Вы тут

Разам з прыродай


Мі­ніс­тэр­ства пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб'­яў­ляе кон­курс на леп­шы сло­ган-дэ­віз XІІІ рэс­пуб­лі­кан­ска­га эка­ла­гіч­на­га фо­ру­му, які прой­дзе ў Мін­ску ў маі 2015 го­да.

Мэ­та кон­кур­су — пры­цяг­нен­не ўва­гі школь­ні­каў да эка­ла­гіч­ных праб­лем, па­вы­шэн­не эка­ла­гіч­най куль­ту­ры і ад­каз­нас­ці ма­ла­до­га па­ка­лен­ня за стан на­ва­коль­на­га ася­род­дзя, са­дзей­ні­чан­не бес­пе­ра­пын­на­му эка­ла­гіч­на­му вы­ха­ван­ню і асве­це ся­род дзя­цей і юнац­тва.

Па­да­ча і пры­ём ра­бот (сло­ган-дэ­ві­заў) на кон­курс пра­во­дзіц­ца з 26 сту­дзе­ня 2015 го­да па 20 лю­та­га 2015 го­да.

Вы­зна­чэн­не ар­га­ні­за­цый­ным ка­мі­тэ­там пе­ра­мож­цы і аб­вя­шчэн­не вы­ні­каў кон­кур­су ад­бу­дзец­ца 23-24 лю­та­га 2015 го­да.

Удзель­ні­кам кон­кур­су мо­жа быць кож­ны на­ву­чэ­нец 1-11 кла­саў агуль­на­аду­ка­цый­ных школ/гім­на­зій/лі­цэ­яў го­ра­да Мін­ска і Мін­скай воб­лас­ці.

Адзін удзель­нік мае пра­ва па­даць на кон­курс не­аб­ме­жа­ва­ную коль­касць сло­га­наў.

Ад­каз­насць за вы­ка­нан­не аў­тар­скіх пра­воў ра­бо­ты, якая ўдзель­ні­чае ў кон­кур­се, ня­се аў­тар, які да­слаў гэ­тую ра­бо­ту.

Да­сы­ла­ю­чы свой сло­ган на кон­курс, аў­тар аў­та­ма­тыч­на дае пра­ва ар­га­ні­за­та­ру кон­кур­су на вы­ка­ры­стан­не па­да­дзе­на­га ма­тэ­ры­я­лу (раз­мя­шчэн­не ў ін­тэр­нэ­це, СМІ, удзел у твор­чых пра­ек­тах, да­лей­шае ты­ра­жа­ван­не і да т.п.) з за­ха­ван­нем аў­тар­ства без да­дат­ко­вых да­зво­лаў і ўмоў.

За­яў­кі на ўдзел у кон­кур­се пры­ма­юц­ца ў на­зва­най тэ­ме. У за­яў­цы не­аб­ход­на на­зваць кон­курс­ныя сло­га­ны, а так­са­ма кан­такт­ную ін­фар­ма­цыю (проз­ві­шча, імя, імя па баць­ку, хат­ні ад­рас, тэ­ле­фон, уста­но­ву аду­ка­цыі, клас).

За­яў­кі не­аб­ход­на да­сы­лаць на элект­рон­ны ад­рас ад­дзе­ла ін­фар­ма­цыі і су­вя­зяў з гра­мад­скас­цю Мі­ніс­тэр­ства пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя: mіnofnature@gmaіl.com

За­яў­кі, да­сла­ныя паз­ней за 20 лю­та­га, да ўдзе­лу не да­пус­ка­юц­ца.

Кры­тэ­рыі ацэн­кі кон­кур­су:

— ад­па­вед­насць па­зна­ча­най тэ­ме;

— ары­гі­наль­насць;

— якасць (ап­ты­міс­тыч­насць, вы­раз­насць).

Вы­ні­кі кон­кур­су бу­дуць апуб­лі­ка­ва­ны на афі­цый­ным сай­це Мі­ніс­тэр­ства пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя http://mіnprіroda.gov.by і ў ча­со­пі­се «Род­ная пры­ро­да».

Пе­ра­мож­ца кон­кур­су ста­не га­на­ро­вым гос­цем XІІІ рэс­пуб­лі­кан­ска­га эка­ла­гіч­на­га фо­ру­му.

Кан­так­ты ар­га­ні­за­та­ра кон­кур­су:

Еў­да­сё­ва Тац­ця­на Пят­роў­на — на­чаль­нік ад­дзе­ла ін­фар­ма­цыі і су­вя­зяў з гра­мад­скас­цю Мі­ніс­тэр­ства пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя (пр. тэл. 200-45-45), e-maіl: mіnofnature@gmaіl.com

Ча­ка­ем ва­шых за­явак!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».