Вы тут

Бітва «экстрасэнсаў»


Коль­кі каш­туе пры­ва­ро­жа­нае шчас­це?

Патом­ная ва­раж­біт­ка. Зні­му су­ро­кі, вяр­ну ка­ха­на­га, на­строю ва­ша жыц­цё на гар­мо­нію ў сям'і, на пос­пех і пры­бы­так у спра­вах…» На­рэ­за­ныя ка­ва­лач­кі з ну­ма­рам тэ­ле­фо­на на краі ар­ку­ша з гэ­тай аб'­явай, пры­кле­е­най прос­та на слу­пе на скры­жа­ван­ні дзвюх ву­ліц у цэнт­ры го­ра­да, ка­лы­ха­лі­ся на сі­ве­ры ня­доў­га: ужо праз два дні ўсе бы­лі аба­рва­ныя ах­вот­ны­мі да лёг­ка­га шчас­ця. Апош­ні ка­ва­ла­чак з за­па­вет­ным ну­ма­рам уха­пі­ла-та­кі мая пры­яцель­ка, ад якой пад­аў­ся ўпроч­кі муж. Што ні га­ва­ры­ла ёй пра тое, што толь­кі да­рэм­на па­тра­ціць гро­шы, жан­чы­на бы­ла ня­ўмоль­ная: «Гэ­та мая апош­няя на­дзея». За­ста­ло­ся толь­кі па­ціс­нуць пля­чы­ма, ха­ця на язы­ку так і кру­ці­ла­ся, што не трэ­ба бы­ло ез­дзіць у ка­ман­дзі­роў­ку ўдва­іх з ма­ла­дым ка­ле­гам, а пас­ля яшчэ вы­клад­ваць да­во­лі пі­кант­ныя фот­кі з той па­езд­кі на ста­рон­цы ў са­цы­яль­най сет­цы. Ся­дзеў бы і сён­ня яе Юр­ка до­ма і сёр­баў бы свой лю­бі­мы боршч. А ця­пер на­ват са­мая са­праўд­ная ва­раж­біт­ка, хай са­бе і ў дзя­ся­тым ка­ле­не, ёй на­ўрад ці да­па­мо­жа, ка­лі па­крыў­джа­ны раў­ні­вы муж сам не вы­ра­шыць, што трэ­ба да­ра­ваць…

Ка­ра­цей, ужо праз два дні сяб­роў­ка за­хоп­ле­на рас­каз­ва­ла пра свой па­ход за пры­ва­ро­жа­ным шчас­цем. «Ты не ўяў­ля­еш: усё пра­ма як у «Біт­ве эк­стра­сэн­саў»!» — дзя­лі­ла­ся ўра­жан­ня­мі пры­хіль­ні­ца гэ­та­га тэ­ле­ві­зій­на­га шоу. Яшчэ доў­га да­вя­ло­ся слу­хаць і пра не­звы­чай­ны ма­кі­яж, і пра ма­гіч­нае адзен­не і міс­тыч­ныя ўпры­га­жэн­ні ва­раж­біт­кі, і пра чор­ныя і чыр­во­ныя свеч­кі, што га­рэ­лі на яе ста­ле ў та­ям­ні­чым паў­змро­ку, і пра не­рэ­аль­на вя­ліз­на­га чор­на­га ка­та, што бліс­каў ва­чы­ма на ша­фе, пра та­ям­ні­чыя ма­ні­пу­ля­цыі, якія яна ра­бі­ла над фо­та­здым­кам па­крыў­джа­на­га Юр­кі і якія аба­вяз­ко­ва па­він­ны бы­лі ў най­блі­жэй­шыя сем дзён вяр­нуць блуд­на­га су­жэн­ца ў сям'ю. «Ну, і коль­кі ты за­пла­ці­ла?» — уда­ло­ся, на­рэш­це, уста­віць пы­тан­не, якое ці­ка­ві­ла больш за ўсё. «Ат, уся­го сто еў­ра — звы­чай­ная так­са за вяр­тан­не ка­ха­на­га. Але ж эфект га­ран­та­ва­ны!» — на­тхнё­на га­ва­ры­ла пры­яцель­ка.

