Вы тут

Дабрабыт зберагуць... экалагічныя калідоры


Ка­лі ў на­се­ле­ным пунк­це — ма­лень­кай вёс­цы ці буй­ным го­ра­дзе — па­чы­на­ец­ца но­ва­бу­доў­ля, гэ­тыя аб'­ек­ты ня­змен­на вы­клі­ка­юць ці­ка­васць у мяс­цо­вых жы­ха­роў. Ка­рысць ці шко­ду на­сель­ніц­тву пры­ня­суць жы­лыя да­мы або но­вае прад­пры­ем­ства? Як яны паў­плы­ва­юць на пры­ро­ду? На­пэў­на, кож­ны з нас хоць раз ды за­да­ваў са­бе та­кія пы­тан­ні. І ме­лі ра­цыю, бо пра­ва на спры­яль­нае на­ва­коль­нае ася­род­дзе га­ран­та­ва­на нам Кан­сты­ту­цы­яй, а зна­чыць, па­він­на вы­кон­вац­ца.

Ад­ным з важ­ных ін­стру­мен­таў у рэа­лі­за­цыі гэ­та­га пра­ва мож­на на­зваць дзяр­жаў­ную эка­ла­гіч­ную экс­пер­ты­зу. Як сён­ня дзей­ні­чае пры­ро­да­ахоў­ны ме­ха­нізм у воб­лас­ці ста­ліч­на­га бу­даў­ніц­тва, «Звяз­дзе» рас­ка­заў на­чаль­нік упраў­лен­ня дзяр­жаў­най эка­ла­гіч­най экс­пер­ты­зы Мінп­ры­ро­ды Аляк­сандр АНД­РЭ­ЕЎ.

7-40

— Аляк­сандр Анд­рэ­е­віч, чым зай­ма­ец­ца ва­ша ўпраў­лен­не на прак­ты­цы?

— Мы пра­во­дзім эка­ла­гіч­ную экс­пер­ты­зу га­лі­но­вых і ве­да­мас­ных кан­цэп­цый і пра­грам, пла­наў пра­мыс­ло­ва не­бяс­печ­ных аб'­ек­таў і го­ра­да­бу­даў­ні­чых пра­ек­таў, пра­ек­таў тэх­ніч­ных нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў і інш. Раз­гля­дам пра­ек­таў пра­грам, генп­ла­наў ста­лі­цы і аб­лас­ных цэнт­раў, пла­наў пра­мыс­ло­ва не­бяс­печ­ных аб'­ек­таў, у якіх ба­за­вы па­мер са­ні­тар­на-ахоў­най зо­ны 500 і больш мет­раў, зай­ма­ец­ца не­па­срэд­на Мінп­ры­ро­ды. Генп­ла­ны ас­тат­ніх на­се­ле­ных пунк­таў кра­і­ны і пла­ны ін­шых не­бяс­печ­ных пра­мыс­ло­вых аб'­ек­таў — кам­пе­тэн­цыя тэ­ры­та­ры­яль­ных ор­га­наў і Мінск­ага га­рад­ско­га ка­мі­тэ­та пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя.

Пра­ек­ты бу­даў­ніц­тва ін­шых аб'­ек­таў — са­цы­яль­ных уста­ноў і жы­лых да­моў, якія не лі­чац­ца не­бяс­печ­ны­мі ў эка­ла­гіч­ным пла­не, сён­ня раз­гля­дае РУП «Га­лоў­дзярж­бу­дэкс­пер­ты­за». Але гэ­та зу­сім не азна­чае, што нас не ці­ка­віць, дзе і як яны бу­дуць раз­мя­шчац­ца, — усё па­він­на ад­па­вя­даць за­цвер­джа­най, у тым лі­ку і на­мі, го­ра­да­бу­даў­ні­чай да­ку­мен­та­цыі.

Пры­клад­на 80% да­ку­мен­таў, што па­сту­па­юць у Мінп­ры­ро­ды для эка­ла­гіч­най экс­пер­ты­зы, па­тра­бу­юць да­пра­цоў­кі, уклю­чэн­ня тых ці ін­шых пры­ро­да­ахоў­ных ме­ра­пры­ем­стваў для мі­ні­мі­за­цыі шкод­ных уз­дзе­ян­няў на на­ва­коль­нае ася­род­дзе.

