Вы тут

Страшна цікава


Фак­ты пра вя­до­мыя філь­мы жа­хаў, пас­ля чы­тан­ня якіх вам, маг­чы­ма, за­хо­чац­ца на­ла­дзіць кі­на­пра­гляд.

6-6

Фрэ­дзі Кру­гер з'яў­ля­ец­ца ад­ным з са­мых жу­дас­ных зла­дзе­яў у жан­ры страш­на­га кі­но — ад яко­га не­маг­чы­ма збег­чы, бо ён ха­ва­ец­ца ў ча­ла­ве­чых снах. Пісь­мен­нік і рэ­жы­сёр Уэс Крэй­вен на­зваў яго ў го­нар ху­лі­га­на з улас­на­га дзя­цін­ства, а вось сам воб­раз прый­шоў да аў­та­ра ку­ды больш ня­прос­тым шля­хам. Ад­ной­чы Крэй­вен пра­чы­таў у прэ­се шэ­раг ар­ты­ку­лаў, што апіс­ва­лі стан, ад яко­га па­мі­ра­юць ма­ла­дыя лю­дзі і які на­зва­лі сін­дро­мам рап­тоў­най нач­ной смер­ці. Вя­до­ма, што за­гі­ну­лыя не ста­на­ві­лі­ся ах­вя­ра­мі за­бой­ства ва ўлас­ных снах. Тым не менш больш пад­ра­бяз­на вы­ву­чыць за­гад­ка­вы стан на сён­няш­ні дзень спе­цы­я­ліс­ты не мо­гуць.

Кла­сі­ка жу­дас­на­га кі­но — фільм Стэн­лі Куб­ры­ка «Ззян­не» — за­хоп­лі­вае і пра­цінае за­ча­ра­ва­на­га гле­да­ча па­сту­по­вым на­рас­тан­нем на­пру­жан­ня. Вя­лі­кі ўклад у ства­рэн­не па-са­праўд­на­му ўціс­каль­най ат­мас­фе­ры кар­ці­ны зра­бі­ла ма­не­ра рэ­жы­сё­ра да­во­дзіць ак­цё­раў да поў­на­га ад­чаю бяс­кон­цы­мі дуб­ля­мі ад­ных і тых жа сцэн. Тым не менш Куб­рык вы­яў­ляў не­звы­чай­ны кло­пат у да­чы­нен­ні да са­май ма­ла­дой зор­кі свай­го філь­ма — шас­ці­га­до­ва­га Дэ­ні Лой­да. У вы­ні­ку ма­лы на­ват не ве­даў, што вы­кон­вае ро­лю ў філь­ме жа­хаў.

Не менш зна­ка­мі­тай і страш­най пра­цай Сты­ве­на Кін­га з'яў­ля­ец­ца ра­ман «Мо­гіл­кі хат­ніх жы­вёл», пе­ра­ўтво­ра­ны ў ад­най­мен­ны фільм. Па во­лі аб­ста­ві­наў га­тэль «Стэн­лі» (пад­час зна­хо­джан­ня ў якім Кін­гу прый­шла ідэя ра­ма­на) на сва­ёй тэ­ры­то­рыі ўтрым­лі­ваў рэ­аль­ныя і вель­мі жу­дас­ныя мо­гіл­кі хат­ніх жы­вёл. Ад­нак ня­даў­на гэ­та мес­ца бы­ло пе­ра­ка­па­на і пе­ра­фар­мі­ра­ва­на. Ця­пер там зна­хо­дзіц­ца па­віль­ён для вя­сел­ляў. Ус­туп­лен­не ў шлюб на мес­цы бы­лых мо­гі­лак хат­ніх жы­вёл по­бач з на­се­ле­ным пры­ві­да­мі га­тэ­лем... што ж, гэ­та да­во­лі ад­важ­нае ме­ра­пры­ем­ства.

Ро­ля ма­лень­ка­га Дэ­мі­е­на ў філь­ме «Омен» па­тра­ба­ва­ла ад свай­го па­тэн­цый­на­га вы­ка­наў­цы на­яў­нас­ці асаб­лі­вых здоль­нас­цяў і ры­саў, бо іграць трэ­ба бы­ло са­мо­га Ан­ты­хрыс­та. По­шук юна­га ак­цё­ра з та­кі­мі якас­ця­мі стаў ня­прос­тай за­да­чай, але ка­лі рэ­жы­сё­ру Ры­чар­ду До­не­ру тра­піў­ся ча­ты­рох­га­до­вы Хар­ві Спен­сер Сты­венс, ён ад­ра­зу зра­зу­меў, што па­трэб­ны хлоп­чык знай­шоў­ся. Паз­ней До­нер пры­знаў­ся, што пад­час зды­мак імк­нуў­ся раз­зла­ваць яго фра­за­мі кштал­ту: «На што ты гля­дзіш, ка­зяў­ка? Я ця­бе ад­луп­лю!» Вы­ні­кам та­кіх рэп­лік ста­на­ві­ўся пе­ра­ка­наў­ча гнеў­ны і стра­шнаваты твар Хар­ві.

У да­сле­да­ван­ні, пра­ве­дзе­ным ва Уні­вер­сі­тэ­це Вэст­мінс­тэ­ра, бы­ло ўста­ноў­ле­на, што пры на­пру­жа­ным пра­гля­дзе філь­ма жа­хаў, у ад­роз­нен­не ад лю­бой мля­вай ка­ме­дыі, у ар­га­ніз­ме ча­ла­ве­ка спаль­ва­юц­ца ка­ло­рыі. Па­вод­ле слоў док­та­ра Ры­чар­да Ма­кен­зі, які спе­цы­я­лі­зу­ец­ца на вы­ву­чэн­ні ме­та­ба­ліз­му кле­так, кож­ны з 10 філь­маў, што бы­лі па­ка­за­ныя па­ддослед­ным, вы­клі­каў па­ве­лі­чэн­не час­та­ты сар­дэч­ных ска­ра­чэн­няў. У той час, ка­лі пульс па­ча­шча­ец­ца, кроў па­чы­нае цыр­ку­ля­ваць хут­чэй, а ў ар­га­ніз­ме вы­пра­цоў­ва­ец­ца хут­ка­дзей­ны ад­рэ­на­лін. Гэ­ты пра­цэс, які звы­чай­на ўзні­кае пад­час пра­яў ін­тэн­сіў­на­га стрэ­су (а ў да­дзе­ным вы­пад­ку — стра­ху), вы­клі­кае зні­жэн­не апе­ты­ту, па­вы­шэн­не ўзроў­ню аб­ме­ну рэ­чы­ваў, а так­са­ма спры­яе спаль­ван­ню ка­ло­рый. Да­рэ­чы, фільм, пры пра­гля­дзе яко­га ў па­ддоследных «зга­рэ­ла» больш за ўсё ка­ло­рый, — гэ­та не­ад­на­ра­зо­ва зга­да­нае «Ззян­не».

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.