Вы тут

У нядзелю — моцныя снегапады


А ўна­чы на аў­то­рак праг­на­зу­юц­ца ма­ра­зы да мі­нус 22 гра­ду­саў

У пят­ні­цу пры па­вы­ша­ным фо­не ат­мас­фер­на­га ціс­ку ў боль­шас­ці ра­ё­наў апад­каў не бу­дзе. Толь­кі ў дру­гой па­ло­ве дня на поў­на­чы прой­дзе снег, па­ве­да­мі­ла спе­цы­я­ліст Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мінп­ры­ро­ды Воль­га ФЯ­ДО­ТА­ВА.

Мак­сі­маль­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўдзень скла­дзе ад ну­ля да мі­нус 5 гра­ду­саў. А ў вы­хад­ныя на­двор'е са­псу­ец­ца. Ужо ў су­бо­ту ат­мас­фер­ныя фран­ты з бо­ку Бал­тый­ска­га мо­ра пры­ня­суць на тэ­ры­то­рыю Бе­ла­ру­сі ка­рот­ка­ча­со­вы снег. У асоб­ных ра­ё­нах ча­ка­ец­ца ту­ман і га­ла­лёд­ныя з'я­вы. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы бу­дзе ў ме­жах ад мі­нус 1 да мі­нус 7 гра­ду­саў, пры пра­яс­нен­нях — да 8–12 ма­ро­зу. Удзень ад мі­нус 3 да плюс 2 гра­ду­саў.

Уво­гу­ле скла­да­ным ста­не на­двор'е ў ня­дзе­лю. Ча­сам паў­сюд­на бу­дзе іс­ці снег, а ў асоб­ных ра­ё­нах праг­на­зу­юц­ца моц­ныя сне­га­па­ды. Мес­ца­мі за­ві­ру­ха і ўзмац­нен­не вет­ру, па­ры­ва­мі да 15–18 м/с. Уна­чы на ня­дзе­лю тэм­пе­ра­ту­ра бу­дзе ў ме­жах 1–7 ма­ро­зу, удзень — ад мі­нус 4 гра­ду­саў да 2 цяп­ла.

Па­вод­ле па­пя­рэд­ніх пра­гно­заў ай­чын­ных спе­цы­я­ліс­таў, у па­чат­ку на­ступ­на­га тыд­ня да нас за­ві­тае яшчэ ха­лад­ней­шае па­вет­ра з поў­на­чы Еў­ро­пы. Ча­сам бу­дзе іс­ці снег, сла­бая мя­це­лі­ца, на да­ро­гах мес­ца­мі га­ла­лё­дзі­ца. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы на па­ня­дзе­лак скла­дзе мі­нус 5–11 гра­ду­саў, пры пра­яс­нен­нях — да мі­нус 15 гра­ду­саў. Удзень — ад 2 да 9 ма­ро­зу. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы на аў­то­рак ста­не мі­нус 8–15 гра­ду­саў, пры пра­яс­нен­нях маг­чы­ма па­ні­жэн­не тэм­пе­ра­ту­ры да 16–22 градусаў. Удзень ча­ка­ец­ца 1–8 ма­ро­зу.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.