Вы тут

Бухгалтарам і сакратарам просьба не турбаваць


Рын­ку па­трэб­ны ўра­чы, кі­роў­цы і апе­ра­та­ры ма­шын­на­га да­ен­ня

За мі­ну­лы год коль­касць ва­кан­сій у на­шай кра­і­не па­мен­шы­ла­ся на 9 пра­цэн­таў. У асноў­ным з-за ап­ты­мі­за­цыі на прад­пры­ем­ствах, якія імк­нуц­ца да эфек­тыў­на­га вы­ка­ры­стан­ня пер­са­на­лу. Ад­нак рын­ку па-ра­ней­ша­му не ха­пае пра­цоў­ных рэ­сур­саў. Ка­го шу­ка­юць най­маль­ні­кі і хто мо­жа спа­дзя­вац­ца на вы­со­кія за­роб­кі?

Спе­цы­я­ліс­ты ёсць, але якас­ных знай­сці скла­да­на

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны, сён­ня на­ліч­ва­ец­ца больш за 33 ты­ся­чы ва­кан­сій. Атрым­лі­ва­ец­ца, што на кож­на­га бес­пра­цоў­на­га ў кра­і­не пры­па­дае 1,4 сва­бод­на­га мес­ца. Для не за­ня­тых у эка­но­мі­цы жы­ха­роў Мін­ска пры­за­па­ша­на па 4 ва­ры­ян­ты. Ча­му ва­кан­сіі не за­паў­ня­юц­ца? Боль­шасць з іх ад­кры­та ў дэ­фі­цыт­ных ка­тэ­го­ры­ях. Па­трэб­ны груз­чы­кі, бу­даў­ні­кі, ра­бот­ні­кі вы­твор­час­ці. Гэ­та пер­са­нал з вы­со­кай сту­пен­ню ця­ку­час­ці: на­ўрад ці шмат лю­дзей ма­раць усё жыц­цё пра­ца­ваць ра­бо­чы­мі. Уво­гу­ле, да­след­чы­кі рын­ку вы­лу­ча­юць тры ві­ды дэ­фі­цы­ту: па коль­кас­ці пер­са­на­лу (у тых жа ла­гіс­тыч­ных і ганд­лё­вых цэнт­рах, якія хут­ка рас­туць), па на­вы­ках і ўмен­нях і па ўні­каль­ных кам­пе­тэн­цы­ях, не­аб­ход­ных для пэў­най па­са­ды. Пра­ца­даў­цы скар­дзяц­ца, што не ха­пае спе­цы­я­ліс­таў ме­на­ві­та па на­вы­ках.

— На рын­ку боль­шасць лю­дзей ма­юць па­чат­ко­вы або ся­рэд­ні ўзро­вень кам­пе­тэн­цый, — тлу­ма­чыць кі­раў­ні­к на­прам­ку «Да­сле­да­ван­ні рын­ку пра­цы» кан­са­лтын­га­вай гру­пы «Тут і ця­пер» Воль­га НАД­ТА­ЧА­Е­ВА. — Асаб­лі­ва гэ­та за­ўваж­на ў ад­мі­ніст­ра­цый­на-кі­раў­ні­чай сфе­ры. На­прык­лад, на ад­ну ва­кан­сію ды­рэк­та­ра пры­па­дае 4-6 рэ­зю­мэ. Але ка­лі па­гля­дзець на якасць кан­ды­да­таў, то боль­шасць з іх — лю­дзі, якія прос­та хо­чуць ба­чыць ся­бе кі­раў­ні­ка­мі, час­цей без на­леж­на­га во­пы­ту і ўмен­няў. У нас шмат юрыс­таў, але знай­сці та­го, хто, акра­мя бе­ла­рус­ка­га, ве­дае бры­тан­скае і швед­скае пра­ва, вель­мі цяж­ка.

