Вы тут

Кітай — да нас у госці!..


5-61

Ганаровы госць на XXІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы — Кітайская Народная Рэспубліка. Напярэдадні адкрыцця кніжнага форуму ў Выдавецкі дом «Звязда» завіталі кіраўнікі Кітайскай нацыянальнай карпарацыі па экспарце і імпарце кніг — намеснік дырэктара спадар Фан Сючжу, начальнікі аддзелаў Ван Ю Янь, Юань Дза Янь.

Адбылася канструктыўная, зацікаўленая размова аб праграме выстаўкі, аб тым, якія мерапрыемствы падрыхтаваў кітайскі бок у межах яе работы. У Мінск днямі прыедуць вядомыя кітайскія пісьменнікі А Лай, Лао Ма, Сі Чуань, Сюй Цзэчэнь. Яны прымуць удзел у розных мерапрыемствах, сустрэчах з чытачамі, «круглых сталах», наведаюць Саюз пісьменнікаў Беларусі.

5-60

— Мы запрашаем вас да ўдзелу ў Кітайска-беларускім выдавецкім форуме, — звярнулася да кіраўніцтва Выдавецкага дома «Звязда» спадарыня Ван Ю Янь, — які пройдзе 11 лютага. Мы спадзяёмся, што ў час яго работы атрымаецца пазнаёміцца і скласці свае планы на будучае супрацоўніцтва беларускім і кітайскім выдаўцам. У Кітаі ведаюць Выдавецкі дом «Звязда», пра яго пісалі ў агульнанацыянальным друку. І цяпер нам прыемна бачыць, што вы досыць неабыякава падышлі да падрыхтоўкі выстаўкі. Прэзентацыя тых кніг, якія прадстаўляюць кітайскую літаратуру на беларускай мове, якраз і сведчыць аб гэтым. Важна прадоўжыць распачатую работу. Мы на стэндзе КНР выстаўляем некалькі дзясяткаў кніг кітайскіх аўтараў на беларускай мове. Падабраць іх нам дапамаглі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. А кітайскія кніжнікі сабралі выданні беларускага прыгожага пісьменства, ажыццёўленыя ў Паднябеснай. І таксама такіх кніг назбіралася некалькі дзясяткаў. Ведаем, што сёння ў Беларусі шмат хто вучыць кітайскую мову. Магчыма, з іх шэрагаў вылучацца перакладчыкі нашых паэтаў і празаікаў з мовы арыгінала.

Максім Ладымераў.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.