Вы тут

Другая зямля, кроў, якая амалоджвае, незнаёмы стоўнхендж


  а таксама іншыя найбуйнейшыя навуковыя дасягненні 2014 года

У мінулым годзе чалавецтва паспяхова прызямліла лятальны апарат на сваю першую камету, у жанчыны з перасаджанай маткай нарадзілася дзіця, а закамянелыя марскія ракавінкі прымусілі нас перагледзець нашы ўяўленні пра чалавечую культуру. І гэта толькі некаторыя з найважнейшых навуковых дасягненняў, пералічаных ніжэй.

Другая Зямля

У красавіку навукоўцы абвясцілі аб адкрыцці планеты Kepler‑186f, якая, магчыма, падобная на Зямлю больш за ўсе раней выяўленыя планеты. Яна такога ж памеру, што і наша, і знаходзіцца на патрэбнай адлегласці ад сваёй зоркі, што цалкам дазваляе ёй мець на сваёй паверхні ваду.

«Канчатковая мэта ўсіх гэтых пошукаў экзапланет — рэальная прычына, чаму мы ўсё гэта робім, — гэта адказ на пытанне: ці адны мы ў сусвеце?» — адзначыў Том Барклай, навуковы супрацоўнік НАСА. Ён сцвярджае, што адказаць на гэтае глабальнае пытанне можна, папярэдне адказаўшы на мноства дробных, такіх як: ці існуюць іншыя планеты, падобныя на Зямлю? З адкрыццём Kepler‑186f адказ на гэтае пытанне стаў крыху бліжэйшым, чым калі-небудзь. І гэты адказ — станоўчы.

Найстарэйшы малюнак

У 2007 годзе археолагі вывучалі скамянелыя ракавінкі ў музейнай калекцыі і знайшлі адну дэталь, якую папярэднія даследчыкі чамусьці прапусцілі: гравюры на ракушках у выглядзе абстрактных узораў. Узрост ракавінак перавышае 500 тысяч гадоў, і гэты факт сведчыць пра тое, што «чалавек прамаходзячы» быў куды больш складанай істотай, чым меркавалася раней, і здольны да абстрактнага мыслення. У гэтым годзе даследчыкі апублікавалі справаздачу, якая пацвярджае: гэтыя ракавінкі — сапраўды самыя раннія творы мастацтва ў свеце.

Кроў, якая амалоджвае старыя мазгі

Некалькі гадоў таму навукоўцы з Стэнфардскага ўніверсітэта выявілі, што з дапамогай ін'екцый маладой крыві магчыма павярнуць назад кагнітыўнае старэнне ў мышэй. У той жа час даследчык Саўл Віледа не змог разабрацца: як менавіта маладая кроў дапамагае звярнуць назад усе эфекты кагнітыўных парушэнняў. Летась новыя даследаванні дапамаглі патлумачыць механізм, адказны за гэта незвычайнае амаладжэнне.

Стоўнхендж у глыбіні

Хоць археолагі ўжо даўно падазравалі, што велізарныя неалітычныя камяні Стоўнхенджа калісьці ўтваралі замкнёную акружнасць, доказаў у падтрымку гэтай тэорыі не было. У верасні, пасля засушлівага летняга сезона, археолагі змаглі назіраць плямы сухой травы, з'яўленне якіх бясспрэчна пацвярджае першапачаткова круглую форму дагістарычнага помніка.

А яшчэ праз два тыдні археолагі з дапамогай магутнага радара, які пранікае пад зямлю, знайшлі некалькі дагэтуль невядомых курганоў, капліц, алтароў, магіл і — што самае выдатнае — буйны помнік, які адносіцца да эпохі мегаліта і складаецца з 50 гіганцкіх камянёў. Гэтыя вынікі ставяць з ног на галаву ўсю канцэпцыю Стоўнхенджа, які да гэтага адкрыцця лічыўся вельмі пустынным месцам.

«Арыён» сароміць скептыкаў

Калі ў НАСА абвясцілі аб планах адпраўкі людзей у глыбокі космас, яны былі сустрэтыя з сумессю суму і пагарды. Мала хто верыў, што гэта ў хуткім часе стане рэальнасцю. Калі карабель «Арыён» праходзіў першую праверку ўсіх сістэм, сумневы працягвалі яго праследаваць.

У снежні мінулага года ў НАСА даказалі, што тыя, хто сумняваўся, памыляліся. Першы выпрабавальны палёт «Арыёна» прайшоў паспяхова. З аднаго боку, гэта быў проста выпрабавальны палёт і на борце нікога не было. З іншага боку, гэта быў рэальны, несумнеўны прагрэс у пераходзе ад сну да рэальнасці. У наступны раз «Арыён» накіруецца ў космас ужо з астранаўтамі на борце і павінен будзе даставіць людзей на адзін з астэроідаў.

