Вы тут

«Тыя, хто выязджае на трасу «Дакара», жывуць з адрэналінам у крыві...»


На­ві­на пра тое, што бе­ла­рус­кі экі­паж у агуль­ным за­лі­ку тра­піў у дзя­сят­ку най­леп­шых
на ра­лі «Да­кар-2015», ма­быць, па­ра­да­ва­ла пры­хіль­ні­каў гэ­та­га спа­бор­ніц­тва. Усе тры на­шы экі­па­жы дай­шлі да фі­ні­шу, пе­ра­адо­леў­шы 13 эта­паў і больш за 8000 кі­ла­мет­раў... Мы су­стрэ­лі­ся з тым, хто на­зі­раў за гэ­тай спар­тыў­най гон­кай не­па­срэд­на на мес­цы па­дзей, І рас­пы­та­лі вя­ду­ча­га «На­він спор­ту», спе­цы­яль­на­га ка­рэс­пан­дэн­та тэ­ле­ка­на­ла АНТ Іга­ра Ста­ра­вой­та­ва пра эк­стрым з ры­зы­кай для жыц­ця і за­кад­ра­выя эмо­цыі на го­нач­най тра­се...

[caption id="attachment_70665" align="alignnone" width="400"]«Вось гэта,  я разумею,— машына». «Вось гэта,
я разумею,— машына».[/caption]

Пра­цоў­ныя буд­ні як ралі

— Ігар, якія ўра­жан­ні за­ста­лі­ся ад «Да­ка­ра-2015»?

— Кож­ны гон­шчык вам ска­жа, што гэ­та са­мая скла­да­ная гон­ка на пла­не­це, дзе кож­ны год мя­ня­ец­ца марш­рут, з'яў­ля­юц­ца да­дат­ко­выя ўмо­вы. І скла­да­ны «Да­кар» для ўсіх, хто мае да яго да­чы­нен­не: як для ар­га­ні­за­та­раў, тэх­ніч­ных служ­баў, так і для жур­на­ліс­таў, якія зай­ма­юц­ца асвят­лен­нем маш­таб­най па­дзеі. Ад­ны пра­цу­юць, пе­ра­яз­джа­ю­чы што­дня з бі­ва­ка ў бі­вак, дзе раз­мя­шча­юц­ца тэх­ніч­ныя ба­зы (там удзель­ні­кі збі­ра­юц­ца пас­ля эта­пу, ра­ман­ту­юць ма­шы­ны, ад­па­чы­ва­юць), а мы вы­яз­джа­лі яшчэ і на тра­су. Ад­праў­лен­не ра­ні­цай, каб па­спець на мес­ца пры­зна­чэн­ня ра­ней за гон­шчы­каў. Шу­ка­ем ці­ка­выя ра­кур­сы для зды­мак і ча­ка­ем удзель­ні­каў. Для пе­ра­соў­ван­ня жур­на­ліс­ты так­са­ма вы­бі­ра­лі роз­ныя спо­са­бы. Мы ез­дзі­лі на ма­шы­не, а не­ка­то­рыя з са­ма­лё­та са­чы­лі за раз­віц­цём па­дзей. Па­коль­кі рас­каз­ва­лі пра бе­ла­рус­кую ка­ман­ду, то ці­ка­ві­лі­ся перш за ўсё на­шы­мі гру­за­ві­ка­мі. Вар­та ўліч­ваць, што гон­ка пра­хо­дзі­ла ў Паўд­нё­вай Аме­ры­цы, а гэ­та і роз­ні­ца ў ча­се, і па клі­ма­це ін­шыя ўмо­вы. У гэ­тым го­дзе нам ха­пі­ла ўся­го: быў дождж, моц­ны ве­цер і спя­ко­та да плюс пя­ці­дзе­ся­ці гра­ду­саў...

— Тра­пі­лі з зі­мы ў ле­та...

