Вы тут

Патрабуюцца жывёлаводы і паспяховы бізнесмен-пячнік


Ка­ля 70 пра­цэн­таў ра­ён­ных ва­кан­сій — пра­цоў­ныя мес­цы ў вёс­цы

Бес­пра­цоў­ныя мін­ча­не, якія скар­дзяц­ца на ад­сут­насць вар­тых пра­па­ноў, вы­клі­ка­юць здзіў­лен­не. З 10 ты­сяч ва­кан­сій (ме­на­ві­та столь­кі на сён­ня сва­бод­ных пра­цоў­ных мес­цаў у ста­лі­цы) мож­на што-не­будзь вы­браць, бы­ло б жа­дан­не. А ці лёг­ка знай­сці пра­цу ў ра­ё­не? Якія за­роб­кі ў вяс­ко­вых спе­цы­я­ліс­таў і ча­му мо­ла­дзі трэ­ба атрым­лі­ваць пра­фе­сію? Каб да­ве­дац­ца пра гэ­та, ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды» ад­пра­ві­лі­ся ў не­да­лё­кую пра­він­цыю — Пу­ха­віц­кі ра­ён Мін­скай воб­лас­ці.

 

[caption id="attachment_70714" align="alignnone" width="600"]Спа­кою і цяр­пен­ню га­лоў­на­га спе­цы­я­ліс­та Люд­мі­лы АЗЕР­СКАЙ, якая 18 га­доў пра­цуе ў ад­дзе­ле за­ня­тас­ці, мож­на толь­кі па­зайз­дрос­ціць. Спа­кою і цяр­пен­ню га­лоў­на­га спе­цы­я­ліс­та Люд­мі­лы АЗЕР­СКАЙ, якая 18 га­доў пра­цуе ў ад­дзе­ле за­ня­тас­ці, мож­на толь­кі па­зайз­дрос­ціць.[/caption]

Шмат­га­до­вы бес­пра­цоў­ны «стаж»

Ужо зран­ку ў мяс­цо­вым ад­дзе­ле за­ня­тас­ці ёсць на­вед­валь­ні­кі. Хтось­ці ідзе да элект­рон­на­га таб­ло, каб са­мо­му па­ма­ні­то­рыць, якія ва­кан­сіі ёсць у ра­ё­не і коль­кі там абя­ца­юць пла­ціць. Ін­шыя ад­ра­зу звяр­та­юц­ца да су­пра­цоў­ні­каў ад­дзе­ла і з іх да­па­мо­гай спра­бу­юць ку­ды-не­будзь улад­ка­вац­ца.

—Дзяў­ча­ты, за мной бу­дзе­це, — аклі­кае нас ней­кі муж­чы­на, ка­лі мы на­кі­роў­ва­ем­ся ў ка­бі­нет. На­пэў­на, вы­ра­шыў, што мы так­са­ма па пра­цу.

На пры­ёме ў спе­цы­я­ліс­та ся­дзіць па­жы­лы муж­чы­на. Кры­ху ня­зграб­ны, у вя­лі­кіх аку­ля­рах і з амаль сцёр­тай на­кол­кай на ру­це. Цэ­лых шэсць га­доў Фё­дар Ры­го­ра­віч афі­цый­на лі­чыў­ся бес­пра­цоў­ным. На са­май спра­ве, улад­ка­ваў­ся без афарм­лен­ня да пры­ват­ні­ка і пад­за­раб­ляў бу­даў­ніц­твам — ра­біў ра­мон­ты. Да гэ­та­га муж­чы­на на пра­ця­гу шас­нац­ца­ці га­доў тры ра­зы ся­дзеў у тур­ме. Пра­цоў­ную кніж­ку Фё­дар Ры­го­ра­віч згу­біў. Не ве­даю, што паў­плы­ва­ла — ба­раць­ба з дар­ма­ед­ствам ці не­аб­ход­насць за­ра­біць на пен­сію, да якой за­ста­ло­ся два га­ды, але не­афі­цый­ны бу­даў­нік вы­ра­шыў «вый­сці з це­ню». Муж­чы­на знай­шоў мес­ца ў той жа ар­га­ні­за­цыі, дзе не­ка­лі пра­ца­ваў. Бу­дзе агляд­чы­кам гід­ра­тэх­ніч­ных збу­да­ван­няў за ча­ты­ры міль­ё­ны ў ме­сяц. Па­куль бя­руць на вы­пра­ба­валь­ны тэр­мін, але, ка­лі не з'я­віц­ца прэ­тэн­зій, абя­ца­юць улад­ка­ваць на больш доў­гі час.

