, што яна зні­мае га­лаў­ны боль, сты­му­люе мозг і стра­ва­ван­не, па­пя­рэдж­вае ўзнік­нен­не жоў­це­вых ка­мя­нёў і рак пе­ча­ні, зні­жае ўзро­вень ха­лес­тэ­ры­ну, за­па­воль­вае пра­грэ­са­ван­не хва­ро­бы Пар­кін­со­на…

Пра чай ка­жуць, што ён за­па­воль­вае ста­рэн­не, зні­жае ры­зы­ку ра­ку лёг­кіх, стра­ва­во­да, страў­ні­ка, пад­страў­ні­ка­вай за­ло­зы і пра­мой кіш­кі, зні­жае стрэс, аба­ра­няе ад со­неч­ных пра­мя­нёў, пе­ра­шка­джае ўзнік­нен­ню ка­ры­е­су… Не аба­вяз­ко­ва ўся­му гэ­та­му ве­рыць, але ж пры­ем­на ду­маць, што ку­ба­чак чаю ці ка­вы пры­но­сіць ней­кую ка­рысць.

Ад­ных гэ­тыя на­поі за­спа­кой­ва­юць, ін­шых та­ні­зу­юць; нех­та сцвяр­джае, што пэў­ная гар­ба­та пры­во­дзіць да па­ху­дзен­ня, а хтось­ці ні­чо­га па­доб­на­га не за­ўва­жае. Што ж, у све­це іс­нуе столь­кі га­тун­каў чаю і ка­вы і столь­кі спо­са­баў іх га­та­ван­ня, што аб­агуль­няць прос­та не­маг­чы­ма!

4-13

Ап­ты­маль­ны аб'­ём

До­за па­він­на быць ра­зум­най. У дзень ча­ла­ве­ку да­стат­ко­ва 4–5 куб­каў ка­вы або 3 куб­каў чаю. А зло­ўжы­ван­не мо­жа ад­біц­ца на зда­роўі. Лі­шак ка­фе­і­ну мо­жа вы­клі­каць па­боч­ны эфект. Ска­жам, га­лаў­ны боль або рас­строй­ства стра­ва­ван­ня.

Што да ві­ду ка­вы/чаю, то нель­га ска­заць, каб ней­кі з іх рэ­ка­мен­да­ва­лі больш за ін­шыя. Вя­до­ма, што ў эсп­рэ­са менш ка­фе­і­ну, чым у не­філь­тра­ва­най ка­ве. Зя­лё­на­му чаю бы­ло пры­све­ча­на шмат да­сле­да­ван­няў, а вось бе­лым амаль ні­хто не зай­маў­ся. Та­му не­маг­чы­ма іх па­раў­наць. Тым не менш вя­до­ма, што праз­мер­нае за­хап­лен­не ча­ем мо­жа пры­вес­ці да зні­жэн­ня ўсмокт­ван­ня жа­ле­за і ад­моў­на ад­біц­ца на сэр­цы. Тэ­ін і ка­фе­ін ідэн­тыч­ныя па сва­ёй маг­чы­мас­ці вы­клі­каць па­ско­ра­нае сэр­ца­біц­цё, што хоць і бяс­печ­на, але ж не­пры­ем­на.

Трэ­ба ра­зу­мець, што мно­гае за­ле­жыць яшчэ ад асаб­лі­вас­цяў кож­на­га ча­ла­ве­ка. У ад­ных аб­мен рэ­чы­ваў да­зва­ляе хут­ка за­сво­іць ка­ву, і яны мо­гуць за­снуць, на­ват ка­лі вы­п'юць яго поз­на ўве­ча­ры. У ін­шых жа ме­та­ба­лізм больш па­воль­ны, і яны не бу­дуць спаць усю ноч.

Ці роў­ныя чаю і ка­ве ство­ра­ныя на іх асно­ве на­поі?

На жаль, не, бо там змя­шча­юц­ца толь­кі эк­страк­ты, бед­ныя на ўвесь на­бор ан­ты­ак­сі­дан­таў. А вось ка­фе­і­ну і тэ­і­ну там шмат, з‑за ча­го час­тае ўжы­ван­не апош­ніх не рэ­ка­мен­ду­ец­ца. Мо­жа зда­вац­ца, што ты вы­піў уся­го ку­бак ка­вы, хоць не­ка­то­рыя на­поі кштал­ту Redbull ад­па­вя­да­юць ад­ра­зу ча­ты­ром.

Чу­лі — ве­да­ем

Адзін з пер­шых дэ­крэ­таў Ле­ні­на ў 1918 го­дзе быў скі­ра­ва­ны… на па­пу­ля­ры­за­цыю ўжы­ван­ня чаю. Кошт чаю за­ле­жаў не ад га­тун­ку, а ад кла­са­вай пры­на­леж­нас­ці па­куп­ні­коў. Ра­бо­чыя, чле­ны праф­са­ю­за, атрым­лі­ва­лі чай бяс­плат­на, а прад­стаў­ні­кі бур­жу­а­зіі па­він­ны бы­лі пла­ціць мак­сі­маль­на вы­со­кую ца­ну. Так Ула­дзі­мір Іль­іч аба­ра­няў «раз­віц­цё рус­кай тра­ды­цыі». Хоць на­са­мрэч ка­му­ніс­тыч­ны рэ­жым прос­та эка­но­міў. На ім­парт чаю па­трэб­на бы­ло менш ва­лю­ты, і яго мож­на бы­ло вы­рошч­ваць у Крас­на­да­ры і Гру­зіі. Ка­ва ж на­бы­ва­ла­ся за мя­жой — у Ка­лум­біі і Ін­дыі — у аб­ме­жа­ва­най коль­кас­ці і пра­да­ва­ла­ся па за­вы­ша­ным кош­це. Урэш­це Са­вец­кі Са­юз вы­дат­на ава­ло­даў май­стэр­ствам вы­твор­час­ці су­ме­сяў «з ка­ва­вым сма­кам» (у іх асно­ве быў, на­прык­лад, цы­ко­рый).

Ня­гле­дзя­чы на тое, што ка­ва прый­шла з Эфі­о­піі, рас­паў­сюдж­ван­не яна атры­ма­ла дзя­ку­ю­чы ара­бам і на на­шых пра­сто­рах аса­цы­ю­ец­ца з За­ха­дам, у той час як чай — з Ус­хо­дам.

Ка­ва ў ней­кім сэн­се за­ста­ец­ца ўра­чыс­тым на­по­ем. Так, дзе-не­будзь «на вы­ха­дзе» мы звы­чай­на ад­да­ём пе­ра­ва­гу ка­ве, а до­ма — чаю. Гэ­та з‑за та­го, што доб­рую ка­ву да­во­лі цяж­ка пры­га­та­ваць са­мо­му.

Слуш­ная па­ра­да

Ні­ко­лі не пі­це над­та га­ра­чую гар­ба­ту ці ка­ву. Вы­со­кая тэм­пе­ра­ту­ра на­пою мо­жа апя­чы стра­ва­вод!

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».