Вы тут

Выявы блакады


5-50

4 лютага ў зале Перамогі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ветэранаў памятнымі медалямі «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.».

Прайсці «Дарогай жыцця»

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны дагэтуль працягваюць хваляваць сэрцы нашчадкаў. Памяць збіраецца па драбніцах, ашчадна захоўваецца — каб не забыць тыя страшныя ўрокі вайны. Напрыканцы студзеня адзначаецца адна з асабліва памятных датаў — Дзень поўнага вызвалення Ленінграда (цяпер Санкт-Пецярбурга) ад фашысцкай блакады. Сёлета ў гэтым горадзе надыдзе ўжо 71-я свабодная вясна.

Пра тое, як пакутаваў Ленінград, беларусы цяпер могуць даведацца больш. У Прэзідэнцкай бібліятэцы нашай краіны створана адмысловая падборка пад назвай «Дарога жыцця: захаваная памяць Блакады». У яе ўвайшлі 34 альбомы, якія змяшчаюць больш за 200 фотаздымкаў памятных месцаў, размешчаных уздоўж сухапутнага ўчастка «Дарогі жыцця», што звязала Ленінград з «Вялікай зямлёй».

Сярод сфатаграфаваных аб'ектаў — філіял Цэнтральнага ваенна-марскога музея, мемарыяльныя комплексы «Балтыйскія крылы», «Кветка жыцця». Пра трагічную гісторыю ленінградскай школьніцы сведчыць фота жалобнага кургана пад назвай «Дзённік Тані Савічавай» з васьмю стэламі-старонкамі, якія сімвалізуюць запісы з дзённіка дзяўчынкі.

5-39

На электронным партале Прэзідэнцкай бібліятэкі можна азнаёміцца з новымі матэрыяламі пра блакаду, якімі нядаўна папоўніліся фонды ўстановы. Там ёсць дакументы, што адлюстроўваюць паўсядзённае жыццё блакаднага горада. Харчовыя карткі, карткі на прамысловыя тавары, пропускі ў сталовую сведчаць пра строга ўнармаванае размеркаванне і спажыванне, што былі ўведзены ў тыя часы. Можна пазнаёміцца з вытрымкамі з прэсы тых часоў, у якіх апісана абарона горада, прарыў блакады і яе поўнае зняцце. Гэта, напрыклад, фрагменты зводак «Ад савецкага інфармбюро», Загады Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Камандуючаму войскамі Ленінградскага фронту і іншыя артыкулы. Сярод матэрыялаў можна знайсці нават рэцэпт прыгатавання вітаміннага напою з хвоі, з дапамогай якога жыхары блакаднага горада імкнуліся хоць неяк падтрымаць свае сілы.

У Прэзідэнцкай бібліятэцы плануюць папаўняць калекцыю фотаздымкаў малавядомых помнікаў Вялікай Перамогі. Некаторыя з іх, дарэчы, і сёння маюць статус гаспадарчых аб'ектаў. Напрыклад, ужо адфатаграфаваны Асінавецкі маяк, што падчас блакады Ленінграда асвятляў шлях караблям, па якім эвакуявалі людзей, а таксама дастаўлялі прадукты ў блакадны горад.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.