— На­коль­кі важ­на сён­ня пры бу­даў­ніц­тве пры­трым­лі­вац­ца Ге­не­раль­на­га пла­на з пунк­ту гле­джан­ня эка­ло­гіі?

— Гэ­ты да­ку­мент дэ­ман­струе, як бу­дзе раз­ві­вац­ца го­рад, вы­зна­чае функ­цы­я­наль­ныя зо­ны і па­ра­мет­ры за­бу­до­вы тэ­ры­то­рыі. Раз­мя­шчэн­не ўсіх аб'­ек­таў па­він­на не толь­кі быць ра­цы­я­наль­ным, але і ад­па­вя­даць пры­ро­да­ахоў­на­му за­ка­на­даў­ству. Так, у апош­няй рэ­дак­цыі Генп­ла­на Мін­ска бы­ла ўне­се­на за­ба­ро­на на бу­даў­ніц­тва ка­вяр­няў, рэ­ста­ра­наў і ін­шых ка­пі­таль­ных бу­дын­каў у скве­рах і на буль­ва­рах. Я лі­чу гэ­та важ­ным да­сяг­нен­нем у спра­ве ахо­вы га­рад­скіх ланд­шафт­на-рэ­крэ­а­цый­ных тэ­ры­то­рый.

— На эка­ла­гіч­най ма­дэ­лі Мін­ска мож­на ўба­чыць не­каль­кі так зва­ных эка­ла­гіч­ных ка­лі­до­раў. Для ча­го пры­зна­ча­ны гэ­тыя аб'­ек­ты?

— Праз эка­ла­гіч­ныя, ці са­на­цый­ныя, ка­лі­до­ры з го­ра­да вы­но­сіц­ца бруд­нае па­вет­ра і па­сту­пае све­жае, больш чыс­тае. Ме­на­ві­та іх на­яў­насць не да­зва­ляе га­ра­джа­нам за­дых­нуц­ца ад шкод­ных вы­кі­даў у на­ва­коль­нае ася­род­дзе.

Ка­лі­до­рам пер­ша­га па­рад­ку ў Мін­ску з'яў­ля­ец­ца пры­бя­рэж­ная зо­на Свіс­ла­чы, якая пра­цяг­ну­ла­ся праз увесь го­рад з паў­ноч­на­га за­ха­ду на паў­днё­вы ўсход. У Генп­ла­не пра­ду­гле­джа­на аб­ме­жа­ван­не па яго за­бу­до­ве. Так, уз­доўж га­лоў­най ста­ліч­най ра­кі мож­на бу­да­ваць толь­кі кроп­ка­выя і ма­ла­пра­цяг­лыя жы­лыя да­мы і да­мы па­ні­жа­най па­вяр­хо­вас­ці. Шмат­па­вяр­хо­ві­кі, гас­ці­ніч­ныя комп­лек­сы і ін­шыя буй­ныя аб'­ек­ты, раз­ме­шча­ныя ка­ля Свіс­ла­чы, мо­гуць за­крыць шлях для бруд­на­га і чыс­та­га па­вет­ра, «за­сы­паў­шы» га­ра­джан шкод­ны­мі вы­кі­да­мі і па­вя­лі­чыў­шы ры­зы­ку за­хвор­ван­няў.

7-12

Па­вод­ле дак­ла­да Су­свет­най ар­га­ні­за­цыі ахо­вы зда­роўя за 2012 год, усе за­хвор­ван­ні ў той ці ін­шай сту­пе­ні звя­за­ны з на­яў­нас­цю ў па­вет­ры цвёр­дых кру­пі­нак. Гэ­тыя дроб­ныя пы­лін­кі дыя­мет­рам не больш за 10 мкм (РМ10) вы­клі­ка­юць сар­дэч­на-са­су­дзіс­тыя і рэ­спі­ра­тор­ныя за­хвор­ван­ні, а так­са­ма рак. Па да­ных 2012 го­да, за­брудж­ван­не па­вет­ра ста­ла пры­чы­най 600 000 смер­цяў у Еў­ра­пей­скім рэ­гі­ё­не СА­АЗ, у тым лі­ку 482 000 смер­цяў ад­бы­лі­ся з-за за­брудж­ван­ня па­вет­ра па-за па­мяш­кан­ня­мі, на ву­лі­цы.

