Вы тут

Добрая дынаміка развіцця


Ка­ле­гія Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі пра­ана­лі­за­ва­ла пра­цу ве­дам­ства за мі­ну­лы год і вы­зна­чы­ла­ся з за­да­ча­мі на ця­пе­раш­ні

Асаб­лі­вая ўва­га бы­ла на­да­дзе­на пра­ва­вой куль­ту­ры мас­ме­дыя, пра­цы ў ін­тэр­нэ­це, эка­на­міч­най эфек­тыў­нас­ці сфе­ры СМІ.

6-49

—Срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі ады­гры­ва­юць вель­мі іс­тот­ную ро­лю ў жыц­ці гра­мад­ства, — за­зна­чы­ла на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра На­тал­ля КА­ЧА­НА­ВА, якая пры­сут­ні­ча­ла на ка­ле­гіі. — Яны ў боль­шай сту­пе­ні фар­мі­ру­юць дум­ку гра­ма­дзян на­шай кра­і­ны, та­му ад праў­дзі­вай пра­цы срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, ад пра­фе­сі­я­на­ліз­му ра­бот­ні­каў гэ­тай сфе­ры за­ле­жыць вель­мі мно­гае. Лі­чу, што на­шы СМІ пра­цу­юць да­стат­ко­ва па­спя­хо­ва. Ра­зам з тым ча­сам з'яў­ля­юц­ца пуб­лі­ка­цыі, сю­жэ­ты, ін­фар­ма­цыя ў якіх уяў­ля­ец­ца не­да­стат­ко­ва вы­ву­ча­най. Важ­на, каб прад­стаў­ні­кі СМІ больш уваж­лі­ва вы­ву­ча­лі ін­фар­ма­цыю ха­ця б на ўзроў­ні тых рэ­гі­ё­наў, ад­куль яна прый­шла.

Мі­ністр ін­фар­ма­цыі Лі­лія АНА­НІЧ звяр­ну­ла ўва­гу ў цэ­лым на ра­бо­ту СМІ ў мі­ну­лым го­дзе.

—Пад­вод­зя­чы вы­ні­кі 2014 го­да, мы пра­во­дзім сур'­ёз­ны ана­ліз ра­бо­ты не толь­кі СМІ, але і ў цэ­лым га­лі­ны дру­ку — сён­ня гэ­та і па­лі­гра­фіч­ныя прад­пры­ем­ствы, і вы­да­вец­твы. У нас ёсць доб­рая ды­на­мі­ка раз­віц­ця, доб­рыя ліч­бы, мы вы­ка­на­лі ўсе па­каз­чы­кі. Ка­лі ка­заць аб пра­цы на­цы­я­наль­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, то мы ба­чым доб­рую ды­на­мі­ку па на­цы­я­наль­ных тэ­ле­ка­на­лах, пе­ры­я­дыч­ных вы­дан­нях. Мы пра­ца­ва­лі ў зна­ка­вы год 70‑год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі, так­са­ма зна­ка­вы­мі бы­лі тэ­мы спор­ту, Алім­пі­я­ды, тэ­мы, звя­за­ныя з Го­дам гас­цін­нас­ці. Мы па­ка­за­лі, што мо­жам вель­мі эфек­тыў­на асвят­ляць са­цы­яль­на знач­ныя па­дзеі, па­каз­ваць, як жы­ве бе­ла­рус­кі на­род, не толь­кі для ся­бе, але і ўся­му све­ту.

Лі­лія Ана­ніч за­ўва­жы­ла, што ле­тась пры­рос эфір спа­да­рож­ні­ка­ва­га тэ­ле­ка­на­ла «Бе­ла­русь 24»: яго сён­ня ма­юць маг­чы­маць гля­дзець на­ват за Ура­лам.

—У мі­ну­лым го­дзе мы зра­бі­лі сур'­ёз­ны ак­цэнт на пра­ва­вым по­лі. Пры­ня­ты За­кон «Аб срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі», які ў поў­най сту­пе­ні пры­мя­няе ме­ры ад­каз­нас­ці да пра­дук­цыі СМІ, што раз­мя­шча­ец­ца на ін­тэр­нэт-рэ­сур­сах. Гэ­та пра­ца па кант­ро­лі, ана­лі­зе ін­тэр­нэт-кан­тэн­ту вя­дзец­ца. Па­він­на быць і пра­ва­вая куль­ту­ра, і ад­каз­насць ула­даль­ні­каў.

