Вы тут

Будавацца па сродках


Сё­ле­та га­да­вы план уз­вя­дзен­ня жыл­ля з дзярж­пад­трым­кай пла­ну­юць па­мен­шыць амаль на міль­ён «квад­ра­таў»

Пра гэ­та па­ве­да­міў мі­ністр ар­хі­тэк­ту­ры і бу­даў­ніц­тва Ана­толь Чор­ны. Кі­раў­нік га­лі­ны пад­вёў вы­ні­кі за мі­ну­лы год і рас­крыў ню­ан­сы бу­даў­ніц­тва жыл­ля сё­ле­та.

Год з плю­сам

Ле­тась уся­го па кра­і­не бы­ло па­бу­да­ва­на 5 млн 522,4 ты­ся­чы квад­рат­ных мет­раў жыл­ля, што на 10% больш за га­да­вое за­дан­не. Толь­кі для чар­га­ві­коў та­ды зда­лі ў экс­плу­а­та­цыю 2 млн 352 тыс. кв.м жыл­ля з дзярж­пад­трым­кай. Мі­ністр ад­зна­чыў, што для шма­дзет­ных бы­ло па­бу­да­ва­на 501,7 ты­ся­чы «квад­ра­таў» жыл­ля. Агуль­ны аб'­ём экс­пар­ту па­слуг і бу­даў­ні­чай пра­дук­цыі склаў 1 млрд 101 млн до­ла­раў. Усе гэ­тыя па­каз­чы­кі свед­чаць пра тое, што га­лі­на мае вы­со­кі па­тэн­цы­ял пры пад'­ёме эка­но­мі­кі. Ад­нак з перс­пек­ты­ва­мі на блі­жэй­шы час не ўсё так яс­на.

Лепш менш, але якас­на і ў тэр­мін

Яшчэ ле­тась у ліс­та­па­дзе Саў­мін па­ста­віў за­да­чу бу­даў­ні­кам уз­вес­ці ў 2015 го­дзе больш за 2,5 млн кв.м жыл­ля з дзярж­пад­трым­кай. Та­ды эка­на­міс­ты пад­лі­чы­лі, што бу­даў­ніц­тва та­ко­га аб'­ёму жыл­ля бу­дзе каш­та­ваць бюд­жэ­ту ка­ля 12 трл руб­лёў. Апош­нія па­дзеі на ай­чын­ным фі­нан­са­вым рын­ку і скла­да­ная сі­ту­а­цыя на су­сед­ніх рын­ках пры­му­сі­лі рас­пра­цоў­шчы­каў пад­ка­рэк­та­ваць ам­бі­цый­ныя пла­ны.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі Ана­то­ля Чор­на­га, сё­ле­та ў кра­і­не пла­ну­юць па­бу­да­ваць толь­кі 1,6 млн кв.м жыл­ля з дзярж­пад­трым­кай. «Гэ­та тыя рэ­аль­ныя аб'­ёмы, якія па­цвер­джа­ны кры­ні­ца­мі фі­нан­са­ван­ня», — ска­заў ён. Та­кое фі­нан­са­ван­не ў па­ме­ры ка­ля 500 млрд руб­лёў што­ме­сяц пра­ду­гле­джа­на роў­ны­мі до­ля­мі на пра­ця­гу го­да. Мі­ніс­тэр­ства ўпэў­не­на, што гэ­тых срод­каў бу­дзе да­стат­ко­ва, каб да­бу­да­ваць жыл­лё, уз­вя­дзен­не яко­га ўжо па­ча­ло­ся. А вось бу­доў­ля но­вых да­моў бу­дзе вес­ці­ся ў аб­ме­жа­ва­най коль­кас­ці — не больш за 2-3 да­мы ў кож­най воб­лас­ці. «Ця­пер асноў­ная стаў­ка зроб­ле­на на за­вяр­шэн­не па­ча­та­га бу­даў­ніц­тва. Усе та­кія да­мы бу­дуць уве­дзе­ны да кан­ца го­да», — рас­тлу­ма­чыў мі­ністр.

А ўся­го, па­вод­ле па­пя­рэд­ніх пад­лі­каў спе­цы­я­ліс­таў, у кра­і­не бу­дзе па­бу­да­ва­на не­дзе 4-4,2 млн, а маг­чы­ма, і да 5 млн кв.м жыл­ля.

Для льгот­ні­каў цэ­ны за­ма­ро­зяць

На жыл­лё з дзярж­пад­трым­кай Мін­бу­дар­хі­тэк­ту­ры пла­нуе стрым­лі­ваць ца­ну на пра­ця­гу уся­го го­да на тым уз­роў­ні, які склаў­ся па ста­не на сне­жань 2014-га. А гэ­та ка­ля
7,5 млн руб­лёў за квад­рат­ны метр. Та­кі кошт «квад­ра­та» ў сіс­тэ­ме бу­даў­ніц­тва па дзярж­за­ка­зе не вель­мі моц­на пе­ра­вы­шае ся­рэд­ні за­ро­бак па кра­і­не. Та­му ця­пер мож­на сме­ла ка­заць аб тым, што жыл­лё з та­кі­мі кош­та­мі ста­не са­праў­ды да­ступ­ным для боль­шас­ці на­сель­ніц­тва.