Па сло­вах на­мес­ні­ка стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду па пра­цы і са­цы­яль­ных пы­тан­нях Зі­на­і­ды МАНД­РОЎ­СКАЙ, ад­на з пры­чын пра­ца­не­да­стат­ко­вас­ці рын­ку — дыс­ба­ланс пад­рых­тоў­кі кад­раў:

— Паў­плы­ва­ла ма­са­вая вы­шэй­шая аду­ка­цыя: ча­кан­ні ў ма­ла­дых лю­дзей зу­сім ін­шыя. Да та­го ж да­ступ­ны за­меж­ныя рын­кі пра­цы. Лю­дзі едуць за­раб­ляць ку­ды-не­будзь па су­сед­стве, дзе больш пра­па­ноў­ва­юць, а жы­вуць тут, па­коль­кі тан­ней. Ёсць праб­ле­ма і з раз­мер­ка­ван­нем пра­цоў­ных рэ­сур­саў. На ўзроў­ні аг­ра­га­рад­коў ад­сут­ні­ча­юць сва­бод­ныя мес­цы, і лю­дзі там не заў­сё­ды зна­хо­дзяць ку­ды пры­клас­ці свае сі­лы. Та­му на ся­ле бы­ва­юць ліш­кі пра­цоў­ных кад­раў, а ў га­ра­дах — не­да­хоп.

Ці­ка­ва, што ле­тась коль­касць рэ­зю­мэ ў два-тры ра­зы пе­ра­вы­ша­ла коль­касць ва­кан­сій. Не­за­да­во­ле­ныя за­роб­ка­мі ці ін­шы­мі ўмо­ва­мі на ця­пе­раш­нім мес­цы, лю­дзі па­сіў­на вы­хо­дзі­лі на ры­нак пра­цы. Яны не спя­ша­юц­ца зваль­няц­ца, але ўвесь час ма­ні­то­раць сі­ту­а­цыю: што ці­ка­ва­га пра­па­ноў­ва­юць і ці не з'я­віў­ся най­маль­нік, га­то­вы па­абя­цаць больш гро­шай.

«Айцішнікі» па-ранейшаму ў цане

Сум­ная на­ві­на для ўла­даль­ні­каў дып­ло­маў аб вы­шэй­шай аду­ка­цыі: 67 пра­цэн­таў сва­бод­ных пра­цоў­ных мес­цаў пры­зна­ча­ны для ра­бо­чых. Хоць по­пыт на «ай­ціш­ні­каў» і ме­не­джа­раў па про­да­жах да­гэ­туль не за­да­во­ле­ны. На­чаль­нік упраў­лен­ня па­лі­ты­кі за­ня­тас­ці Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Алег ТА­КУН упэў­не­ны, што кар­ды­наль­ных струк­тур­ных змен у бан­ку ва­кан­сій не ад­бу­дзец­ца:

— За­ха­ва­ец­ца по­пыт на прад­стаў­ні­коў бу­даў­ні­чых пра­фе­сій, сле­са­раў, то­ка­раў, трак­та­рыс­таў, са­ні­та­рак, ку­ха­раў, пра­даў­цоў, афі­цы­ян­таў, шва­чак. Най­менш за­па­тра­ба­ва­ны­мі на рын­ку пра­цы бу­дуць дыс­пет­ча­ры, спра­ва­во­ды, ін­спек­та­ры па кад­рах, сак­ра­та­ры, за­гад­чы­кі скла­доў і тэх­ні­кі-тэх­но­ла­гі.