— Мно­гія лі­чаць, што мы ні­бы з'ез­дзі­лі на ад­па­чы­нак, а на­са­мрэч усё не так. Бо та­кая па­езд­ка — гэ­та два тыд­ні зня­сіль­ва­ю­чай пра­цы, ка­лі на­ват спіш толь­кі па тры-ча­ты­ры га­дзі­ны ў су­ткі. Звы­чай­на пры­ля­та­еш і спіш ноч, а по­тым днём ба­дзё­ры, але на гэ­ты раз не да­вя­ло­ся на­ват на ін­шы час пе­ра­стро­іц­ца: пры­ля­це­лі — і пра­ца­ваць... Увесь час у да­ро­зе. Ду­ма­еш, як лепш зняць, ку­ды ехаць і каб па­спець усё пе­ра­даць у сю­жэ­це на Мінск. З та­кім рэ­жы­мам на­ват у да­ро­зе не па­дрэм­леш, дый на скла­да­най тра­се важ­на не губ­ляць піль­нас­ці.

— Як ус­пры­ма­е­це та­ко­га кштал­ту ка­ман­дзі­роў­кі?

— Ка­лі зна­хо­дзіш­ся там, то зда­ец­ца, што больш ні за што ў жыц­ці на та­кое не «пад­пі­шаш­ся». А вяр­та­еш­ся да­до­му, асты­ва­еш і праз ней­кі час ра­зу­ме­еш, як жа бы­ло клас­на. Сё­ле­та я па­бы­ваў на «Да­ка­ры» ўжо дру­гі раз і, пры­зна­ю­ся, на­пя­рэ­дад­ні во­сен­ню прос­та жыў ча­кан­нем гэ­тай па­езд­кі. Пры­ехаў на ра­лі, па­ча­лі­ся пра­цоў­ныя буд­ні, і зноў ла­віў ся­бе на дум­цы: «Што ты тут за­быў?» Ацэнь­ва­еш уба­ча­нае і пе­ра­жы­тае, ма­быць, толь­кі вяр­нуў­шы­ся да­до­му, ка­лі пе­ра­гля­да­еш ві­дэа і фо­та­здым­кі.

Ка­рот­кі сю­жэт з не­прад­ка­заль­ных за­сад

[caption id="attachment_70666" align="alignnone" width="600"]З такім штурманам  не заблукаеш. З такім штурманам
не заблукаеш.[/caption]

— У на­ві­нах мы ба­чым сю­жэ­ты ў не­каль­кі хві­лін. Што за­ста­ец­ца за кад­рам?

— У на­шай пра­цы га­лоў­ная скла­да­насць — гэ­та на­яў­насць су­вя­зі і ін­тэр­нэ­ту. Та­му што Ар­ген­ці­на — вель­мі вя­лі­кая кра­і­на і не ўся яна па­кры­та ма­біль­най су­вяз­зю. Бы­ва­ла, што мы пры­яз­джа­лі на кроп­ку зды­мак, але не ве­да­лі дак­лад­на, дзе зна­хо­дзяц­ца на марш­ру­це на­шы гру­за­ві­кі. Па ін­тэр­нэ­це заў­сё­ды мож­на ад­соч­ваць, якія кант­роль­ныя пунк­ты яны пра­еха­лі, і на асно­ве гэ­та­га раз­ліч­ваць час іх з'яў­лен­ня, а пры ад­сут­нас­ці су­вя­зі ты пры­хо­дзіш і ча­ка­еш. Роз­ных та­кіх ню­ан­саў вель­мі шмат. Іх не ба­чаць гле­да­чы, якія ўклю­ча­юць на­ві­ны з ка­рот­кім сю­жэ­там, дзе ўсё ды­на­міч­на і пры­го­жа... Мы ж ся­дзім у пус­ты­ні і цярп­лі­ва ча­ка­ем ка­ман­ды, ці­ка­вых мо­ман­таў, ка­лі, на­прык­лад, гру­за­вік вы­ля­тае з-за па­ва­ро­ту аль­бо ба­чым скач­кі ма­шын, аб­гон. Толь­кі по­тым з усіх зда­быт­каў скла­да­ец­ца га­то­вая кар­ці­на сю­жэ­та. Сё­ле­та мы зра­бі­лі но­вы крок (ха­ця гэ­та лі­чыц­ца ўжо су­свет­най тэн­дэн­цы­яй) — узя­лі з са­бой квад­ра­коп­тар. Ён не­чым па­доб­ны на вер­та­лёт, толь­кі з ча­тыр­ма він­та­мі і вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца для па­ды­ман­ня ка­ме­ры ў па­вет­ра. Па­вет­ра­ныя здым­кі заў­сё­ды да­юць вый­грыш­ныя кад­ры. Ад­нак па­коль­кі быў моц­ны ве­цер, то змаг­лі вы­ка­рыс­тоў­ваць та­кое пры­ста­са­ван­не не так час­та, як жа­да­лі. Да­дай­це да ўся­го спя­ко­ту, пыл, што за­бі­ва­ец­ца ўсю­ды: у тэх­ні­ку, воп­рат­ку — і пе­ра­шка­джае на­ват ды­хаць.

