Вы тут

Далёка і блізка


5-4

* Вялікі пост надзыдзе адразу пасля таго, як будзе з'едзена апошняя аладка. А пакуль ёсць клёцкі, кнэдлікі і слівовіца, можна ласавацца. Да Мясапуста ў Чэхіі кулінары ўжо рыхтуюцца! Аналаг нашай Масленіцы пачынаецца ў Празе 12 лютага, у «тлусты чацвер». Кнэлі падаюцца са свінінай, клёцкі варацца з капустай, піва — абавязкова гарачае.

5-6

* 14 лютага — свята не толькі для закаханых, але яшчэ і для тых, каму даспадобы саладкавая падкісленая горыч і колер, звязаны з растаннем. У французскім Ментане менавіта ў гэты дзень пачынаецца фэст лімонаў і іншых цытрусаў. Штогод гэта свята наведваюць сотні турыстаў, але цытрусавых хапае нават на тое, каб ствараць з іх транспартныя сродкі!

5-7

* Дзень пірожных у Ісландыі святкуецца 16 лютага. Калі трапіце туды ў гэты дзень са сваімі бацькамі, то можаце крычаць: «Bollur, bollur!» І колькі разоў крыкнеце, столькі пірожных павінны ад іх атрымаць, колькі б гадоў вам ні споўнілася.

* Спаборніцтвы па рыбнай лоўлі пройдуць у лютым на вадаёмах Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры». Назва гэтага расцягнутага па часе мерапрыемства — «Шчупакова ўдача». Чаму так? Мо ўсе шчупакі толькі і мараць пра тое, каб, трапіўшы ў падхватнік, пачуць пракаветнае: «По щучьему велению, по моему хотению...» Калі так, то час «вастрыць вуды»!

* Гонкі на сабаках — гэта відовішча. Ажно тры дні — 13, 14 і 15 лютага — на тэрыторыі загараднага клуба «Фестывальны» ля Ракава ў Валожынскім раёне адбудзецца міжнародны сабачы забег пад назвай «Завіруха». Абяцаецца скіджорынг — гэта калі лыжнік перамяшчаецца па трасе як яму ўздумаецца, інакш кажучы вольным стылем, але з сабакамі, прывязанымі да яго спецыяльнымі амартызацыйнымі тросамі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».