Вы тут

Пясочніца


5-17

Трылер па-дзіцячы

— У нас сёння былі вельмі цікавыя заняткі, — узахлёб распавядае 4-гадовая Соня, — выхавацелька расказвала, якія машыны дапамагаюць людзям: калі трэба выклікаць пажарную, міліцыю, «хуткую».

— І ты ўсё запомніла?

— Так. Я толькі не зразумела: а калі ў чалавека дом загарыцца, жывот забаліць і жулік які кашалёк скрадзе, што будзе — адразу ўсе машыны прыедуць і стануць спрачацца, хто яму першы дапаможа?

Усё ж проста

— Бабуля, — тонам экзаменатара пытаецца Дзімка па дарозе ў садок, — што трэба рабіць, калі бачыш зялёнага чалавечка?

— Напэўна, да псіхіятра час ісці, — задумліва адказвае тая.

— Ну, бабуля... Дарогу трэба пераходзіць!

Амаль ідылія

5-гадовы Паўлік марыць уголас:

— Уяўляеш, мама, як здорава было б, калі б у цябе было шасцёра дзяцей: тры хлопчыкі і тры дзяўчынкі. Адзін мульцікі глядзіць, другі на ложку скача, трэці з катом гуляе, астатнія — б'юцца!

Мастацкая дылема

5-гадовая Лізка прынесла каробку з фарбамі і размалёўку. Пытаецца ў бацькі:

— Татка, а коцікі жоўтыя бываюць?

— Не.

— А сінія?

— Таксама не.

— А чырвоныя?

— Не бываюць.

— Як жа мне коціка расфарбаваць?! — амаль плача малая.

— Ну, узгадай нашага коціка і расфарбуй.

Дзяўчынка ў слёзы:

— Дык ён жа ў нас бе-е-елы!

Якраз
той памер

Маша падыходзіць да таты з сантыметровай стужкай:

— Давайце я памераю вам ахоп таліі і галавы.

Доўга вымярала, нарэшце задаволена ківае:

— Падыходзіць, бяром!

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».