— На «Да­ка­ры» ў гэ­тым го­дзе не­ка­то­рыя ка­ман­ды сы­хо­дзі­лі з дыс­тан­цыі...

— Гэ­та не­па­збеж­на. Ка­лі ў мі­ну­лым го­дзе з 74 гру­за­ві­коў да фі­ні­шу дай­шло ка­ля 50, то сё­ле­та з 63 да­еха­лі 43. Пра­ехаць «Да­кар» — вя­лі­кае да­сяг­нен­не. На­коль­кі я ве­даю, ся­род удзель­ні­каў бы­лі лю­дзі роз­ных пра­фе­сій. Не­ка­то­рыя з іх доў­га збі­ра­лі гро­шы, каб стаць удзель­ні­ка­мі. І гэ­та са­праўд­нае муж­чын­скае вы­пра­ба­ван­не, бо ў пус­ты­ні ў 45 гра­дус­ную спя­ко­ту мо­жа роз­нае зда­рыц­ца. Ар­га­ні­за­та­ры ро­бяць усё ад іх за­леж­нае, каб не ад­бы­ло­ся тра­ге­дый. У кож­на­га ўдзель­ні­ка, які вы­яз­джае на тра­су, у ма­шы­не ёсць спе­цы­яль­ная пры­ла­да, па якой мож­на ад­соч­ваць, дзе ён зна­хо­дзіц­ца. Ка­лі нех­та спы­ня­ец­ца на тра­се, то па­ві­нен па­ве­да­міць пры­чы­ну, у ад­ва­рот­ным вы­пад­ку ар­га­ні­за­та­ры ад­ра­зу бу­дуць рэ­ага­ваць...

Умо­вы вель­мі жорст­кія. Ка­лі ў Ар­ген­ці­не час­цей су­стрэ­неш го­ры, стэп, то Чы­лі — скрозь пус­ты­ня. І марш­рут пра­хо­дзіць у роз­ных умо­вах. На ма­шы­не мож­на пе­ра­ку­ліц­ца і ў які кань­ён за­бу­рыц­ца, а ка­лі ехаць па­воль­на, то ёсць ры­зы­ка за­сес­ці ў пяс­ку. Каб прос­та пра­ехаць тра­су «Да­ка­ра» па­трэб­на не абы-якая вы­трым­ка, а зра­біць гэ­та на хут­ка­сці 140-170 кі­ла­мет­раў здоль­ны толь­кі лю­дзі асо­ба­га скла­ду. І вель­мі ўцеш­на, што на­ша ка­ман­да па­каз­вае та­кія вы­дат­ныя вы­ні­кі, хоць і ўдзель­ні­чае ў «Да­ка­ры» толь­кі чац­вёр­ты раз. Бы­вае, ка­жуць: што там бе­ла­рус­ка­га ў МА­Зе? Па­вер­це, больш, чым ра­сій­ска­га ў КА­МА­Зе.

