Вы тут

Адзначым Новы год па кітайскім календары


«Вя­сё­лае свя­та Вяс­ны», або Но­вы год па кі­тай­скім ка­лен­да­ры, ад­зна­чаць 6 і 7 лю­та­га ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным уні­вер­сі­тэ­це. Ар­га­ні­за­та­ра­мі ме­ра­пры­ем­ства вы­сту­пі­ла Па­соль­ства Кі­тай­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі пры пад­трым­цы Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры КНР, Мінск­ага гар­вы­кан­ка­ма, кам­па­ніі «Хуа Вэй» і Рэс­пуб­лі­кан­ска­га ін­сты­ту­та кі­та­яз­наў­ства імя Кан­фу­цыя БДУ.

6-39

Ура­чыс­тая цы­ры­мо­нія ад­бу­дзец­ца 6 лю­та­га ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі (пр. Не­за­леж­нас­ці, 50). Па­ча­так у 18.00. Тут ад­кры­ец­ца вы­ста­ва тра­ды­цый­най кі­тай­скай куль­ту­ры, дзе на­вед­валь­ні­кам да­дуць маг­чы­масць па­спра­ба­ваць ся­бе ў мас­тац­тве кі­тай­скай ка­лі­гра­фіі. Да­лей свя­та пра­цяг­нец­ца на сцэ­не фі­лар­мо­ніі. Гле­да­чы ўба­чаць тэ­ат­ра­лі­за­ва­ную па­ста­ноў­ку з удзе­лам ар­тыс­таў Нан­кін­ска­га тэ­ат­ра пес­ні і тан­ца (КНР).

У Мін­скім дзяр­жаў­ным па­ла­цы дзя­цей і мо­ла­дзі (Ста­ра­ві­лен­скі тракт, д. 41) 7 лю­та­га ад­кры­ец­ца кір­маш. Па­ча­так у 13.00. Тут бу­дуць прад­стаў­ле­ны тра­ды­цый­ныя кі­тай­скія су­ве­ні­ры, лю­бы ах­вот­ны змо­жа стаць удзель­ні­кам шмат­лі­кіх май­стар-кла­саў па вы­ра­за­нні з па­пе­ры, па жы­ва­пі­се, чай­най цы­ры­мо­ніі, ба­я­вым май­стэр­стве тай­цзі­цю­ань і інш. За­вер­шыц­ца свя­та му­зыч­ным кан­цэр­там з удзе­лам бе­ла­рус­кіх і кі­тай­скіх ар­тыс­таў. Ува­ход сва­бод­ны.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».