Вы тут

Прэзідэнт Польшчы паабяцаў не перашкаджаць Расіі святкаваць Дзень Перамогі


Поль­шча як кра­і­на-ар­га­ні­за­тар кан­фе­рэн­цыі аб сі­ту­а­цыі ў Еў­ро­пе пас­ля Дру­гой су­свет­най вай­ны, якую пла­ну­ец­ца пра­вес­ці 8 мая на мы­се Вес­тэрп­ла­тэ пад Гдань­скам, не мае на мэ­це са­пса­ваць свят­ка­ван­не Дня Пе­ра­мо­гі ў Маск­ве 9 мая. Пра гэ­та за­явіў прэ­зі­дэнт Поль­шчы Бра­ні­слаў Ка­ма­роў­скі ў эфі­ры ра­дыё­стан­цыі «ТОК ФМ».

4-23

Па­вод­ле яго слоў, ме­ра­пры­ем­ства ў Вес­тэрп­ла­тэ пла­на­ва­ла­ся даў­но, гэ­тая ідэя не ўзнік­ла ў апош­нія дні. Прэ­зі­дэнт рас­ка­заў, што на кан­фе­рэн­цыю за­про­сяць вя­до­мых гіс­то­ры­каў, каб аб­мер­ка­ваць за­вяр­шэн­не вай­ны, ад­ка­заць на пы­тан­не, ці бы­ло яно «вы­зва­лен­нем або так­са­ма з'яў­лен­нем но­вых праб­лем». Ка­мен­ту­ю­чы дыс­ку­сію, якая раз­га­рэ­ла­ся ў Еў­ро­пе пас­ля вы­каз­ван­няў кі­раў­ні­ка поль­ска­га МЗС пра тое, сал­да­ты якой на­цы­я­наль­нас­ці вы­зва­ля­лі Асвен­цым, Бра­ні­слаў Ка­ма­роў­скі за­ўва­жыў: «Я па­ва­жаю фак­ты, а яны та­кія, што Асвен­цым вы­зва­лі­лі сал­да­ты Укра­ін­ска­га фрон­ту, які быў част­кай Чыр­во­най Ар­міі. На­шы сён­няш­нія спро­бы вы­лі­чыць, ці бы­ло там больш рус­кіх, укра­ін­цаў, кір­гі­заў або ка­за­хаў — гэ­та прос­та нон­сэнс».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.