Бы­ло гэ­та ле­тась на па­чат­ку каст­рыч­ні­ка. Юр­ка ў сям'ю так і не вяр­нуў­ся, а ня­даў­на мы да­ве­да­лі­ся, што ён усё праз тое ж се­ці­ва знай­шоў сваё пер­шае школь­нае ка­хан­не (жан­чы­на так­са­ма бы­ла ў раз­вод­зе), па­чаў з ёй су­стра­кац­ца, а пасля і ўво­гу­ле пе­ра­ехаў да яе жыць. «Трэ­ба бы­ло на тыя сто еў­ра за­ка­заць вя­чэ­ру ў доб­рым рэ­ста­ра­не, за­пра­сіць ту­ды му­жа, па­тлу­ма­чыць, што ад­бы­ло­ся не­па­ра­зу­мен­не, па­пра­сіць пра­ба­чэн­ня, за­мест та­го, каб глуп­ствам зай­мац­ца…» Пры­знац­ца, сваю пры­яцель­ку я больш за ўсё люб­лю за са­ма­іро­нію і ўмен­не па­смя­яц­ца з са­мой ся­бе.

Гіс­то­рыя гэ­та са­праў­ды тро­хі ка­міч­ная і ў ней­кім сэн­се па­ву­чаль­ная. І тое, што ёсць па­доб­ныя «па­том­ныя ва­раж­біт­кі», га­то­выя ства­рыць «шчас­це на ха­ля­ву», — дык гэ­та толь­кі та­му, што на па­доб­ныя па­слу­гі ёсць по­пыт. За­мест та­го, каб за­ду­мац­ца, з якой пры­чы­ны ка­ха­ны сы­шоў, ча­му «ўсе лю­бяць — ні­хто за­муж не бя­рэ» або двац­ца­ты год ся­дзіш на ад­ным пра­цоў­ным мес­цы, а па­вы­шэн­ня ў на­ступ­ныя двац­цаць га­доў не прад­ба­чыц­ца (а гэ­тыя пры­чы­ны час­цей за ўсё ў нас са­міх), мы, за­ціс­нуў­шы ў жме­ні не­ма­лыя ку­пю­ры, ня­сём іх тым, хто абя­цае на­шыя праб­ле­мы вы­ра­шыць за нас. Што ж, та­ды так нам і трэ­ба і ня­ма ча­го ля­ман­та­ваць, што нас пад­ма­ну­лі, а тым, хто пад­ман­вае, яшчэ і па­дзя­ка­ваць вар­та. За тое, што да­юць зра­зу­мець вель­мі важ­нае: акра­мя нас са­міх, ні­я­кія за­мо­вы і ры­ту­а­лы не да­па­мо­гуць за­ха­ваць тое, што ма­еш, і зда­быць тое, што хо­чаш…

