Вы тут

Нас атакуюць вірусныя агенты


5-58

У Паўночным паўшар'і расце актыўнасць вірусаў грыпу, найперш A(H3N2). Актыўнасць грыпу ў ЗША дасягнула піку. У заходняй Азіі (Бахрэйн, Іран) тэсціруецца галоўным чынам А(H1N1). У паўночнай і заходняй Афрыцы грып звязаны з вірусам тыпу В, а ў Егіпце рэгіструецца пераважна A(H3N2). У Еўропе актыўнасць грыпу яшчэ не нарастае, а дамінуе там A(H3N2).

У нас, як паведамляюць у Міністэрстве аховы здароўя, пакуль захоўваецца сярэдні ўзровень актыўнасці вострых рэспіраторных інфекцый з нязначным ростам грыпу А і В, што характэрна для гэтага перыяду эпідэмічнага сезона. Галоўнымі негрыпознымі віруснымі агентамі з'яўляюцца адэнавірусы, рынавірусы, рэспіраторна-сінтыцыяльныя вірусы, парагрып, метапнеўмавірусы.

Вакцынацыю супраць грыпу атрымалі 42 працэнты беларускага насельніцтва. Тым не менш у гэты час кожны павінен паспрыяць зніжэнню заражэння.

Агульныя правілы паводзінаў:

праветрывайце рэгулярна кватэру і працоўнае памяшканне;

гуляйце на свежым паветры (хада ўзмацняе лёгачную вентыляцыю, паляпшае кровазварот, загартоўвае арганізм);

ужывайце ежу з вітамінамі А, В1, С, мікраэлементамі, рыбныя і малочныя стравы;

пазбягайце кантактаў з тымі, у каго ёсць кашаль і тэмпература;

карыстайцеся маскай пры кантакце з блізкімі хворымі;

менш дакранайцеся да твару цягам дня;

часцей мыйце рукі з мылам.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».