Каб аца­ніць сі­ту­а­цыю, за­хо­джу на сайт Агуль­на­рэс­пуб­лі­кан­ска­га бан­ка ва­кан­сій. Больш за паў­та­ры сот­ні мін­скіх най­маль­ні­каў шу­ка­юць ура­чоў і мед­сёст­раў. У 120 ста­ліч­ных ар­га­ні­за­цы­ях па­трэб­ны пры­бі­раль­шчы­цы. Ура­чы, кі­роў­цы і пра­даў­цы скла­да­юць топ-3 ва­кан­сій Гро­дзен­шчы­ны і Ма­гі­лёў­шчы­ны. У Мін­скай і Брэсц­кай аб­лас­цях, акра­мя зга­да­ных спе­цы­я­ліс­таў, не­аб­ход­ны элект­ра­ман­цё­ры па ра­мон­це і аб­слу­гоў­ван­ні элект­ра­аб­ста­ля­ван­ня. На Ві­цеб­шчы­не не ха­пае ка­ля паў­сот­ні трак­та­рыс­таў, а на Го­мель­шчы­не га­то­вы пра­ца­ўлад­ка­ваць 41 апе­ра­та­ра ма­шын­на­га да­ен­ня. Апош­няя ва­кан­сія, трэ­ба ска­заць, па­пу­ляр­ная ў мно­гіх рэ­гі­ё­нах. Праў­да, жа­дан­ні пра­ца­даў­цаў і су­іс­каль­ні­каў су­па­да­юць толь­кі па ад­ной спе­цы­яль­нас­ці — кі­роў­ца. Ня­гле­дзя­чы на па­пя­рэ­джан­ні ана­лі­ты­каў рын­ку аб ліш­ку прад­стаў­ні­коў пэў­ных пра­фе­сій, лю­дзі пра­цяг­ва­юць ак­тыў­на шу­каць мес­цы юрыс­таў, бух­гал­та­раў, эка­на­міс­таў і сак­ра­та­роў.

Да­рэ­чы, тэ­ма «па­спра­бую шчас­ця за мя­жой» у бе­ла­ру­саў па-ра­ней­ша­му па­пу­ляр­ная. Згод­на са звест­ка­мі Дэ­парт­амен­та гра­ма­дзян­ства і міг­ра­цыі МУС, у 2014 го­дзе амаль пяць з па­ло­вай ты­сяч жы­ха­роў на­шай рэс­пуб­лі­кі па­еха­лі за­раб­ляць у ін­шыя кра­і­ны. Са­праўд­ная ліч­ба, вя­до­ма, боль­шая: коль­касць не­афі­цый­ных «гас­тар­бай­та­раў» ста­тыс­ты­ка не на­за­ве. Для пра­цы час­цей вы­бі­ра­юць Ра­сію (ту­ды на­кі­ра­ва­лі­ся 4 ты­ся­чы 784 ча­ла­ве­кі), ЗША, Гер­ма­нію, Поль­шчу. Коль­кі з іх рэа­лі­за­ва­лі «аме­ры­кан­скую ма­ру» (не­аба­вяз­ко­ва ў Шта­тах)? Ду­маю, адзін­кі. Дзве тра­ці­ны пра­цоў­ных эміг­ран­таў улад­коў­ва­юц­ца на ра­бо­чыя спе­цы­яль­нас­ці, яшчэ 18 пра­цэн­таў за­дзей­ні­ча­ны ў сфе­ры аб­слу­гоў­ван­ня.

Сэр­віс­ныя сфе­ры — са­мыя ўраз­лі­выя пад­час кры­зі­су

Хто з спе­цы­я­ліс­таў за мі­ну­лы год вы­рас у ца­не? Са­мыя за­ўваж­ныя зме­ны ўзроў­ню пры­быт­каў ад­бы­лі­ся ў ра­бот­ні­каў дэ­фі­цыт­ных га­лін: транс­пар­ту, ла­гіс­ты­кі, сфе­ры бяс­пе­кі. Іх за­роб­кі вы­рас­лі на 37 пра­цэн­таў (на 12 пра­цэн­таў больш, чым у ся­рэд­нім па рын­ку). Знач­ныя па­вы­шэн­ні на­зі­ра­лі­ся і ў апла­це спе­цы­я­ліс­таў бу­даў­ніц­тва, вы­твор­час­ці, кі­ра­ван­ня якас­цю.

Ці­ка­вая тэн­дэн­цыя: пры раз­лі­ку за­роб­каў толь­кі чвэрць ар­га­ні­за­цый на­дае ўва­гу пы­тан­ню ста­жу пра­цы на пэў­най па­са­дзе.

