Вы тут

Па ўсіх зваротах — канкрэтныя даручэнні


Па ўсіх зва­ро­тах, што па­сту­пі­лі па тэ­ле­фо­не на «пра­мую лі­нію» да стар­шы­ні Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мі­ра Краў­цо­ва і яго на­мес­ні­каў, да­дзе­ны кан­крэт­ныя да­ру­чэн­ні, якія зна­хо­дзяц­ца на кант­ро­лі.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі з ад­дзе­ла па ра­бо­це са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян і юры­дыч­ных асоб абл­вы­кан­ка­ма, пад­час трох «пра­мых лі­ній» кі­раў­ні­кі ад­ка­за­лі на 100 пы­тан­няў. Больш за ўсё зван­коў ты­чы­ла­ся жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі (да­рож­нае бу­даў­ніц­тва, ра­монт да­моў, доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не пры­да­ма­вых тэ­ры­то­рый, утры­ман­не ву­ліц у зі­мо­вы пе­ры­яд, вы­ра­за­нне ава­рый­ных дрэў). Так­са­ма ўзні­ма­лі­ся пы­тан­ні асвят­лен­ня ву­ліц у вёс­ках, га­зі­фі­ка­цыі і ін­шыя.

У пры­ват­нас­ці, пас­ля зва­ро­ту на «пра­мую лі­нію» Лід­скі рай­вы­кан­кам пры­няў ме­ры па па­шы­рэн­ні асар­ты­мен­ту мяс­ной пра­дук­цыі ў кра­ме аг­ра­га­рад­ка Ёд­кі. Пры гэ­тым Трац­ця­коў­скі сель­вы­кан­кам шля­хам ан­кет­на­га апы­тан­ня па­ці­ка­віў­ся мер­ка­ван­ня­мі на гэ­ты конт мяс­цо­вых жы­ха­роў.

Зра­зу­ме­ла, што зва­рот на «пра­мую лі­нію» не азна­чае, што тая ці ін­шая праб­ле­ма ад­ра­зу ж вы­ра­шыц­ца. Ад­нак лю­дзі па­він­ны ве­даць, ці маг­чы­ма гэ­та зра­біць. А ка­лі рэ­аль­на, то ў які тэр­мін. На­прык­лад, пас­ля «пра­мой лі­ніі» на­мес­ні­ка стар­шы­ні Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мі­ра Дзяш­ко ў мяс­цо­вых га­зе­тах на­дру­ку­юць спі­сы чар­го­вас­ці на га­зі­фі­ка­цыю на­се­ле­ных пунк­таў, ра­монт да­рог, ра­бот па цеп­ла­вой рэ­абі­лі­та­цыі жы­лых бу­дын­каў.

Адзін са зван­коў быў ад мін­чан­кі, якая пры­яз­джае ў Іў­еў­скі ра­ён і да­бі­ра­ец­ца ад цяг­ні­ка да да­чы праз кал­гас­нае по­ле. Але бы­вае ня­зруч­на, бо сель­гас­прад­пры­ем­ствам за­вор­ва­ец­ца сцеж­ка. У рай­вы­кан­ка­ме па­ве­да­мі­лі, што для зруч­нас­ці пе­ша­хо­даў за­вор­ваць яе ў да­лей­шым не бу­дуць. І тут, пры ўсёй па­ва­зе да за­яў­ні­каў, уз­ні­кае пы­тан­не да іх: ня­ўжо па кож­най праб­ле­ме трэ­ба сіг­на­лі­за­ваць ме­на­ві­та «ўверх»? Ча­му б спа­чат­ку не звяр­нуц­ца ў мяс­цо­выя ін­стан­цыі — у да­дзе­ным вы­пад­ку, у той жа сель­гас­ка­а­пе­ра­тыў, сель­вы­кан­кам?

Да­рэ­чы, трэ­ба ве­даць, што Ука­зам Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі №498 «Аб да­дат­ко­вых ме­рах па ра­бо­це са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян і юры­дыч­ных асоб» дак­лад­на за­цвер­джа­ны пе­ра­лік дзяр­жаў­ных ар­га­ні­за­цый, якія ўпаў­на­ва­жа­ны раз­гля­даць тыя ці ін­шыя пы­тан­ні па ўсіх сфе­рах жыц­ця­дзей­нас­ці — так бы мо­віць, зні­зу давер­ху. І хі­ба ж пра­віль­на, мі­ну­ю­чы ад­па­вед­ныя струк­ту­ры на тэ­ры­то­рыі сель­са­ве­та, ра­ё­на, ад­ра­зу ж звяр­тац­ца ў воб­ласць ці ста­лі­цу? Аль­бо які сэнс скар­дзіц­ца на су­до­выя ра­шэн­ні ў абл­вы­кан­кам, што, згод­на з за­ка­на­даў­ствам, не ўпаў­на­ва­жа­ны раз­гля­даць та­кія зва­ро­ты?

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.