Вы тут

5 фільмаў для сямейнага прагляду


Міхаіл Ахрэмчык, былы экспедытар, пенсіянер:

1. «Прыгоды Электроніка». Сёння дзеці і асабліва падлеткі так шмат ведаюць пра ўсялякія камп'ютарныя прылады і тэхналогіі, што заманіць іх паглядзець фільм, у якім няма робатаў, стралялак, віртуальнай рэальнасці, даволі цяжка. Але ў выпадку з Электронікам іх настолькі ўразіла, што робат можа сябраваць са звычайнымі дзецьмі і нават мець сабаку-робата, што яны потым яшчэ доўга гулялі паміж сабой у гэту гісторыю.

2. «Прыгоды жоўтага чамаданчыка». Яшчэ адзін стары фільм, наконт якога мы з жонкай і дзецьмі шмат сумняваліся і нават спрачаліся: ці падыдзе ён унукам, ці стануць наогул глядзець? А вось і сталі, бо ў ім, нягледзячы на старыя дэкарацыі, засталася ўсё тая ж праўда жыцця: пра хуліганаў, якія смелыя толькі натоўпам, і пра сапраўдную адвагу, што прачынаецца часам нечакана, пра дарослых, якія хочуць як найлепш, і пра тое, чым усё можа скончыцца, калі спадзявацца толькі на цуды. Пакуль што гэта казачная гісторыя ў нас сярод самых любімых.

3. «Смяшарыкі». Напэўна, як і многія, я параўноўваю сучасныя мультсерыялы з ранейшымі і, прызнацца, часцей на карысць апошніх. Але гэты канкрэтны цыкл, на які мяне «падсадзілі» ўнукі, гляджу з задавальненнем: па ходзе сюжэта тлумачу штосьці для іх незразумелае, а нешта, наадварот, яны мне. Карысны атрымліваецца прагляд для абодвух бакоў, адным словам.

4. «Парк Юрскага перыяду 3D». Калісьці мы глядзелі гэту стужку з дзецьмі на відэакасетах, а амаль праз 20 гадоў абнавілі ўражанні з унукамі. Яны ў мяне вялікія аматары дыназаўраў, таму глядзелі не адрываючыся, а на мае роспыты, няўжо ім ні кропелькі не страшна, толькі матлялі галовамі. Нягледзячы на мноства «нервовых» момантаў, фільм, на мой погляд, вельмі карысны ў адукацыйным плане. Дзе яшчэ вы зможаце разгледзець дыназаўраў так блізка і, у адрозненне ад кінагерояў, без небяспекі для сябе?

5. «Тры асілкі. Ход канём». У нашай сям'і неяк склалася завядзёнка сачыць за кінапрэм'ерамі — не тое каб кожны месяц, але хоць бы раз у два-тры месяцы выбіраемся ў кіно. З апошняга, што паглядзелі разам, — паўнаметражны мультфільм. Безумоўна, гісторыя не прэтэндуе на асаблівую глыбіню — яна даволі наіўная і ў параўнанні з ранейшымі серыямі, мне здаецца, менш цікавая. Але тут ёсць і гумар, і сяброўства, і памкненне прыйсці на дапамогу іншаму. Дзецям, прынамсі,

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».