Вы тут

Стваральніка «Віягры» пасвяцілі ў рыцары


Ву­чо­на­га Сай­ма­на Кэмп­бэ­ла ўзна­га­ро­дзі­лі за за­слу­гі пе­рад на­ву­кай пры­свя­чэн­нем у ры­ца­ры Бры­тан­скай ім­пе­рыі. «Ві­яг­ра», якую ства­рыў бры­та­нец, ста­ла са­мым пра­да­ва­е­мым рэ­цэп­тур­ным ля­кар­ствам.

Усім вя­до­мы ме­ды­цын­скі прэ­па­рат па­сту­піў у про­даж у 1998 го­дзе і ад­ра­зу атры­маў пры­знан­не гра­мад­скас­ці. По­пыт на гэ­тыя ле­кі ся­род на­сель­ніц­тва быў прос­та аша­лам­ляль­ны. Па­вод­ле ста­тыс­тыч­ных звест­ках, з тых ча­соў па ўсім све­це бы­ло пра­да­дзе­на больш за адзін міль­ярд таб­ле­так.

У су­вя­зі з гэ­тым ву­чо­ны Сай­ман Кэмп­бэл, які ўдзель­ні­чаў у ства­рэн­ні «Ві­яг­ры», атры­маў га­на­ро­вае зван­не ры­ца­ра Бры­тан­скай ім­пе­рыі. Пад­час рас­пра­цоў­кі прэ­па­ра­та Кэмп­бэл з'яў­ляў­ся су­пра­цоў­ні­кам кам­па­ніі Pfіzer. Яму 73 га­ды, ён так­са­ма ўдзель­ні­чаў у рас­пра­цоў­цы ле­каў пад наз­вай «Кар­ду­ра», якія вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся для ба­раць­бы з па­вы­ша­ным ціс­кам і ан­гі­най, і «На­рваск», што зма­га­ец­ца з па­вы­ша­ным ціс­кам і па­ве­лі­чэн­нем пра­ста­ты. Ра­зам з «Ві­яг­рай» гэ­тыя прэ­па­ра­ты лі­чац­ца ад­ны­мі з са­мых пра­да­ва­е­мых рэ­цэп­тур­ных ле­каў у све­це. Акра­мя прак­тыч­ных рас­пра­цо­вак, спе­цы­я­ліст у га­лі­не фар­ма­цэў­ты­кі зай­маў­ся тэ­а­рэ­тыч­най на­ву­ко­вай дзей­нас­цю. Кэмп­бэл з'яў­ля­ец­ца аў­та­рам звыш 110 па­тэн­таў і пуб­лі­ка­цый на гэ­тую тэ­му.

Пад­рых­та­ваў Іван Ку­пар­вас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».