— Якія кро­кі прад­пры­мае Мінп­ры­ро­ды, каб мі­ні­мі­за­ваць гэ­та шкод­нае ўздзе­ян­не?

— Мы па­ста­ян­на ад­соч­ва­ем эка­ла­гіч­ную сі­ту­а­цыю ў ста­лі­цы — на ча­ты­рох спе­цы­яль­ных па­стах, вы­мя­ра­ец­ца коль­касць цвёр­дых кру­пі­нак у ат­мас­фе­ры. Звест­кі ана­лі­зу­юц­ца, і рас­пра­цоў­ва­юц­ца ме­ра­пры­ем­ствы па па­ляп­шэн­ні эка­ла­гіч­най сі­ту­а­цыі.

На­прык­лад, не­каль­кі га­доў та­му Мін­скі га­рад­скі ка­мі­тэт пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя па­спра­ба­ваў ачыс­ціць ад­ну з са­мых за­бру­джа­ных час­так го­ра­да — тэ­ры­то­рыю ў ра­ё­не вул. Ці­мі­ра­зе­ва. Там зна­хо­дзіц­ца Мін­скі за­вод ацяп­ляль­на­га аб­ста­ля­ван­ня, які ў той час быў асноў­ным ві­ноў­ні­кам скла­да­най эка­ла­гіч­най сі­ту­а­цыі.

Па прад­пі­сан­ні ка­мі­тэ­та прад­пры­ем­ства пра­вя­ло ма­дэр­ні­за­цыю аб­ста­ля­ван­ня, за­мя­ніў­шы пла­віль­ныя пе­чы на элект­рыч­ныя, што да­па­маг­ло змен­шыць вы­кі­ды за­брудж­валь­ных рэ­чы­ваў у ат­мас­фер­нае па­вет­ра.

Ка­лі раз­гля­даць ды­на­мі­ку, то ў 2011 го­дзе до­ля дзён з пе­ра­вы­шэн­ня­мі ся­рэд­ня­су­тач­най гра­ніч­на да­пу­шчаль­най кан­цэнт­ра­цыі ў ме­жах пр-та Пе­ра­мож­цаў — вул. Ар­лоў­скай — пр-та Пуш­кі­на — вул. Аль­шэў­ска­га — вул. Каль­ва­рый­скай скла­ла 18%. Пас­ля ма­дэр­ні­за­цыі сі­ту­а­цыя ў гэ­тым ра­ё­не па­леп­шы­ла­ся, і праз год па­каз­чы­кі змен­шы­лі­ся да 7%. Але з-за та­го, што бы­ла па­бу­да­ва­на раз­вяз­ка пр-т Пуш­кі­на — вул. Ці­мі­ра­зе­ва, а так­са­ма па­ста­ян­на іш­ла за­бу­до­ва тэ­ры­то­рыі ўздоўж Свіс­ла­чы, у 2013 го­дзе мы із­ноў вяр­ну­лі­ся да зы­ход­най па­зі­цыі — 17,8%. Па звест­ках за 10 ме­ся­цаў 2014 го­да па­каз­чык скла­даў 10,2%, але гэ­тыя ліч­бы не кан­чат­ко­выя.

Вы­ра­шыць та­кую праб­ле­му мож­на, толь­кі рас­пра­ца­ваў­шы пра­гра­му су­мес­ных дзе­ян­няў з пры­цяг­нен­нем ор­га­наў ула­ды і ўсіх за­ці­каў­ле­ных ар­га­ні­за­цый. На жаль, та­кія сі­ту­а­цыі ў го­ра­дзе не адзін­ка­выя.

— Гэ­та зна­чыць, што пад па­гро­зай за­брудж­ван­ня зна­хо­дзяц­ца і ін­шыя ра­ё­ны Мін­ска?

