Вы тут

Артыстаў па вясне падлічаць


Са сва­і­мі прад­стаў­ні­ка­мі на юбі­лей­ным 60-м між­на­род­ным кон­кур­се пес­ні, які прой­дзе ў маі ў аў­стрый­скай ста­лі­цы, вы­зна­чы­лі­ся па­за­ўчо­ра Чэ­хія і Швей­ца­рыя. Та­кім чы­нам, з 39 кра­ін-удзель­ніц «Еў­ра­ба­чан­ня» больш як трэць ужо рас­па­ча­лі пад­рых­тоў­ку абра­ных ар­тыс­таў і ка­лек­ты­ваў да кон­кур­су, яшчэ як мі­ні­мум 13 кра­ін зро­бяць гэ­та ця­гам лю­та­га. Ім­ёны ўсіх удзель­ні­каў му­сяць быць агу­ча­ны да ся­рэ­дзі­ны са­ка­ві­ка, ка­лі ад­бу­дуц­ца су­стрэ­ча кі­раў­ні­коў дэ­ле­га­цый і прэ­зен­та­цыя поў­на­га кам­плек­ту ўсіх кон­курс­ных про­ма­ма­тэ­ры­я­лаў.

Што да на­шых най­блі­жэй­шых су­се­дзяў, то ў Ра­сіі му­зыч­на­га дэ­ле­га­та на кон­курс сё­ле­та абі­рае Пер­шы ка­нал: праў­да, па­куль не­вя­до­ма, у фар­ма­це за­кры­та­га ад­бо­ру ці тра­ды­цый­на­га пра­слу­хоў­ван­ня кан­ды­да­таў. Укра­і­на ж, на­га­да­ем, ад удзе­лу ў «Еў­ра­ба­чан­ні-2015» ад­мо­ві­ла­ся з пры­чы­ны не­ста­біль­най эка­на­міч­най і па­лі­тыч­най сі­ту­а­цыі ў кра­і­не.

Тым ча­сам пры­хіль­ні­кі пе­сен­на­га шоу рых­ту­юц­ца «ла­віць» у про­да­жы бі­ле­ты на ге­не­раль­ныя рэ­пе­ты­цыі, паў­фі­на­лы і фі­нал кон­кур­су. Пер­шая пар­тыя квіт­коў кош­там ад 14 да 390 еў­ра ў снеж­ні мі­ну­ла­га го­да бы­ла рас­куп­ле­на лі­та­раль­на за 20 хві­лін, дру­гая, якая па­сту­пі­ла ў про­даж на­пры­кан­цы сту­дзе­ня, так­са­ма ра­зы­шла­ся ў ама­та­раў як га­ра­чыя пі­раж­кі.

Ар­га­ні­за­та­ры па­кры­се рас­кры­ва­юць усё но­выя пад­ра­бяз­нас­ці 60-га «Еў­ра­ба­чан­ня». Так, ужо вя­до­ма, што вя­ду­чы­мі кон­кур­су, які ад­бу­дзец­ца сё­ле­та пад дэ­ві­зам «Уз­вод­зя­чы мас­ты», ста­нуць тры жан­чы­ны — па­пу­ляр­ныя аў­стрый­скія тэ­ле­вя­ду­чыя і гра­мад­скія дзея­чы Мір’­ям Вай­ксель­браўн, Аліс Там­лер і Ара­бе­ла Кіс­баў­эр, а пе­ра­мож­ца ле­таш­ня­га «Еў­ра­ба­чан­ня» Кан­чы­та Вурст бу­дзе су­стра­каць удзель­ні­каў у грын-рум. Шоу прой­дзе з 19 па 23 мая на са­мым вя­лі­кім ста­ды­ё­не Ве­ны — «Ві­нер Штадт­ха­ле», а для афарм­лен­ня сцэ­ны ар­га­ні­за­та­ры вы­ка­рыс­та­юць уні­каль­ную свят­ло­ды­ёд­ную кан­струк­цыю з 1288 асоб­ных свет­ла­вых слу­поў, якія змо­гуць пе­ра­да­ваць ты­ся­чы роз­ных ад­цен­няў ко­ле­раў. Лі­та­раль­на ўчо­ра па­ча­ла­ся здым­ка ві­дэа­паш­то­вак кож­най кра­і­ны для кон­кур­су — пер­шы­мі гэ­та зро­бяць су­мес­на з ар­га­ні­за­та­ра­мі шоу тэ­ле­ві­зій­ні­кі Сан-Ма­ры­на.

Не так даў­но ад­бы­ла­ся і па­пя­рэд­няя жа­раб’­ёў­ка ўдзель­ні­каў кон­кур­су. На­га­да­ем, прад­стаў­ні­кі на­шай кра­і­ны на «Еў­ра­ба­чан­ні-2015», ду­эт спе­ва­ка Юза­ры і скры­пач­кі Май­му­ны, вый­дуць на сцэ­ну ў дру­гой част­цы пер­ша­га паў­фі­наль­на­га кан­цэр­та 19 мая. Кам­па­нію, а ра­зам з тым і кан­ку­рэн­цыю ім скла­дуць ар­тыс­ты з 15 кра­ін: Ал­ба­ніі, Ар­ме­ніі, Бель­гіі, Венг­рыі, Гру­зіі, Грэ­цыі, Да­ніі, Ма­ке­до­ніі, Мал­до­вы, Ні­дэр­лан­даў, Ра­сіі, Ру­мы­ніі, Сер­біі, Фін­лян­дыі і Эс­то­ніі. Га­ла­са­ваць у гэ­ты дзень так­са­ма бу­дуць кра­і­ны «вя­лі­кай пя­цёр­кі» за­сна­валь­ні­каў шоу — Іс­па­нія і Фран­цыя — і кра­і­на-гас­па­ды­ня кон­кур­су Аў­стрыя. У дру­гім паў­фі­на­ле вы­сту­пяць кан­кур­сан­ты з 17 кра­ін: Азер­бай­джа­на, Із­ра­і­ля, Ір­лан­дыі, Іс­лан­дыі, Кіп­ра, Лат­віі, Літ­вы, Маль­ты, Нар­ве­гіі, Пар­ту­га­ліі, Поль­шчы, Сан-Ма­ры­на, Сла­ве­ніі, Чар­на­го­рыі, Чэ­хіі, Швей­ца­рыі і Шве­цыі, а га­ла­са­ваць так­са­ма бу­дуць Гер­ма­нія, Іта­лія і Вя­лі­ка­бры­та­нія. Кан­чат­ко­вы па­ра­дак вы­ступ­лен­ня ўдзель­ні­каў вы­зна­чаць у са­ка­ві­ку прад­зю­са­ры шоу, дзе­ля та­го каб зра­біць яго мак­сі­маль­на ві­до­вішч­ным і раз­нес­ці ад­ноль­ка­выя па сты­ліс­ты­цы ну­ма­ры.

Бе­ла­рус­кія ўдзель­ні­кі, па­куль час яшчэ ёсць, за­піс­ва­юць не­каль­кі роз­ных вер­сій сва­ёй кон­курс­най пес­ні «Tіme» і раз­гля­да­юць ідэі для зды­мак бу­ду­ча­га клі­па ( яны абя­ца­юць улі­чыць усе пра­па­но­вы, у тым лі­ку і ад слу­ха­чоў).

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».