Ці­ка­ва, што яшчэ не пры­ня­ты дэ­крэт аб сты­му­ля­ван­ні за­ня­тас­ці ўжо на­ра­біў шу­му. Больш лю­дзей па­цяг­ну­лі­ся ў ра­ён­ны ад­дзел за­ня­тас­ці: у дзень, бы­вае, пры­хо­дзіць да дзе­ся­ці ча­ла­век, якія больш за год афі­цый­на не пра­цу­юць. У асноў­ным муж­чы­ны, але звяр­та­юц­ца і жан­чы­ны, што бы­лі на ўтры­ман­ні. Уво­гу­ле, 92 жы­ха­ры Пу­ха­віц­ка­га ра­ё­на ста­яць на ўлі­ку як бес­пра­цоў­ныя. Ка­ля 40 пра­цэн­таў з іх ад­но­сяц­ца да не­аба­ро­не­ных ка­тэ­го­рый: мо­ладзь да 21 го­да, баць­кі ў шмат­дзет­ных і ня­поў­ных сем'­ях, ін­ва­лі­ды, сі­ро­ты, асо­бы, якія вяр­ну­лі­ся з мес­цаў па­збаў­лен­ня во­лі. На ўлі­ку ста­яць і тыя, хто за­ха­цеў па­ву­чыц­ца ці не мо­жа пра­ца­ваць па ста­не зда­роўя. Так, адзін муж­чы­на ўжо трэ­ці год не мо­жа прай­сці мед­ка­мі­сію з пры­чы­ны па­вы­ша­на­га ціс­ку.

Вёс­ка ча­кае спе­цы­я­ліс­таў

Сён­ня ў ра­ё­не на­ліч­ва­ец­ца 262 ва­кан­сіі, з іх 184 — на вёс­цы. Па сло­вах на­мес­ні­ка на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не Пу­ха­віц­ка­га рай­вы­кан­ка­ма, на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла за­ня­тас­ці Іва­на ПІ­СА­РА, шмат ва­кант­ных мес­цаў у бу­даў­ніц­тве і жы­вё­ла­га­доў­лі. За­роб­кі за­ле­жаць ад ста­ну гас­па­дар­кі. На­прык­лад, на прад­пры­ем­стве «Ду­ко­ра-Аг­ра» жы­вё­ла­во­ду пла­цяць 5 міль­ё­наў у ме­сяц, апе­ра­та­ру ма­шын­на­га да­ен­ня — 7. Што пра­па­ноў­ва­юць на комп­лек­сах, якія не мо­гуць па­хва­ліц­ца пры­быт­ко­вас­цю, — пы­тан­не на міль­ён. А дак­лад­ней, на 2–3 міль­ё­ны бе­ла­рус­кіх руб­лёў. Ме­на­ві­та столь­кі там абя­ца­юць прэ­тэн­дэн­там на па­са­ду жы­вё­ла­во­да і заа­тэх­ні­ка.

