Вы тут

«Першае мужчынскае» набыло новы твар


Пра­ек­ты, пры­све­ча­ныя по­шу­ку і пад­трым­цы ма­ла­дых перс­пек­тыў­ных вы­ка­наў­цаў, даў­но ўжо зра­бі­лі­ся не­ад'­ем­най част­кай эфі­раў тэ­ле­ка­на­ла АНТ. Ця­пер да гэ­та­га ру­ху да­лу­чы­ла­ся і ад­най­мен­ная ра­дыё­стан­цыя, якая пра­па­на­ва­ла спе­ва­ку Аляк­сею Гро­су но­вы фар­мат су­пра­цоў­ніц­тва — стаць у 2015 го­дзе жы­вым ува­саб­лен­нем PR-кам­па­ніі «Ра­дыё АНТ», што па­зі­цы­я­нуе ся­бе так­са­ма як «Пер­шае муж­чын­скае ра­дыё».

Як ад­зна­чае кі­раў­ніц­тва ра­дыё­стан­цыі, па­доб­ны во­пыт абя­цае стаць ці­ка­вым і для вя­шчаль­ні­ка, і для са­мо­га ар­тыс­та: «Аляк­сей ды­на­міч­ны, аба­яль­ны, лёг­кі на пад'­ём і, на на­шу дум­ку, здоль­ны да­ба­віць энер­ге­ты­кі не толь­кі PR-кам­па­ніі, але і эфі­ру «Ра­дыё АНТ» у цэ­лым». Пер­шы тэ­ле­ві­зій­ны про­ма­ро­лік, па­бу­да­ва­ны на кант­рас­це стыль­ных чор­на-бе­лых зды­мак і со­неч­на­га аран­жа­ва­га ко­ле­ру і за­клі­кае аў­ды­то­рыю ўзга­даць пра са­мыя яр­кія мо­ман­ты ў жыц­ці кож­на­га ча­ла­ве­ка, ужо з'я­віў­ся ў эфі­ры. На­да­лей, як абя­цае твор­чая ка­ман­да ра­дыё і тэ­ле­ба­чан­ня, бу­дзе яшчэ шмат сюр­пры­заў — і не толь­кі ў Мін­ску і На­ва­по­лац­ку, дзе вя­шчае ра­дыё­стан­цыя.

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.