Вы тут

Аўторак — самы небяспечны дзень для ўдзельнікаў дарожнага руху ў Мінску


Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага РУУС Алена Волчак.

Паводле статыстыкі, у студзені 2015 года найбольшая колькасць ДТЗ (8 з 32) зарэгістравана ў аўторак. У іх 7 чалавек былі паранены і адзін загінуў. Найменшая колькасць дарожна-транспартных здарэнняў адбылася ў пятніцу (2) і ў нядзелю (2). Летась сітуацыя была адваротнай: больш за ўсё аварый у студзені 2014 года здарылася ў пятніцу (15 з 73), менш за ўсё — у аўторак (7)», — расказала Алена Волчак.

Найбольш аварыйным лічыцца час з 18.00 да 21.00. Сёлета ўвечары здарылася 10 ДТЗ. Год таму больш за ўсё дарожна-транспартных здарэнняў адбылося з 15.00 да 18.00 (16).

У ДАІ адзначылі, што каля 20% ДТЗ у Мінску здараюцца па віне пешаходаў. За студзень 2015 года ў горадзе па віне пешаходаў здарылася 8 ДТЗ, у якіх загінулі 3 чалавекі, 7 атрымалі раненні. Прычым 7 аварый адбылося па віне нецвярозых пешаходаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».