— Стаж не раў­ня­ец­ца эфек­тыў­нас­ці пра­цы. Пры прэ­мі­ра­ван­ні ра­бот­ні­каў кам­па­нія ары­ен­ту­ец­ца на вы­ка­нан­не пла­наў, якасць і тэр­мі­ны іх рэа­лі­за­цыі. По­тым уліч­вае ін­ды­ві­ду­аль­ную па­спя­хо­васць кож­на­га з су­пра­цоў­ні­каў. Стаж, хут­чэй, уплы­вае на фар­мі­ра­ван­не са­цы­яль­на­га па­ке­та ці льгот. Быў вы­па­дак, ка­лі сак­ра­тар­ка атрым­лі­ва­ла больш за на­чаль­ні­ка вы­твор­час­ці, та­му што пра­пра­ца­ва­ла 25 га­доў у Мін­скім ра­ё­не на гэ­тай па­са­дзе. Зра­зу­ме­ла, сак­ра­тар — па­зі­цыя важ­ная, але на ёй не па­він­ны пла­ціць больш, чым то­па­ва­му ра­бот­ні­ку вы­твор­час­ці, — ка­мен­туе Воль­га Над­та­ча­е­ва.

Пры­вяз­ка да до­ла­ра для на­шых пра­ца­даў­цаў не ак­ту­аль­ная. Най­маль­ні­кі больш ары­ен­ту­юц­ца на сі­ту­а­цыю на мяс­цо­вым рын­ку, на за­роб­кі ў кам­па­ні­ях-кан­ку­рэн­тах. Ад­нак бе­ла­ру­сы, што пра­цу­юць на топ-па­са­дах ці ў пры­быт­каў­тва­раль­ных пад­раз­дзя­лен­нях, мо­гуць раз­ліч­ваць, што іх за­ра­бот­ная пла­та хут­чэй на­блі­зіц­ца да до­ла­ра­ва­га эк­ві­ва­лен­ту. У кры­зіс прад­пры­ем­ствы заў­сё­ды ста­ра­юц­ца за­ха­ваць кас­цяк, які і мо­жа тры­маць у ста­біль­нас­ці біз­нес. А вось сэр­віс­ныя сфе­ры, та­кія як бух­гал­тэ­рыя, мар­ке­тынг, юрыс­пру­дэн­цыя, тра­ды­цый­на са­мыя ўраз­лі­выя ў пе­ры­яд не­ста­біль­нас­ці на рын­ку.

Праў­да, імк­нен­не атрым­лі­ваць больш не­за­леж­на ад ста­ну эка­но­мі­кі пры­вя­ло да та­го, што на пра­ця­гу 4—5 га­доў рост за­роб­каў апя­рэдж­ваў пра­дук­цый­насць пра­цы. Тым, хто за­ня­ты на страт­ных прад­пры­ем­ствах, прый­дзец­ца сур'­ёз­на па­пра­ца­ваць. На дум­ку Зі­на­і­ды Манд­роў­скай, у на­шых ар­га­ні­за­цый да­стат­ко­ва ва­ры­ян­таў, як па­вы­сіць сваю эфек­тыў­насць. Ма­дэр­ні­за­цыя, штат­ная рас­ста­ноў­ка — за­да­ча лю­бо­га кі­раў­ні­ка. Без­умоў­на, у ця­пе­раш­няй сі­ту­а­цыі — з-за стра­ты рын­каў збы­ту і ін­фля­цыі — вы­тры­маць на­леж­ны рэ­жым пра­цы скла­да­на. Але маг­чы­ма. Каб за­ха­ваць за­роб­кі, трэ­ба ду­маць, як змен­шыць вы­дат­кі на вы­твор­часць: на­прык­лад, ска­ра­ціць ма­тэ­ры­яль­ныя і энер­га­рэ­сур­сы, за­ня­тыя пло­шчы.

На­тал­ля ЛУБ­НЕЎ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.