Ся­рэд­няя за­ра­бот­ная пла­та ў ра­ё­не за мі­ну­лы год — ка­ля пя­ці з па­ло­вай міль­ё­наў. Ад­нак знай­сці ва­кан­сію, дзе пра­па­ноў­ва­лі б та­кую су­му, скла­да­на. Ча­ты­ры з па­ло­вай міль­ё­ны (не­бла­гія для ра­ё­на гро­шы) мож­на атрым­лі­ваць, ка­лі ўлад­ка­вац­ца фар­моў­шчы­кам вы­ра­баў на за­вод, кі­роў­цам ці то­ка­рам. Пры­клад­на столь­кі ж пла­цяць трак­та­рыс­ту і сле­са­ру. На па­са­ду ме­та­дыс­та ў ад­дзел аду­ка­цыі шу­ка­юць ча­ла­ве­ка, які зго­дзіц­ца на 2 міль­ё­ны 800 ты­сяч у ме­сяц. З ін­ша­га бо­ку, ся­род су­іс­каль­ні­каў ёсць лю­дзі з ніз­кай ква­лі­фі­ка­цы­яй (ці ўво­гу­ле без яе), і дзіў­на бы­ло б абя­цаць ім ад­ра­зу вя­лі­кія за­роб­кі.

—У па­чат­ку і кан­цы го­да заў­сё­ды на­пру­жа­ная сі­ту­а­цыя з ва­кан­сі­я­мі, та­му што прад­пры­ем­ствы фар­мі­ру­юць штат­ны рас­клад, — тлу­ма­чыць га­лоў­ны спе­цы­я­ліст ад­дзе­ла за­ня­тас­ці Люд­мі­ла АЗЕР­СКАЯ.— Да та­го ж у су­вя­зі з ап­ты­мі­за­цы­яй у мно­гіх ар­га­ні­за­цы­ях ідзе ска­ра­чэн­не су­пра­цоў­ні­каў.

Жа­но­чых ва­кан­сій у Пу­ха­віц­кім ра­ё­не сён­ня прак­тыч­на ня­ма. Зра­зу­ме­ла, ча­му дзяў­ча­ты пе­ра­бі­ра­юц­ца ў буй­ныя га­ра­ды: не па ба­га­та­га му­жа, як лю­бяць жар­та­ваць (хоць і та­кі ва­ры­янт бы­вае), а па маг­чы­масць вы­браць пра­цу на свой густ. А не­ка­то­рым жы­ха­рам, на­прык­лад, з вёс­кі Чыр­во­ны Каст­рыч­нік, скла­да­на знай­сці пра­цу праз транс­парт­ную не­да­ступ­насць на­се­ле­на­га пунк­та.

Ву­чыц­ца ні­ко­му не поз­на

Мо­ладзь і школь­ні­кі ў ад­дзел за­ня­тас­ці звяр­та­юц­ца рэд­ка. Ка­лі га­доў 5–6 та­му не­паў­на­лет­ніх бы­ло на ўлі­ку да ста ча­ла­век, то сён­ня — адзін­кі.

—Па-пер­шае, сён­ня ня­ма ўсплёс­ку на­ра­джаль­нас­ці. А па-дру­гое, ад­дзе­лы аду­ка­цыі ста­ра­юц­ца ўлад­ка­ваць вы­пуск­ні­коў у ся­рэд­нія і вы­шэй­шыя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы, каб яны атры­ма­лі пра­фе­сію. Ра­ней мож­на бы­ло пай­сці вуч­нем то­ка­ра ці сле­са­ра на за­вод. За­раз прад­пры­ем­ствам пра­сцей узяць га­то­вых спе­цы­я­ліс­таў, — ка­мен­туе сі­ту­а­цыю Люд­мі­ла Ры­го­раў­на.

[caption id="attachment_70748" align="alignnone" width="600"]У ад­дзе­ле за­ня­тас­ці вы­да­юць на­кі­ра­ван­не на пра­цу, але яно не аба­вяз­вае прад­пры­ем­ства на­няць ча­ла­ве­ка. У ад­дзе­ле за­ня­тас­ці вы­да­юць на­кі­ра­ван­не на пра­цу, але яно не аба­вяз­вае прад­пры­ем­ства на­няць ча­ла­ве­ка.[/caption]

