Вы тут

Тушыце святло


Аператыўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кастрычніцкага РУУС г. Мінска спынілі выкарыстанне трыма прыватнымі фірмамі электраэнергіі, за якую плаціла ЖРЭА Заводскага раёна сталіцы.

Як высветлілася, такая схема паспяхова працавала больш за два з паловай гады. Спажыванне электраэнергіі ў памяшканнях, што займалі камерсанты, улічвалася на лічыльніку ЖРЭА і аплачвалася дзяржавай.

— Падчас праверкі было ўстаноўлена, што «знаходлівыя» прадпрымальнікі не абышліся без заступніцтва адказнай асобы з адміністрацыі Заводскага раёна. У гэтым падазраюць намесніка дырэктара гэтага ж ЖРЭА, — паведамілі ва УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама. — За «бясплатную» электраэнергію прадпрымальнікі разлічваліся аказаннем паслуг. Шкода дзяржаве склала звыш 70 мільёнаў рублёў. У адносінах да чыноўніка заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».