Асаб­лі­вую ўва­гу Лі­лія Ана­ніч на­да­ла пла­нам ра­бо­ты ве­дам­ства на бя­гу­чы год.

—Уліч­ва­ю­чы ўзрас­таль­ную ро­лю ін­тэр­нэ­ту як кры­ні­цы ін­фар­ма­цыі, мі­ніс­тэр­ства на­дае знач­ную ўва­гу дзей­нас­ці ў гэ­тым сег­мен­це. Вя­шчан­не ў ан­лайн-рэ­жы­ме вя­дуць рэс­пуб­лі­кан­скія тэ­ле­ка­на­лы, прак­тыч­на ўсе ма­юць уні­каль­ны ін­тэр­нэт-кан­тэнт і ажыц­цяў­ля­юць ін­тэр­нэт-транс­ля­цыю. Мы ве­да­ем, што да­стат­ко­ва па­пу­ляр­ныя пра­гра­мы ма­юць вя­лі­кую гля­дац­кую аў­ды­то­рыю. Трэ­ба ад­зна­чыць, на­прык­лад, афі­цый­ны ка­нал АНТ на YouTube, які на сён­ня з'яў­ля­ец­ца са­мым пра­гля­даль­ным бе­ла­рус­кім ака­ўн-
­там на гэ­тым ві­дэа­хос­тын­гу: ён на­браў больш за 26 міль­ё­наў пра­гля­даў па сі­ту­а­цыі на пер­ша­га сту­дзе­ня гэ­та­га го­да.

Мі­ністр ін­фар­ма­цыі так­са­ма за­ўва­жы­ла, што ле­тась ак­тыў­на раз­ві­ваў­ся пар­тал га­зе­ты «СБ. Бе­ла­русь се­год­ня».

—Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да» ства­рыў акаў­нты ў са­цы­яль­ных сет­ках, — за­ўва­жы­ла Лі­лія Ана­ніч. — Так­са­ма ёсць вель­мі ці­ка­вы пра­ект гру­пы «Бе­ла­рус­кая куль­ту­ра: лі­та­ра­ту­ра, мас­тац­тва і гіс­то­рыя» ў са­цы­яль­най сет­цы «Фэй­сбук», на но­вай тэх­на­ла­гіч­най асно­ве рэа­лі­за­ва­ны пра­ект «Ад­крый Бе­ла­русь».

За­кра­на­ю­чы тэ­му ап­ты­мі­за­цыі сіс­тэ­мы дзяр­жаў­ных СМІ кра­і­ны, што атрым­лі­ва­юць пад­трым­ку з рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту, мі­ністр ад­зна­чы­ла, што ў 2014 го­дзе ча­со­піс «Але­ся» быў да­лу­ча­ны да Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да», «На­род­ная га­зе­та» па­ча­ла вы­пус­кац­ца ў ме­дый­ным аб'­яд­нан­ні «Со­вет­ская Белоруссия» ў но­вым фар­ма­це.

—Вы­ні­кам ап­ты­мі­за­цыі струк­ту­ры рэс­пуб­лі­кан­скіх СМІ ста­ла эка­но­мі­ка: «Со­вет­ская Белоруссия» атры­ма­ла знач­ны пры­бы­так, і мы сэ­ка­но­мі­лі знач­ныя бюд­жэт­ныя срод­кі, — па­ве­да­мі­ла кі­раў­нік ін­фар­ма­цый­на­га ве­дам­ства.

Ка­жу­чы пра кад­ра­вую па­лі­ты­ку ў сфе­ры СМІ, Лі­лія Ана­ніч на­га­да­ла, што кі­раў­ні­ком кра­і­ны быў пры­ня­ты і з пер­ша­га сту­дзе­ня ўсту­піў у сі­лу Дэ­крэт № 5.