Па­ву­чыц­ца пра­па­ноў­ва­юць і да­рос­лым. Ах­вот­ных атры­маць спе­цы­яль­насць на­кі­роў­ва­юць за бюд­жэт­ныя срод­кі на аду­ка­цыю, аплач­ва­юць сты­пен­дыю і пра­езд. Тым, ка­го не атрым­лі­ва­ец­ца пра­ца­ўлад­ка­ваць на ва­кан­сіі, што ёсць у ра­ё­не, мо­гуць вы­даць суб­сі­дыю на ад­крыц­цё сва­ёй спра­вы. Су­ма — 11 бюд­жэ­таў пра­жы­тач­на­га мі­ні­му­му (ка­лі ча­ла­век бу­дзе прад­пры­маль­ні­кам у сель­скай мяс­цо­вас­ці — 15). У бы­лым бес­пра­цоў­ныя, біз­нес­ме­ны-па­чат­коў­цы вы­бі­ра­юць сва­ёй сфе­рай дзей­нас­ці бу­даў­ні­чыя, транс­парт­ныя, цы­руль­ніц­кія па­слу­гі. Бы­ва­юць і вы­клю­чэн­ні. Па­ру га­доў та­му ча­ла­век ад­ву­чыў­ся на печ­ні­ка. Ця­пер ён за­па­тра­ба­ва­ны спе­цы­я­ліст: ле­ці­шчы шмат хто бу­дуе.

—Ка­лі ў дру­гой мяс­цо­вас­ці ёсць ва­кан­сіі з жыл­лём, пе­ра­ся­ля­ем сем'і, — рас­каз­вае га­лоў­ны спе­цы­я­ліст ад­дзе­ла за­ня­тас­ці Воль­га КА­НЮ­ША­НЕЦ.— Учо­ра ў Слуц­кі ра­ён двое па­еха­лі. Бу­дуць пра­ца­ваць апе­ра­та­рам ма­шын­на­га да­ен­ня і жы­вё­ла­во­дам. Для пе­ра­ся­лен­ня вы­плач­ва­ец­ца сем бюд­жэ­таў пра­жы­тач­на­га мі­ні­му­му. Ёсць і та­кія, што гро­шы атрым­лі­ва­юць і пра­па­да­юць. Шу­ка­ем іх по­тым ра­зам з пра­ку­ра­ту­рай.

Скар­дзіц­ца на ад­сут­насць пра­цы, вя­до­ма, не вы­па­дае. На­ват ка­лі па­трэб­ных ва­кан­сій у ін­фар­ма­цый­най ба­зе ня­ма, су­пра­цоў­ні­кі ад­дзе­ла за­ня­тас­ці са­мі тэ­ле­фа­ну­юць на прад­пры­ем­ствы: рап­там ней­кія мес­цы з'я­вяц­ца ў най­блі­жэй­шы час? Праў­да, ся­дзець і ча­каць, што най­маль­нік сам ця­бе зной­дзе, — не ва­ры­янт. Ля­но­та і без­ыні­цы­я­тыў­насць не пры­но­сяць гро­шай ні ў го­ра­дзе, ні ў ра­ё­не. Ня­ма ва­кан­сій — пач­ні пра­ца­ваць на ся­бе. Пры­да­рож­ны сэр­віс, аг­ра­ту­рызм, фер­мер­ская гас­па­дар­ка… Без­ліч маг­чы­мас­цяў. Ка­лі ста­лі­ца пе­ра­на­сы­ча­на цы­руль­ні­ка­мі і ві­за­жыс­та­мі, то ў не­вя­лі­кіх на­се­ле­ных пунк­тах іх адзін­кі. Па­мя­таю, як зна­ё­мыя вяс­ко­выя дзяў­ча­ты з Ві­лей­ска­га ра­ё­на пе­рад вы­пуск­ным ез­дзі­лі «на­во­дзіць ма­ра­фет» у Ма­ла­дзеч­на, бо ва­ры­ян­та блі­жэй не знай­шлі. Уме­ла­му ча­ла­ве­ку геа­гра­фіч­ныя аб­ста­ві­ны не пе­ра­шка­джа­юць за­раб­ляць. На­ад­ва­рот: ён ве­дае, як пе­ра­тва­рыць іх у свой плюс.

На­тал­ля ЛУБ­НЕЎ­СКАЯ.

 

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».