— Так. І асноў­ная пры­чы­на тут — не­ад­па­вед­насць рэг­ла­мен­ту Генп­ла­на. Эка­ла­гіч­ныя ка­лі­до­ры не мо­гуць за­бу­доў­вац­ца вы­шын­ны­мі аб'­ек­та­мі, а ланд­шафт­на-рэ­крэ­а­цый­ныя зо­ны вы­ка­рыс­тоў­вац­ца пад будп­ля­цоў­ку.

У сту­дзе­ні 2015 го­да Мінп­ры­ро­ды да­ло ад­моў­нае за­клю­чэн­не на го­ра­да­бу­даў­ні­чы пра­ект дэ­та­лё­ва­га пла­на­ван­ня ў част­цы ўня­сен­ня змен у іс­ну­ю­чы пра­ект па за­бу­до­ве тэ­ры­то­рыі на скры­жа­ван­ні ву­ліц Пля­ха­на­ва і Вас­ня­цо­ва.

У пер­шым ва­ры­ян­це да­ку­мен­та на гэ­тай тэ­ры­то­рыі пла­на­ва­ла­ся па­бу­да­ваць два дзе­вя­ці­па­вяр­хо­выя жы­лыя да­мы з убу­да­ва­на-пры­бу­да­ва­ны­мі га­ра­жа­мі. Пра­ект быў ухва­ле­ны Мінп­ры­ро­ды, бо не су­пя­рэ­чыў эка­ла­гіч­ным нор­мам, пазна­ча­ным у Генп­ла­не Мін­ска (раз­мя­шчэн­не ўздоўж ка­лі­до­ра пер­ша­га па­рад­ку). Але ў вы­ні­ку, пас­ля ўне­се­ных змен, на іх мес­цы ў пра­ек­це з'я­віў­ся 19-па­вяр­хо­вы гмах, і не­ўза­ба­ве па­ві­нен быў «вы­рас­ці» яго «брат-бліз­нюк».

Акра­мя та­го, у но­вым пра­ек­це не бы­ло пра­ду­гле­джа­на бу­даў­ніц­тва га­ра­жоў, але пра­па­на­ва­ла­ся лік­ві­да­цыя плат­най ста­ян­кі без ства­рэн­ня да­дат­ко­вых мес­цаў для за­хоў­ван­ня аў­та­ма­бі­ляў. А на ланд­шафт­на-рэ­крэ­а­цый­най зо­не, якую нель­га вы­ка­рыс­тоў­ваць для па­бу­до­вы пра­мыс­ло­вых аб'­ек­таў, з'я­ві­ла­ся ка­цель­ня для гэ­та­га до­ма.

Па­коль­кі гэ­та су­пя­рэ­чы­ла за­ка­на­даў­ству і пры­во­дзі­ла да па­гар­шэн­ня эка­ла­гіч­най сі­ту­а­цыі ў го­ра­дзе, зме­ны ў пра­ек­це Мінп­ры­ро­ды не ўзгад­ні­ла. На­конт гэ­та­га бу­даў­ніц­тва, у тым лі­ку па пры­чы­не па­ру­шэн­няў за­цвер­джа­на­га го­ра­да­бу­даў­ні­ча­га пра­ек­та, па­сту­па­лі скар­гі ад мяс­цо­вых жы­ха­роў у гар­вы­кан­кам і ін­шыя ін­стан­цыі. У вы­ні­ку бы­ло пры­пы­не­на бу­даў­ніц­тва дру­го­га до­ма.

На маю дум­ку, тут па­трэб­на ра­за­брац­ца, хто ві­на­ва­ты ў гэ­тай сі­ту­а­цыі, і су­мес­на вы­пра­ца­ваць шля­хі па яе вы­ра­шэн­ні.

Каб у бу­ду­чы­ні па­збег­нуць па­доб­ных праб­лем, Мінп­ры­ро­ды імк­нец­ца ўдас­ка­на­ліць змест Ге­не­раль­на­га пла­на Мін­ска. Цяпер ён пра­хо­дзіць ка­рэк­ці­роў­ку і сё­ле­та бу­дзе па­да­дзе­ны на экс­пер­ты­зу ў мі­ніс­тэр­ства. У аб­ноў­ле­ным да­ку­мен­це па­спра­бу­ем улі­чыць гэ­ты до­свед і пра­ду­гле­дзець увя­дзен­не рэг­ла­мен­ту для тэ­ры­то­рый у ме­жах эка­ла­гіч­ных ка­лі­до­раў пер­ша­га, дру­го­га, трэ­ця­га па­рад­каў з кан­крэ­ты­за­ва­ны­мі ве­лі­чы­ня­мі «вы­шы­ні і пра­цяг­лас­ці бу­дын­каў», а так­са­ма маг­чы­мае аб­ме­жа­ван­не (за­ба­ро­ну) па за­бу­до­ве эка­ла­гіч­на­га ка­лі­до­ра пер­ша­га па­рад­ку. Гэ­тыя пра­па­но­вы мы на­кі­ра­ва­лі ў Мін­гар­вы­кан­кам.

