Вы тут

Як пенсіянерак пакінулі без зберажэнняў


За адзін ты­дзень у За­вод­скім ра­ё­не ста­лі­цы здзейс­не­ны два кра­дзя­жы, у вы­ні­ку якіх па­цяр­пе­лі лю­дзі ста­ро­га ўзрос­ту. У абод­вух вы­пад­ках па пры­ду­ма­най пры­чы­не да пен­сі­я­не­раў пры­хо­дзі­лі жан­чы­ны, па­доб­ныя да цы­га­нак.

У пер­шым вы­пад­ку дзве не­вя­до­мыя жан­чы­ны тра­пі­лі да 90-га­до­вай мін­чан­кі, што пра­жы­ва­ла ў ква­тэ­ры па ву­лі­цы Чай­кі­най. На­зваў­шы­ся са­цы­яль­ны­мі ра­бот­ні­ка­мі, гос­ці з па­ро­га за­яві­лі, што пры­нес­лі па­да­рун­кі. Па­да­рун­ка­мі ака­за­лі­ся плед і па­сцель­ная бя­ліз­на. Ад­нак за іх трэ­ба бы­ло... да­пла­ціць. Гас­па­ды­ня да­ста­ла з ша­фы сум­ку, у якой бы­лі збе­ра­жэн­ні, і пра­цяг­ну­ла «сац­ра­бот­ні­цам» гро­шы. Ад­на з іх, ад­штурх­нуў­шы пен­сі­я­нер­ку, вы­ха­пі­ла сум­ку, пас­ля ча­го не­зна­ём­кі ўцяк­лі. Па­жы­лая жан­чы­на з-за раз­губ­ле­нас­ці звяр­ну­ла­ся ў мі­лі­цыю толь­кі праз два дні. Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі За­вод­ска­га РУ­УС г. Мін­ска, у пен­сі­я­нер­кі скра­лі 1850 до­ла­раў, 250 еў­ра і 3 міль­ё­ны руб­лёў.

Па­доб­ная сі­ту­а­цыя ад­бы­ла­ся з 84-га­до­вай жы­хар­кай па ву­лі­цы Уба­рэ­ві­ча. На­пя­рэ­дад­ні дзве цы­ган­кі абы­хо­дзі­лі ква­тэ­ры ў до­ме, пра­па­ну­ю­чы на­сель­ні­кам ку­піць роз­ныя рэ­чы. І, ві­да­воч­на, на­гле­дзе­лі ах­вя­ру. Ужо мэ­та­на­кі­ра­ва­на з'я­віў­шы­ся на па­ро­зе яе ква­тэ­ры, зла­мыс­ні­цы на­зва­лі­ся ра­бот­ні­ца­мі «Мін­га­за». Каб «пра­ве­рыць» умо­вы экс­плу­а­та­цыі плі­ты, ад­на з іх пай­шла з гас­па­ды­няй на кух­ню, а дру­гая за­ста­ла­ся ў па­коі. Пас­ля іх сы­хо­ду знік­лі 6 міль­ё­наў руб­лёў.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».