—Дыс­цып­лі­на і ад­каз­насць, эфек­тыў­ная ра­бо­та прад­пры­ем­ства, умен­не ар­га­ні­за­ваць пра­цу — усё гэ­та ля­жыць на кі­раў­ні­ку. Кры­тэ­ры­ем стаў­лен­ня да кож­на­га з нас з'яў­ля­ец­ца наш пра­фе­сі­я­на­лізм і ад­каз­насць, дзяр­жаў­нае стаў­лен­не да да­ру­ча­най спра­вы.

До­сыць стра­тэ­гіч­ным і пра­грам­ным ста­ла вы­ступ­лен­не на ка­ле­гіі на­мес­ні­ка кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Іга­ра БУ­ЗОЎ­СКА­ГА.Ак­цэн­та­ваў­шы ўва­гу на асаб­лі­вас­цях 2015 го­да ў гра­мад­ска-па­лі­тыч­ным і са­цы­яль­на-эка­на­міч­ным жыц­ці кра­і­ны, ён звяр­нуў ува­гу на вы­со­кую ад­каз­насць СМІ, жур­на­ліс­таў роз­ных ме­дый­ных рэ­сур­саў за вы­ка­за­нае сло­ва, праў­дзі­васць у ад­люст­ра­ван­ні рэ­ча­іс­нас­ці.

Як ад­зна­чыў Ігар Бу­зоў­скі, Мі­ніс­тэр­ству ін­фар­ма­цыі, а так­са­ма ін­шым ве­дам­ствам не­аб­ход­на ка­ар­ды­на­ваць свае дзе­ян­ні для за­бес­пя­чэн­ня ін­фар­ма­цы­яй гра­ма­дзян кра­і­ны ў ад­па­вед­нас­ці з Кан­сты­ту­цы­яй Бе­ла­ру­сі, дзе­ю­чы­мі за­ко­на­мі.

Сён­ня гра­ма­дзя­не Бе­ла­ру­сі дэ­ман­стру­юць вы­со­кую са­цы­яль­ную ак­тыў­насць, што па­цвяр­джае ак­ту­аль­насць тэ­мы ін­фар­ма­цый­на­га за­бес­пя­чэн­ня. Ігар Бу­зоў­скі ад­зна­чыў, што са­цы­яль­ная ак­тыў­насць гра­мад­ства бу­дзе ўзрас­таць, а гэ­та пра­ду­гледж­вае шчыль­нае су­пра­цоў­ніц­тва срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, усіх дзяр­жаў­ных струк­тур у да­вя­дзен­ні ін­фар­ма­цыі да шы­ро­кіх сла­ёў на­сель­ніц­тва.

Вель­мі важ­на ўка­ра­няць су­час­ныя тэх­на­ло­гіі ў сфе­ры СМІ, але гэ­так жа важ­на, каб пры гэ­тым не бы­ло та­кіх сі­ту­а­цый, ка­лі па ней­кай пры­чы­не но­ва­ўвя­дзен­ні не аха­пі­лі ўсіх гра­ма­дзян кра­і­ны. Га­во­ра­чы аб пе­ра­хо­дзе на ліч­ба­вае тэ­ле­ві­зій­нае вя­шчан­не, ад­мо­ве ад пра­вад­но­га ра­дыё, Ігар Бу­зоў­скі пад­крэс­ліў не­аб­ход­насць су­лад­най і ўзгод­не­най пра­цы струк­тур не толь­кі Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі, але і ін­шых, што да­зво­ліць свое­ча­со­ва і на­леж­ным чы­нам пе­рай­сці на но­выя тэх­на­ло­гіі ў ін­фар­ма­цый­най сфе­ры без страт: «Гэ­та не вуз­ка­ве­да­мас­ная за­да­ча, трэ­ба ска­ар­ды­на­ваць гэ­тую пра­цу і пра­вес­ці ана­ліз у блі­жэй­шы час. Калі мы бяз­боль­на пя­рой­дзем на ліч­бу, не па­ўста­не пы­тан­няў у атры­ман­ні ін­фар­ма­цыі кож­ным гра­ма­дзя­ні­нам Бе­ла­ру­сі».

Ён так­са­ма ад­зна­чыў, што важ­ным склад­ні­кам дзей­нас­ці СМІ з'яў­ля­ец­ца ін­фар­ма­цый­ная бяс­пе­ка.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».