Вы тут

Універмагі зазываюць зніжкамі


Мінскія ўнівермагі правядуць чарговую акцыю па прадастаўленні пакупнікам зніжак. Адбудзецца яна ў сярэдзіне лютага, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

14-працэнтнай зніжкай парадуе наведнікаў 13-15 лютага ГУМ, а 20-22 лютага тавары ў ім можна будзе набыць ужо на 17% танней. Такі ж памер зніжак — 17 працэнтаў — прапануе пакупнікам гандлёвы дом «На Нямізе» 20-21 лютага. ЦУМ 12, 19 і 27 лютага абяцае прыемны бонус у памеры 15-працэнтнай зніжкі.

21 лютага каля Палаца спорту адбудзецца кірмаш «Масленіца». На ім можна будзе набыць як паўфабрыкаты, так і гатовыя стравы, каўбасныя і кандытарскія вырабы, малочныя прадукты. Усе наведнікі змогуць стаць удзельнікамі культурна-забаўляльнай праграмы з абрадамі, святкавання Масленіцы і сустрэчы вясны. Кулінары абяцаюць здзівіць неверагоднай разнастайнасцю бліноў: з маслам і смятанай, з салам і каўбаскай, з ікрой, а для ласуноў — з макам і варэннем.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».