Акіяны пад зямной паверхняй

Пасля серыі эксперыментаў геолагі прыйшлі да вельмі нечаканай высновы. Глыбока пад Зямлёй можа існаваць велізарная колькасць вады, памерам з акіян. Гэтая вада можа знаходзіцца ў паст-
цы ўнутры мантыі, пад высокім ціскам, паміж вадкім ядром нашай планеты і яе знешняй карой.

На працягу дзесяцігоддзяў геолагі будавалі розныя гіпотэзы пра тое, што ж магло стварыць акіяны Зямлі. Адна з самых папулярных абвяшчае, што ледзяныя каметы ўразаліся ў планету і паступова раставалі, утвараючы акіяны. Але іншая тэорыя, якая здаецца больш праўдападобнай, сцвярджае, што вада ішла «ў камплекце» з планетай, ужо на ранніх этапах яе фарміравання. Планета сфармавалася з пылу і абломкаў, так што вада цалкам магла апынуцца ў пастцы пад зямной карой.

Вялікая колькасць новых галактык

Наш галактычны кластар па масе і аб'ёме ў 100 разоў большы, чым лічылася раней. Выкарыстоўваючы інавацыйны метад адлюстравання, астраномы змаглі размеціць велізарную вобласць, якую яны цяпер называюць «Lanіakea». Новае даследаванне нашмат лепш вызначае межы гэтай звышвялікай колькасці і прымушае зусім па-новаму зірнуць на наваколле нашай Галактыкі.

Апазнанне рэшткаў Рычарда ІІІ

У гэтым годзе была закрыта справа, якая лічылася найстарэйшай судова-медыцынскай экспертызай у гісторыі. Новы генетычны аналіз прадставіў неабвержныя доказы таго, што шкілет, знойдзены

пад стаянкай у Лестэры, належыць каралю Рычарду ІІІ. Гэта дае новыя падрабязнасці аб яго знешнасці і паходжанні.

5-455-445-435-465-425-49

«Дзіўна велізарны» дыназаўр

Dreadnoughtus, апісаны ў верасні гэтага года палеантолагам Кенетам Лакаварай і яго камандай, быў ростам ў 6 метраў. Яго шыя была даўжынёй 11 метраў, хвост — амаль 9, а агульная даўжыня складала 26 метраў. Вымярэнні адной са сцегнавых костак прывялі Лакавару і яго каманду да высновы, што гэты дыназаўр, які жыў прыблізна 77 мільёнаў гадоў таму, важыў каля 65 тон, што несумненна робіць яго найбуйнейшай сухапутнай жывёлай, якія калі-небудзь існавалі.

Нараджэнне дзіцяці ў донарскім чэраве

У канцы верасня жанчына ўпершыню ў гісторыі нарадзіла дзіця пасля таго, як перанесла трансплантацыю маткі. Маці і дзіця далі надзею жанчынам усяго свету з парушэннямі функцый гэтага органа, якія хочуць вынасіць і нарадзіць уласнае дзіця.

Жанчына, чыё імя не раскрываецца, нарадзілася без маткі (прыродная загана, вядомая як сіндром Маера-Ракітанскага-Кюстэра-Хаўзера). Яна — адна з дзевяці шведскіх жанчын, якія перанеслі перасадку маткі ад жывога донара ў перыяд паміж 2012 і 2013 гадамі. Некаторыя з гэтых жанчын атрымалі донарскі орган ад членаў сваіх сем'яў (у тым ліку і ад уласных маці), але канкрэтна гэтая, як паведамляецца, была ахвяравана жанчыне 61‑гадовым «сябрам сям'і».

Чалавецтва «села» на камету

Больш за 10 гадоў таму навукоўцы з Еўрапейскага касмічнага агенцтва развіталіся з рабатызаваным модулем «Філа», адправіўшы яго разам з касмічным зондам «Разета» да каметы Чурумава-Герасіменкі для збору інфармацыі. У лістападзе мінулага года, пасля таго, як «Разета» выйшаў на арбіту вакол каметы, модуль аддзяліўся ад яе і прызямліўся на камету.

Пасля пары няўдалых спробаў замацавацца на паверхні, модуль усё ж такі змог уладкавацца ў цені скалы. Такім чынам, упершыню ў касмічнай гісторыі чалавецтва рабатызаваны даследчы модуль быў дастаўлены на паверхню каметы — і аднаго гэтага ўжо дастаткова, каб змяніць наш погляд на Сусвет.

Штучная храмасома з нуля

Дванаццаць гадоў таму навукоўцы стварылі першы штучны вірус. Праз восем гадоў свету былі прадстаўлены першыя бактэрыі з сінтэтычным геномам. Да 2012 года даследчыкі стварылі першую ў свеце поўную камп'ютарную мадэль жывога арганізма. А ў сакавіку мінулага міжнародная каманда даследчыкаў змагла стварыць з нуля сінтэтычны і цалкам функцыянальны геном храмасомы дражджэй.

Падрыхтаваў Іван КУПАРВАС.

 

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.