[caption id="attachment_70667" align="alignnone" width="600"]«Паляванне» на лепшыя кадры. «Паляванне» на лепшыя кадры.[/caption]

Да­рэ­чы, «ка­ма­заў­цы» спа­чат­ку да­во­лі на­сця­ро­жа­на ста­ві­лі­ся да на­шых удзель­ні­каў, але з ча­сам ад­но­сі­ны ста­лі больш цёп­лы­мі. На­шы ж бы­лі на­стро­е­ны на доб­рыя вы­ні­кі і пра­яў­ля­лі ся­бе вы­дат­на. На­прык­лад, на ад­ным з эта­паў у іх бы­лі ўсе шан­цы стаць пер­шы­мі, ад­нак праз гіс­то­рыю з не­па­стаў­ле­най пя­чат­кай прай­гра­лі з роз­ні­цай у 45 се­кунд. У ма­шы­ны ёсць кант­роль­ная карт­ка, дзе трэ­ба ад­зна­чаць пра­езд кант­роль­ных пунк­таў. І на ад­ным з іх экі­па­жу Сяр­гея Вя­зо­ві­ча суд­дзя не па­ста­віў пя­чат­ку. Ка­лі гэ­та за­ўва­жы­лі, да­вя­ло­ся вяр­тац­ца, і бе­ла­ру­сы стра­ці­лі час і па­зі­цыі ў эта­пе гон­кі...

— З ад­на­го бо­ку, вы на пра­цы. Але ж гэ­та не ад­мя­няе жы­вой рэ­ак­цыі на па­дзеі?

— Там пра­ся­ка­еш­ся эк­стры­мам. Пры­сут­ні­чае па­чуц­цё та­го, што ты ма­еш да па­дзеі да­чы­нен­не. Зра­зу­ме­ла, з на­шай ка­ман­дай я не пер­шы дзень зна­ё­мы, бо ўжо дру­гі раз быў на «Да­ка­ры», а да та­го быў «Шаў­ко­вы шлях». Мы ў доб­рых ад­но­сі­нах, і хлоп­цы з ка­ман­ды ад­кры­тыя да дыя­ло­гу, ка­лі мне трэ­ба ка­мен­тар ці ін­тэр­в'ю. На ра­лі я даў­но ўжо не ба­лель­шчык, але за сва­іх шчы­ра пе­ра­жы­ваю. Хо­чац­ца, каб і вы­ні­кі бы­лі вы­дат­ны­мі, каб на на­шу ка­ман­ду звяр­ну­лі ўва­гу. Мо­жа, гэ­та па­спры­яе на­ват та­му, што аў­та­спорт вый­дзе ў на­шай кра­і­не на но­вы ўзро­вень.

Прыгоды з не­за­быў­ны­мі ўра­жан­ня­мі

— Ча­му лю­дзі вы­бі­ра­юць та­кі спорт?

— Тут, ма­быць, спа­лу­ча­юц­ца пра­га эк­стры­му і жа­дан­не зве­даць сваю вы­нос­лі­васць. Тыя, хто вы­яз­джае на тра­су, жы­вуць з ад­рэ­на­лі­нам у кры­ві і та­кія спа­бор­ніц­твы для іх свай­го ро­ду пад­сіл­коў­ван­не. Ка­лі браць пра­фе­сі­я­наль­ныя ка­ман­ды, як на­ша, то яе ўдзель­ні­кі так­са­ма жы­вуць гэ­тым. У іх пад­рых­тоў­ка да «Да­ка­ра» ідзе цэ­лы год: свае трэ­ні­роў­кі, па­ра­лель­ныя ней­кія спа­бор­ніц­твы... І на тра­се ўжо ідзе вы­пра­боў­ван­не са­мо­га ся­бе і тэх­ні­кі. А ка­лі ў ча­ла­ве­ку пра­чы­на­ец­ца азарт, то ён імк­нец­ца да­сяг­нуць вы­ні­каў, па­ка­заць ся­бе.