Але ёсць ся­род прад­стаў­ні­коў гэ­та­га над­звы­чай па­пу­ляр­на­га сён­ня біз­не­су са­мая бес­прын­цып­ная ка­тэ­го­рыя — тыя, хто на­жы­ва­ец­ца на ча­ла­ве­чай рос­па­чы, на апош­няй над­зеі. Яны бы­лі, на­пэў­на, заў­сё­ды, з імі да­вя­ло­ся аса­біс­та па­зна­ё­міц­ца аку­рат трыц­цаць га­доў на­зад, ка­лі з ма­май еха­лі ў Ба­раў­ля­ны, дзе зга­раў ад не­вы­леч­най та­ды хва­ро­бы баць­ка. «Ба­чу, да­ра­гая, бя­да ў ця­бе вя­лі­кая, бліз­кі ча­ла­век цяж­ка хво­ры», — спа­гад­лі­вым го­ла­сам за­цяг­ну­ла чар­ня­вая ка­бе­та ў пу­хо­вай хуст­цы… Ма­ці, зда­ец­ца, не па­спе­ла зра­зу­мець, што ад­бы­ва­ец­ца, а ўжо вы­цяг­ва­ла з сум­кі ка­ша­лёк, бо «ца­лі­цель­ка», ад­вёў­шы ўбок, го­ра­ча шап­та­ла, што муж цяж­ка за­хва­рэў праз на­ве­дзе­ную псо­ту і ні­я­кія ўра­чы не да­па­мо­гуць, ка­лі яе не зняць, а яна гэ­та мо­жа, вось толь­кі трэ­ба ад­даць усё каш­тоў­нае, што ёсць… На на­ша шчас­це, мі­ма ішоў мі­лі­цы­я­нер — і «ле­кар­ку» як вет­рам зду­ла. Ён злос­на цык­нуў на ма­му, а тая яшчэ доў­га са­ма са­бе апраўд­ва­ла­ся: як жа так, яна ж усё ўга­да­ла! А што бы­ло ўгад­ваць пра жан­чы­ну з це­нем рап­тоў­най бя­ды на тва­ры на пры­пын­ку ба­раў­лян­ска­га аў­то­бу­са, якая тры­ма­ла за ру­ку пе­ра­па­ло­ха­нае дзі­ця? Што бы­ло ўгад­ваць: хва­ро­бу бліз­ка­га і га­тоў­насць ад­даць усё, што мае, каб гэ­та­му бліз­ка­му ста­ла ляг­чэй хоць на ка­лі­ва? Ды тут не тое што эк­стра­сэн­сам, на­ват псі­хо­ла­гам дып­ла­ма­ва­ным быць зу­сім не аба­вяз­ко­ва…

А праз шмат га­доў мы ўсёй на­шай вя­лі­кай жур­на­лісц­кай кам­па­ні­яй збі­ра­лі гро­шы, каб вы­ра­та­ваць ма­му на­шай сяб­роў­кі. У са­ра­ка­вась­мі­га­до­вай жан­чы­ны бы­ла не­апе­ра­бель­ная зла­я­кас­ная пух­лі­на: яна зга­ра­ла на ва­чах, і адзі­ная на­дзея бы­ла — на «па­том­ную ва­раж­біт­ку», якая, ка­за­лі лю­дзі, ра­бі­ла дзі­во­сы. Чар­га ў яе дых­тоў­ны дом пад Мінск­ам ста­я­ла што­дня з ра­ні­цы, ня­гле­дзя­чы на не­ма­лы «ўста­ноў­ле­ны та­рыф» (мы та­ды Ма­ры­не на ві­зіт са­бра­лі штось­ці ка­ля вась­мі­сот до­ла­раў). Гро­шы гэ­тыя пе­ра­ка­ча­ва­лі ў кі­шэ­ню ва­раж­біт­кі, сяб­роў­ку тая за­пэў­ні­ла, што рап­тоў­ная хва­ро­ба ма­ці «зроб­ле­ная» ня­доб­ра­зыч­ліў­ца­мі і зайз­дрос­ні­ка­мі, але яна ўсё «ад­ра­бі­ла» і ця­пер ня­шчас­ная аба­вяз­ко­ва пой­дзе на па­праў­ку… Праз паў­та­ра ме­ся­ца мы зноў збі­ра­лі Ма­ры­не гро­шы — на па­ха­ван­не ма­мы…

