Вы тут

У водную сістэму трапілі нафтапрадукты


У ста­лі­цы лік­ві­да­ва­лі ўцеч­ку наф­та­пра­дук­таў у Сля­пян­скую вод­ную сіс­тэ­му. Ма­зут тра­піў у аква­то­рыю ка­на­ла ў ра­ё­не На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­кі.

Наф­та­пра­дук­ты тра­пі­лі ў ва­ду з ка­лек­та­ра дыя­мет­рам 800 мі­лі­мет­раў. Ра­бот­ні­кі МНС на аква­то­рыі ка­на­ла ні­жэй па ця­чэн­ні ўста­на­ві­лі дзве бо­на­выя за­га­ро­ды на ад­лег­лас­ці 20 і 100 мет­раў, у ка­ло­дзеж ліў­не­вай ка­на­лі­за­цыі вы­шэй мес­ца ўцеч­кі — пнеў­ма­тыч­ную за­глуш­ку. Ава­рыя бы­ла лік­ві­да­ва­на праз 2,5 га­дзі­ны пас­ля па­ве­дам­лен­ня пра яе ста­ліч­ным вы­ра­та­валь­ні­кам. Рэ­чы­вам, якое тра­пі­ла ў вод­ную сіс­тэ­му, ака­за­ў­ся сін­тэ­тыч­ны ма­тэ­ры­ял, які вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ў бу­даў­ніц­тве ў якас­ці гід­ра­іза­ля­цыі. Ра­бот­ні­кі Мінск­ага ка­мі­тэ­та пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя ада­бра­лі про­бы ва­ды з аква­то­рыі ка­на­ла для ана­лі­зу на за­брудж­ван­не наф­та­пра­дук­та­мі. Па вы­ні­ках пе­ра­вы­шэн­не нор­мы скла­ла больш чым 23 ра­зы. Рас­сле­да­ван­не аб­ста­він пра­во­дзіць Пер­ша­май­скі (г. Мін­ска) ра­ён­ны ад­дзел След­ча­га ка­мі­тэ­та. Па­пя­рэд­не мяр­ку­ец­ца, што ў адзін з ка­ло­дзе­жаў ліў­не­вай ка­на­лі­за­цыі нех­та зліў наф­та­пра­дук­ты. Іх аб'­ём і ві­на­ва­тыя асо­бы ўста­наў­лі­ва­юц­ца.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.