— Уда­ец­ца пра­нік­нуц­ца мяс­цо­вай эк­зо­ты­кай?

— Мы пра­еха­лі Чы­лі і Ар­ген­ці­ну. Марш­ру­ты змя­ня­юц­ца — і края­ві­ды змя­ня­юц­ца. Уя­ві­це, ска­лы сі­не-зя­лё­на-чыр­во­ныя, пя­сок, дзю­ны — ві­до­ві­шчы ча­роў­ныя. Пус­ты­ня не над­та пры­го­жая, а вось дзю­ны — прос­та неш­та не­ве­ра­год­нае. Іх па­мер да­ся­гае вы­шы­ні двац­ца­ці­па­вяр­хо­ва­га до­ма! На кож­ным «Да­ка­ры» марш­рут пра­хо­дзіць праз зна­ка­мі­ты спуск з Ата­ка­мы да акі­я­на пра­цяг­лас­цю не­дзе кі­ла­мет­ра паў­та­ра. На гэ­ты раз я па­ды­маў­ся ў тое мес­ца пеш­шу. Спат­рэ­бі­ла­ся тры га­дзі­ны для здзяйс­нен­ня за­ду­мы. Зда­ец­ца, фі­ніш бліз­ка, а по­тым аказ­ва­ец­ца, што ты толь­кі па­ло­ву шля­ху пе­ра­адо­леў. За­тое ві­до­ві­шча, якое ад­кры­ва­ец­ца пас­ля пад'­ёму, вар­тае гэ­тых вы­сіл­каў.

— Што пры­во­зі­це са­бе і сяб­рам з та­кіх ка­ман­дзі­ро­вак у якас­ці су­ве­ні­раў?

— Ві­дэа і фо­та­ма­тэ­ры­ял перш за ўсё. У мя­не фа­та­гра­фія — хо­бі. У ка­манд пе­рад апош­нім эта­пам ёсць тра­ды­цыя збі­рац­ца ў бі­ва­ку: раз­маў­ляць, аб­мень­вац­ца май­ка­мі — для іх гэ­та су­ве­ні­ры. А ў нас та­кой маг­чы­мас­ці ня­ма, та­му за­па­са­ем­ся мяс­цо­вы­мі. У Ар­ген­ці­не культ яла­ві­чы­ны, та­му там па­пу­ляр­ныя ску­ра­ныя вы­ра­бы, а яшчэ чай і ві­но. На мя­жы з Чы­лі ў мяс­цо­вых пля­мё­наў мож­на на­быць су­ве­ні­ры з ка­вал­каў ка­ме­ню, на якім раз­мя­шча­юц­ца ма­люн­кі. Вось гэ­та вя­зём да­до­му.

— Лёг­ка пе­ра­строй­ва­е­це­ся на звы­чай­ны лад пас­ля вяр­тан­ня?

— На «Да­ка­ры» на­столь­кі ды­на­міч­нае жыц­цё, што і пас­ля пры­ез­ду да­до­му не ад­па­чы­ва­ем. Без­умоў­на, у Мін­ску бег ча­су кры­ху за­па­во­ле­ны, але ты вяр­та­еш­ся з ка­ман­дзі­роў­кі і па­ві­нен раз­гор­ну­та пра ўсё рас­ка­заць. На­прык­лад, ця­пер рых­тую фільм для пра­гра­мы «Ды­хан­не пла­не­ты». Ма­тэ­ры­я­лу шмат, і хо­чац­ца пра роз­ныя ці­ка­выя мо­ман­ты і рэ­чы рас­па­вес­ці. Але аха­піць не­аб­сяж­нае не атрым­лі­ва­ец­ца пры ўсім жа­дан­ні.

Але­на ДРАП­КО.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.