Не­су­мнен­на, лю­дзі, якім да­дзе­ныя звыш­на­ту­раль­ныя здоль­нас­ці сло­вам і пэў­ны­мі дзе­ян­ня­мі ля­чыць і вы­праў­ляць жыц­цё­выя сі­ту­а­цыі, ёсць. Тыя ж на­шы ба­бу­лі-шап­ту­хі, з які­мі і па жыц­ці, і па ра­бо­це па­шчас­ці­ла зна­ё­міц­ца не ад­ной­чы. Але ні ад­на з іх не вы­стаў­ля­ла за да­па­мо­гу «та­рыф»: да­сі што (ці ка­пей­чы­ну, ці гас­ці­нец) — па­дзя­куе, не да­сі — ні сло­ва не ска­жа. У іх сціп­лых вяс­ко­вых ха­тах ні­ко­лі не бы­ло ма­гіч­на­га «ан­ту­ра­жу» — хі­ба што ў сен­цах дзі­вос­на пах­ла зёл­ка­мі — а са­мі яны бы­лі і за­ста­юц­ца звы­чай­ны­мі вяс­ко­вы­мі ба­бу­ля­мі без уся­ля­кіх там пер'­яў, вя­ліз­ных за­вуш­ніц у вы­гля­дзе ча­ра­поў, ма­гіч­ных «ва­чэй» ды ка­мя­нёў, без кід­кай рэ­кла­мы ў га­зе­тах ці на слу­пах.

Але біт­ву за на­шы ка­шаль­кі (а мо­жа, і за ду­шы?) вя­дуць сён­ня ін­шыя «эк­стра­сэн­сы», якіх раз­вя­ло­ся, бы гры­боў пас­ля даж­джу. І аб'­явы кштал­ту «Удзель­нік ад­бо­ру на пра­гра­му «Біт­ва эк­стра­сэн­саў» вы­ле­чыць усе не­ма­чы і ўлад­куе веч­нае шчас­це і ка­хан­не» ні­ко­лі не за­ста­юц­ца без ува­гі, і па­пер­кі з тэ­ле­фо­на­мі «ма­гаў» заўж­ды аба­рва­ныя. Ха­ця, ка­лі ўклю­чыць ра­зам з тэ­ле­ві­за­рам маз­гі, мож­на зра­зу­мець, што на­ват фі­на­ліс­ты та­го сла­ву­та­га шоў, без­умоў­на, лю­дзі з пэў­ны­мі здоль­нас­ця­мі, і тыя ня­рэд­ка па­мы­ля­юц­ца. А ўжо прос­та «ўдзель­ні­кі ад­бо­ру» ў боль­шас­ці сва­ёй — вар'­яц­кі дом на пра­гул­цы. У ка­го ж та­ды спра­бу­ем «ку­піць» шчас­це і зда­роўе?

Ста­лыя чы­та­чы «Звяз­ды», пэў­на, пом­няць гэ­ту гіс­то­рыю. Як на­ша ма­ла­дая жур­на­ліст­ка пай­шла па па­доб­най аб'­яве да «па­том­най ва­раж­біт­кі» з фо­та, на якім яна бы­ла з вя­до­мым бра­зіль­скім фут­ба­ліс­там Ра­нал­да (дзяў­чы­не па­шчас­ці­ла сфа­та­гра­фа­вац­ца з ім пад­час мат­ча яго клу­ба ў Кі­е­ве). «Ва­раж­біт­цы» на­ша Воль­га на­пля­ла, што гэ­та яе ка­ва­лер — сын аф­ры­кан­ца і бе­ла­рус­кі, пра­цуе на за­вод­зе. Яны па­сва­ры­лі­ся, і яна га­то­ва за­пла­ціць, каб вяр­нуць ка­ха­на­га. «Ча­раў­ні­ца» без це­ню су­мнен­ня ўзя­ла аба­зна­ча­ную су­му, па­шап­та­ла на ва­ду, па­ва­дзі­ла ру­ка­мі над фо­та і ўпэў­не­на ска­за­ла: «Усё ў вас бу­дзе доб­ра, вы па­жэ­ні­це­ся, у вас бу­дзе трое дзе­так…»

Пра Ра­нал­да апош­нім ча­сам пі­шуць вель­мі ма­ла, дый пра бы­лую ка­ле­гу на­шу неш­та даў­но не чу­ваць… Мо­жа, у іх, і праў­да, усё зла­дзі­ла­ся?..

Але­на ЛЯЎ­КО­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.