Вы тут

Самаадданае служэнне


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 85-годдзем народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага.

«За доўгія гады плённай працы Вы ўнеслі значны ўклад у скарбніцу духоўных каштоўнасцяў беларускага народа, вызначылі напрамкі развіцця нацыянальнай культуры», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ролі Расціслава Янкоўскага, якія ён сыграў на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага і ў кіно, з'яўляючыся ўзорамі непераўзыдзенага акцёрскага майстэрства, умення тонка перадаваць шматгранны характар сваіх герояў, любімыя шматлікімі пакаленнямі гледачоў, гаворыцца ў віншаванні.

«Ваша прыхільнасць высокім маральным ідэалам, такім неабходным у сучасным зменлівым свеце, самаадданае служэнне любімай справе служаць арыенцірам для маладых артыстаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў юбіляру доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя і дабрабыту.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.