Вы тут

У вас будзе дзіця


«Кожнае дзіця — скарб», — сцвярджаюць стваральнікі рубрыкі «У вас будзе дзіця», якая вось ужо чацвёрты год выходзіць на тэлеканале АНТ (у рамках праграмы «Пакуль усе дома»). Стваральнікі беларуска-расійскага праекта дапамагаюць дзецям, якія па розных прычынах засталіся без бацькоўскай апекі, любові і клопату, адшукаць новыя сем'і. За гэты час ужо 54 з іх апынуліся ў сям'і.

«Звязда», якая таксама далучылася да праекта, працягвае знаёміць чытачоў з малымі, якія больш за ўсё на свеце мараць знайсці бацькоўскую пяшчоту і ўтульны дом. Сёння прадстаўляем вашай увазе хлопчыка, які жыве ў дзіцячым доме ў Жодзіне, але верыць, што знойдзе толькі сваіх маму і тату.

5-31

Жэня

Яснавокаму Жэню 7 гадоў. У яго пакуль не вельмі добра атрымліваецца вымаўляць некаторыя гукі, таму хлопчык старанна займаецца з педагогам-дэфектолагам і робіць «зарадку для языка», развівае памяць і мысленне, рыхтуючыся да школьнай нагрузкі. Затое ў малога, як адзначаюць выхавальнікі, залаты характар: Жэня добразычлівы, лагодны, паслухмяны, працавіты. «Ён спакойны і ўседлівы, заўжды гатовы прыйсці на дапамогу, вельмі цёплы, душэўны хлопчык, — пералічвае якасці аднаго са сваіх гадаванцаў выхавальніца Святлана Шымановіч. — І надзвычай шкада, што дагэтуль яшчэ не знайшліся людзі, якія змаглі б яго аберагаць, апякаць і клапаціцца пра яго. Вельмі хацелася б, каб у першы клас, да якога так адказна рыхтуецца Жэня, яго адвялі ўжо бацькі».

Калі вы хочаце даведацца пра Жэню больш, патэлефануйце па нумары: (017) 284–71–51. Гэта тэлефон Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі. Таксама для тых, хто хоча ўсынавіць дзіця, на сайце vіdеораssроrt.ru змешчаны відэакурсы, падрыхтаваныя сумесна НЦУ і творчай групай праекта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.