Толь­кі ў 2013-2014 га­дах Мін­скі га­рад­скі ка­мі­тэт пры­род­ных рэ­сур­саў і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя не ўзгад­ніў вы­дзя­лен­не зя­мель­ных участ­каў для бу­даў­ніц­тва шэ­ра­гу аб'­ек­таў. На­прык­лад, ка­цель­ню для шмат­па­вяр­хо­ва­га до­ма пла­на­ва­лі па­бу­да­ваць на ўчаст­ку, раз­ме­шча­ным у ра­ё­не скве­ра па вул. Дзе­каб­рыс­таў, ча­со­вую ахоў­ную аў­та­ста­ян­ку ха­це­лі па­шы­рыць за кошт ланд­шафт­на-рэ­крэ­а­цый­най зо­ны, аў­та­ма­дэль­ную тра­су ў ра­ё­не Цнян­ска­га во­да­схо­ві­шча спра­ба­ва­лі раз­мяс­ціць у ланд­шафт­на-рэ­крэ­а­цый­най зо­не, во­да­ахоў­най зо­не і зо­не са­ні­тар­най ахо­вы во­да­за­бо­ру.

— Якія яшчэ зме­ны ў за­ка­на­даў­ства ў воб­лас­ці эка­ла­гіч­най экс­пер­ты­зы пла­ну­юц­ца ў блі­жэй­шы час?

— Не так даў­но су­мес­на з Мі­ніс­тэр­ствам ар­хі­тэк­ту­ры і бу­даў­ніц­тва быў пад­рых­та­ва­ны і па­да­дзе­ны ва ўрад пра­ект змен у за­ка­на­даў­ства аб ар­хі­тэк­тур­най, го­ра­да­бу­даў­ні­чай і бу­даў­ні­чай дзей­нас­ці і За­кон аб дзяр­жаў­най эка­ла­гіч­най экс­пер­ты­зе ў част­цы пры­вя­дзен­ня да па­тра­ба­ван­няў Ука­за Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь №26 ад 14 сту­дзе­ня 2014 г. «Аб ме­рах па ўдас­ка­на­лен­ні бу­даў­ні­чай дзей­нас­ці».

Згод­на з ука­зам, мы пра­па­на­ва­лі пра­во­дзіць ацэн­ку ўздзе­ян­ня на на­ва­коль­нае ася­род­дзе і ад­па­вед­на дзяр­жаў­ную эка­ла­гіч­ную экс­пер­ты­зу на пе­рад­пра­ект­най ста­дыі, а не пра­ект­най. Гэ­та да­па­мо­жа зра­біць больш эфек­тыў­най рас­пра­цоў­ку пра­ект­най да­ку­мен­та­цыі і ўво­гу­ле ска­ра­ціць пра­цяг­ласць пра­ект­най ста­дыі.

Акра­мя та­го, Мінп­ры­ро­ды пра­цуе над тым, каб увес­ці ў за­ка­на­даў­ства эка­ла­гіч­ную ацэн­ку на­ступ­стваў рэа­лі­за­цыі ве­да­мас­ных, га­лі­но­вых кан­цэп­цый і пра­грам на ран­няй ста­дыі іх пад­рых­тоў­кі. Гэ­та да­зво­ліць яшчэ пад­час рас­пра­цоў­кі да­ку­мен­таў пра­ду­гле­дзець ме­ра­пры­ем­ствы па мі­ні­мі­за­цыі на­ступ­стваў.

Гу­та­ры­ла Ве­ра­ні­ка Ко­ла­са­ва.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.