Вы тут

Дзе прапісаны Чорны Манах?


Мо гэта прымхі, а мо і не. Можа, толькі са мною такое здарылася, а можа, і не толькі. Абыходзячы кругом разваліны Гальшанскага замка, мацаючы яго сцены, фатаграфуючыся на яго ўзвышэннях, захапляючыся веліччу і прыгажосцю былога, неяк не думаеш пра тое, што ноччу тут, калі верыць легендзе, валадарыць Чорны Манах. Ідзеш сабе перыметрам руінаў — і страх цябе не бярэ. Аж да той пары, пакуль не даходзіш да правага дальняга (калі глядзець ад рэштак уваходу) кута. Быццам дзённае сонца, толькі што такое радаснае, ператвараецца ва ўвасоблены здзек, скура пакрываецца «мурашкамі», нутро халадзее, у роце робіцца гаркавата, нямее язык. Ідзеш далей, не прыпыняешся! Мінаеш «зачараванае месца» — і сонца зноў сваё, такое роднае і цёплае, а Чорны Манах як быў легендай, так ёю і застаецца. Чаго легенды баяцца, яна ж — прыдумка папяровая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.