Вы тут

Красуні не падабаецца быць другой


Па­цеш­ны вы­па­дак зда­рыў­ся на бра­зіль­скім кон­кур­се пры­га­жос­ці Mіss Amazonas. Шэй­сла­не Ха­я­ла, якая за­ня­ла дру­гое мес­ца, са­рва­ла ка­ро­ну з га­ла­вы пе­ра­мож­цы спа­бор­ніц­тваў Кэ­рал Та­ле­да ад­ра­зу пас­ля ўзна­га­ро­джан­ня апош­няй.

Ін­цы­дэнт зня­лі на ві­дэа, ро­лік быў апуб­лі­ка­ва­ны ў се­ці­ве. На ім відаць, што спа­чат­ку Ха­я­ла ра­бі­ла вы­гляд, што ра­да за больш уда­члі­вую са­пер­ні­цу: яна аб­ня­ла Та­ле­да, якая атры­ма­ла ка­ро­ну, але ад­ра­зу ўча­пі­ла­ся ва ўпры­гож­ван­не, са­рва­ла яго з га­ла­вы пе­ра­мож­цы і кі­ну­ла на сцэ­ну. По­тым яна пай­шла са сцэ­ны, неш­та вы­крык­ва­ю­чы і раз­мах­ва­ю­чы ру­ка­мі.

Паз­ней на сва­ёй ста­рон­цы ў Facebook Шэй­сла­не на­пі­са­ла, што не шка­дуе аб зда­рэн­ні, па­коль­кі гэ­та — пра­тэст су­праць та­го, што ты­тул быў куп­ле­ны, а яна спа­дзя­ва­ла­ся на сум­лен­ную кан­ку­рэн­цыю. Ар­га­ні­за­та­ры кон­кур­су моц­на абу­ры­лі­ся, Ха­я­ла, хут­чэй за ўсё, бу­дзе па­збаў­ле­ная ты­ту­ла ві­цэ-міс. Не вы­клю­ча­на, што су­праць яе бу­дзе па­да­дзе­ны іск за па­клёп. Пе­ра­мож­ца Кэ­ра­л Та­ле­да ска­за­ла, што ў яе ня­ма слоў, каб вы­ка­заць сваё абу­рэн­не.

Уз­ру­шаль­ні­ца спа­кою Шэй­слане Хая­ла на­ра­дзі­ла­ся ў сям'і вы­хад­цаў з Лі­ва­на. Лі­ван­ская аб­шчы­на ў Бра­зі­ліі вель­мі шмат­лі­кая і, па роз­ных звест­ках, на­ліч­вае ад 150 000 да 200 000 ча­ла­век. У 2014 го­дзе Ха­я­ла прад­стаў­ля­ла Бра­зі­лію на кон­кур­се Mіss Globe Іnternatіonal, які пра­хо­дзіў у Ба­ку, дзе яна так­са­ма за­ня­ла дру­гое мес­ца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.