Усе даў­га­бу­ды знік­нуць у лю­тым

Сён­ня ў сіс­тэ­ме Мін­бу­дар­хі­тэк­ту­ры іс­нуе 16 да­моў з пе­ра­вы­шэн­нем нар­ма­тыў­ных тэр­мі­наў бу­даў­ніц­тва. Але гэ­та не тыя праб­лем­ныя даў­га­бу­ды, што на­зі­ра­лі­ся ў нас не­каль­кі га­доў та­му. Па­вод­ле апош­няй ін­фар­ма­цыі, у гэ­тых да­моў іс­нуе пе­ра­вы­шэн­не нар­ма­тыў­на­га тэр­мі­ну ўво­ду толь­кі на ме­сяц-два. Мі­ністр за­пэў­ніў, што ўжо на пра­ця­гу лю­та­га ці да кан­ца квар­та­ла ўсе гэ­тыя да­мы бу­дуць уве­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю.

Але, яшчэ не факт, што па­доб­ныя «не­нар­ма­тыў­шчы­кі» на пра­ця­гу го­да больш не ўзнік­нуць. Мі­ністр рас­тлу­ма­чыў, што ад­ной з асноў­ных пры­чын з'яў­лен­ня бу­дын­каў, тэр­мі­ны бу­даў­ніц­тва якіх не вы­кон­ва­юц­ца, з'яў­ля­ец­ца праб­ле­ма з фі­нан­са­ван­нем. Са­праў­ды, апош­ні квар­тал го­да быў ня­прос­тым, ка­лі ін­вес­та­ры шу­ка­лі да­дат­ко­выя кры­ні­цы фі­нан­са­ван­ня. Та­му ад­быў­ся збой. «Сён­ня гэ­та праб­ле­ма вы­ра­шаль­ная», — кан­ста­та­ваў мі­ністр.

Пры гэ­тым ён не вы­клю­чыў, што да­мы з ня­знач­ным пе­ра­вы­шэн­нем нар­ма­тыў­на­га тэр­мі­ну бу­даў­ніц­тва мо­гуць з'я­віц­ца і сё­ле­та, та­му што фі­нан­са­ван­не жыл­ля, якое бу­ду­ец­ца з дзярж­пад­трым­кай, раз­мер­ка­ва­на раў­на­мер­на на пра­ця­гу го­да, а да­моў з вы­со­кай сту­пен­ню га­тоў­нас­ці ўжо ця­пер да­во­лі шмат. У ідэа­ле бу­даў­ні­кі хо­чуць мець больш срод­каў у пер­шым-дру­гім квар­та­лах, а по­тым мож­на атрым­лі­ваць і менш, ад­нак яны раз­мер­ка­ва­ны раў­на­мер­на. Ме­на­ві­та та­му асоб­ныя да­мы і ўвод­зяц­ца ня­свое­ча­со­ва.

Бе­ла­рус­кае жыл­лё пад Пско­вам

Ай­чын­ным бу­даў­ні­кам пра­па­на­ва­на рэа­лі­за­ваць пі­лот­ны пра­ект па ўзвя­дзен­ні дзе­вя­ці да­моў у Пскоў­скай воб­лас­ці.

Ужо на на­ступ­ным тыд­ні пла­ну­ец­ца ад­на­віць пе­ра­мо­вы з ад­мі­ніст­ра­цы­яй воб­лас­ці на гэ­ты конт. Бе­ла­рус­ка­му бо­ку пра­па­ну­ец­ца асво­іць зя­мель­ны ўчас­так пло­шчай ка­ля
40 га для пер­ша­га пі­лот­на­га пра­ек­та па бу­даў­ніц­тве 9 да­моў буй­на­па­нэль­на­га до­ма­бу­даў­ніц­тва (БПД). Та­му ад­ра­зу не­каль­кі до­ма­бу­даў­ні­чых кам­бі­на­таў са сва­і­мі пра­ек­та­мі і пра­па­но­ва­мі вы­яз­джа­юць у гэ­ты рэ­гі­ён. Мі­ніс­тэр­ствам рас­пра­цоў­ва­юц­ца роз­ныя схе­мы крэ­ды­та­ван­ня праз бе­ла­рус­кія бан­кі.

Так, гэ­та не зу­сім прос­тая схе­ма па атры­ман­ні ва­лю­ты за мя­жой. Ад­нак, га­лоў­нае сён­ня — за­гру­зіць бе­ла­рус­кія бу­даў­ні­чыя прад­пры­ем­ствы.

Асоб­на мі­ністр па­ве­да­міў, што вы­ключ­на прад­пры­ем­ствы Мін­бу­д-
ар­хі­тэк­ту­ры ле­тась па­вя­лі­чы­лі аб'­ём экс­пар­ту па­слуг амаль у два ра­зы ў па­раў­на­нні з 2013 го­дам да 196,4 млн до­ла­раў. Што да экс­пар­ту пра­мыс­ло­вых та­ва­раў, то ў фі­зіч­ных аб'­ёмах тэмп рос­ту склаў 110,5%, ад­нак пры пе­ра­лі­ку ў до­ла­ра­вым эк­ві­ва­лен­це гэ­ты па­каз­чык (547 млн до­ла­раў) стаў на­ват на 8 млн мен­шы.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.