Вы тут

Як зрабіць віртуальны свет бяспечным?


Сучасныя дзеці знаёмяцца з інтэрнэтам, яшчэ нават не навучыўшыся чытаць. У Міжнародны дзень бяспечнага інтэрнэту, які традыцыйна адзначаецца ў першы аўторак лютага, кампанія «Белтэлекам» вырашыла нагадаць бацькам, як можна абараніць сваё дзіця ад патоку негатыўнай інфармацыі ў інтэрнэце.

Паслуга кантэкстнай фільтрацыі «Бацькоўскі кантроль» ад bуflу была прапанаваная абанентам крыху больш як год таму і паступова набірае папулярнасць. Пры дапамозе сістэмы FоrtіGuаrd, якая змяшчае больш за 100 мільёнаў сайтаў, увесь трафік з непажаданых рэсурсаў парнаграфічнага, экстрэмісцкага зместу, з сайтаў, якія прапагандуюць насілле і небяспечныя паводзіны, блакіруецца. Да таго ж распрацоўшчыкі сістэмы пастаянна манітораць інтэрнэт і папаўняюць базу небяспечных сайтаў.

Трэба мець на ўвазе, што паслуга «Бацькоўскі кантроль» з'яўляецца гнуткай: калі блакіроўка непажаданай інфармацыі патрабуецца не заўсёды, а толькі час ад часу, то ў любы момант можна ўключыць/адключыць паслугу па сваім жаданні. Пры гэтым аплата будзе брацца толькі за тыя перыяды (суткі), у якія абанент карыстаўся паслугай.

Падключыць «Бацькоўскі кантроль» могуць усе карыстальнікі bуflу і абаненты пакетаў паслуг, акрамя абанентаў лінейкі «Мабіл» і падключаных па сетцы Wі-Fі. Зрабіць гэта можна самастойна ў асабістым кабінеце карыстальніка ці пры дапамозе спецыялістаў у сэрвісных цэнтрах «Белтэлекам». Таксама ў абанентаў ёсць магчымасць падключыць тарыфны план «Дамасед Юніёр», у рамках якога прадастаўляюцца доступ у інтэрнэт з хуткасцю 2 Мбіт/с і абарона ад непажаданай інфармацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.