Вы тут

Пісьменнікі свету збіраюцца ў Мінску


Ся­род ін­шых су­стрэч у ме­жах XXІІ Мін­скай між­на­род­най кніж­най вы­стаў­кі-кір­ма­шу Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пра­во­дзіць між­на­род­ны сім­по­зі­ум лі­та­ра­та­раў «Пісь­мен­нік і час». Для ўдзе­лу ў дыс­ку­сі­ях, ста­сун­ках з бе­ла­рус­кі­мі ка­ле­га­мі пры­едуць мас­та­кі сло­ва з 18 кра­ін све­ту. Сён­ня ўдзель­ні­кі прад­стаў­ні­ча­га фо­ру­му дзе­ляц­ца сва­і­мі раз­ва­га­мі пра ва­гу мас­тац­ка­га сло­ва ў све­це, пра тое, з які­мі дум­ка­мі едуць у Бе­ла­русь.

Чын­гіз Алі аглу (Азер­бай­джан), па­эт, пе­ра­клад­чык:

6-44

— Мне до­сыць час­та да­во­дзіц­ца быць гос­цем чыс­тай і свет­лай Бе­ла­ру­сі. У мя­не тут шмат сяб­роў. Я бы­ваў у Ха­ты­ні, Брэсц­кай крэ­пас­ці, ін­шых менш вя­до­мых мяс­ці­нах, звя­за­ных з па­мяц­цю пра Вя­лі­кую Ай­чын­ную вай­ну. На­род Бе­ла­ру­сі ве­дае ца­ну па­ку­там, здоль­ны асэн­са­ваць, якім бы­вае дра­ма­тызм ча­ла­ве­ка­не­на­віс­ных бо­ек. Мір, бяс­пе­ка жыц­ця — са­праўд­ныя мас­та­кі сло­ва пе­ра­ка­на­ны ў важ­кас­ці гэ­тых пры­яры­тэ­таў у на­шым іс­на­ван­ні ў све­це. Лі­та­ра­ту­ра аба­вя­за­на спры­яць уста­ля­ван­ню мі­ру.

Ва­ле­рый Ка­за­коў (Ра­сія), па­эт, пра­за­ік, стар­шы­ня ФНКА «Бе­ла­ру­сы Ра­сіі»:

6-45

— Мож­на толь­кі па­дзя­ка­ваць Мі­ніс­тэр­ству ін­фар­ма­цыі Бе­ла­ру­сі, кі­раў­ніц­тву Бе­ла­ру­сі за ар­га­ні­за­цыю та­кой пісь­мен­ніц­кай су­стрэ­чы. Нам, лю­дзям, якія асаб­лі­ва чуй­ныя да сло­ва, вар­та аб'­яд­ноў­вац­ца, збі­раць ра­зам зда­ро­выя сі­лы, здоль­ныя за­ха­ваць пра­грэс, здоль­ныя паў­плы­ваць на раз­віц­цё і па­шы­рэн­не гу­ма­ніз­му. Мінск — са­праўд­ная пля­цоў­ка для мі­ра­ства­раль­на­га бу­даў­ніц­тва.

Ато Хам­дам (Та­джы­кі­стан), пра­за­ік, дра­ма­тург:

6-46

— У Бе­ла­ру­сі шмат іні­цы­я­тыў, якія кан­са­лі­ду­юць су­пра­цоў­ніц­тва, друж­бу на­ро­даў і друж­бу лі­та­ра­тур. Я га­на­ру­ся, што з'яў­ля­ю­ся чле­нам Са­ю­за пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі. Ад­чу­ваю і свае аба­вяз­кі пе­рад чы­та­чом ужо ў ся­бе до­ма, дзе я па­ві­нен з дня ў дзень рас­каз­ваць пра ва­шу кра­і­ну, ваш на­род, пра тыя са­цы­яль­ныя, па­лі­тыч­ныя зда­быт­кі, што ва­мі за­свое­ны ў апош­нія га­ды. Усе ра­зум­ныя лю­дзі ве­да­юць, што та­кія да­сяг­нен­ні ажыц­цёў­ле­ны пад кі­раў­ніц­твам лі­да­ра кра­і­ны — Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­санд­ра Ры­го­ра­ві­ча Лу­ка­шэн­кі.

Свят­ла­на Анань­е­ва (Ка­зах­стан), лі­та­ра­ту­раз­наў­ца:

6-47

— Мне ім­па­нуе руп­лі­васць бе­ла­рус­кіх пісь­мен­ні­каў у раз­віц­ці між­на­род­ных су­вя­зяў. Ве­даю, коль­кі на­ма­ган­няў яны пры­клад­ва­юць для раз­віц­ця шко­лы мас­тац­ка­га пе­ра­кла­ду. Да тых не­каль­кіх дзя­сят­каў кніг ка­зах­скіх аў­та­раў, што бы­лі вы­да­дзе­ны ў Бе­ла­ру­сі да 1991 го­да, сён­ня да­да­юц­ца но­выя збор­нік паэ­зіі і про­зы. Ня­даў­на Мі­ко­ла Мят­ліц­кі пе­ра­клаў вер­шы Абая — яны вый­шлі асоб­най кні­гай пад наз­вай «Стэ­па­вы пра­стор». Уба­чы­лі свет дзве кні­гі пя­ку­чай, шчым­лі­вай бе­лет­рыс­ты­кі ву­чо­на­га і пісь­мен­ні­ка Не­ма­та Ке­лім­бе­та­ва — «Не ха­чу губ­ляць над­зею» і «Пісь­мы сы­ну». Дзя­куй вам, бе­ла­ру­сы, што вы ад­кры­ва­еце Ка­зах­стан, ка­зах­стан­скае асвет­ніц­тва, што вы лю­бі­це на­шу кра­і­ну, на­шу куль­ту­ру, з па­ва­гай ста­ві­це­ся да ўся­го све­ту.

Мі­ко­ла Бер­леж.

Фота Наталлі АСМОЛЫ і Надзеі БУЖАН.

 

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».