Вы тут

Дыктат часу ў кіно


Дзяржзаказ і мастацтва: адно выключае другое?

Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры ў кан­цы мі­ну­ла­га ме­ся­ца аб­вяс­ці­ла ад­кры­ты рэс­пуб­лі­кан­скі кон­курс кі­на­пра­ек­таў, вы­дат­ка­ваў­шы на вы­твор­часць філь­маў ка­ля 60 міль­яр­даў руб­лёў (з якіх на кон­курс пой­дзе пры­клад­на 40). Пры гэ­тым іс­нуе пад­ра­бяз­ны план, у якім пра­пі­са­ны тэ­мы (ча­ты­ры на іг­ра­вое кі­но і тры на да­ку­мен­таль­нае), фар­мат, коль­касць се­рый і хро­на­мет­раж.

[caption id="attachment_70908" align="alignnone" width="600"]7-23 Ма­дэль­ер у рас­ко­шы сва­ёй ква­тэ­ры. Кадр з філь­ма «Іў Сэн-Ла­ран. Стыль — гэ­та я» Берт­ра­на Ба­нэ­ла.[/caption]

 

Тэ­мы для іг­ра­вых філь­маў аб­умоў­ле­ны ча­сам, вост­рай не­аб­ход­нас­цю ў кі­на­пра­дук­це, ка­та­стра­фіч­ным дэ­фі­цы­там са­цы­яль­ных сту­жак. Вя­до­мыя гіс­та­рыч­ныя дзея­чы — ура­джэн­цы Бе­ла­ру­сі; са­цы­яль­ная ма­ла­дзёж­ная праб­ле­ма­ты­ка — нар­ко­ты­кі; ба­раць­ба з ня­мец­ка-фа­шысц­кі­мі за­хоп­ні­ка­мі і дзей­насць су­час­ных аба­рон­цаў Ай­чы­ны па за­бес­пя­чэн­ні на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі — вось тыя ча­ты­ры тэ­мы, на якія бу­дуць ство­ра­ны іг­ра­выя філь­мы ў 2015 го­дзе. Скеп­тык ска­жа, што гэ­та не зу­сім мас­тац­тва. Але «Звяз­да» пры­во­дзіць пры­кла­ды, у якіх па­спя­хо­ва су­ме­шча­ны мас­тац­кая каш­тоў­насць і скла­да­ная тэ­ма.

Пе­рад кі­не­ма­та­гра­фіс­та­мі ця­пер га­лоў­ная за­да­ча — адап­та­ваць сваю твор­чую сва­бо­ду і та­лент пад на­зва­ныя ма­ты­вы і ства­рыць са­праўд­нае мас­тац­тва, як гэ­та ўда­ва­ла­ся зра­біць іх ка­ле­гам у ай­чын­ным і за­меж­ным кі­не­ма­то­гра­фе.

Вя­до­мыя гіс­та­рыч­ныя дзея­чы...

Жанр «ба­ё­пік» доб­ра за­рэ­ка­мен­да­ваў ся­бе ў су­свет­ным кі­но. Ус­пом­ніць ха­ця б эпа­халь­ную ня­мую чор­на-бе­лую кар­ці­ну Кар­ла Тэ­а­до­ра Дрэ­е­ра 1928 го­да — «Страс­ці Жан­ны Д'арк». Ле­ген­дар­ны пер­са­наж ва­яў­ні­цы і вы­ра­та­валь­ні­цы Фран­цыі пе­ра­тва­ра­ец­ца ў па­кут­ні­цу, над якой здзяйс­ня­ец­ца ду­хоў­ны суд. Ёй па­гра­жа­юць, яе шан­та­жы­ру­юць, ка­ту­юць і ў вы­ні­ку ад­праў­ля­юць на смя­рот­ную ка­ру. Суд доў­жыц­ца больш за га­дзі­ну (на­са­мрэч цяг­нуў­ся год), сем смя­рот­ных гра­хоў пра­гляд­ва­юц­ца на тва­рах ду­хоў­ні­каў, а са­праўд­ная свя­тасць і ве­ра пра­яў­ля­юц­ца ў воб­ра­зе Жан­ны, якую тыя ж за­ган­ныя свя­та­ры на­зы­ва­юць вядзь­мар­кай. Усе срод­кі, які­мі рас­па­ра­джа­ец­ца кі­но, пра­цу­юць на вы­крыц­цё дву­душ­нас­ці, та­таль­най не­спра­вяд­лі­вас­ці, ка­рэн­на­га пад­ма­ну і пад­ме­ны са­праўд­на­га па­вяр­хоў­ным. Не прос­та гіс­то­рыя.

На­ва­тар для свай­го ча­су Ор­сан Уэлс у 1941 го­дзе зняў фільм «Гра­ма­дзя­нін Кейн», у якім пра­та­ты­пам га­лоў­на­га ге­роя ста­но­віц­ца су­час­нік рэ­жы­сё­ра — гран­ды­ёз­ны ме­ды­я­маг­нат, адзін з са­мых ба­га­тых лю­дзей све­ту, аме­ры­ка­нец Уіль­ям Хёрст, той са­мы, які не ба­чыў ме­жаў у спра­ве па­ве­лі­чэн­ня на­кла­ду га­зе­ты і быў, ма­быць, ка­ра­лём уплы­ву праз дру­ка­ва­ную прэ­су, па­чы­наль­ні­кам ін­фар­ма­цый­ных вой­наў. Та­кая ж вай­на і на­ват бай­кот быў аб­ве­шча­ны філь­му Ор­са­на Уэл­са, маг­чы­ма та­му, што ў па­чат­ку кар­ці­ны га­лоў­ны ге­рой па­мі­рае (а жы­вы пра­та­тып ба­чыць гэ­та на эк­ра­не), па­кі­да­ю­чы толь­кі за­гад­ка­вае сло­ва «Роў­збад». «Гра­ма­дзя­нін Кейн» па­ка­заў Хёрс­та не прос­та як мі­ль­яне­ра, та­ле­на­ві­та­га біз­нес­ме­на і ці­ка­ва­га прад­стаў­ні­ка свай­го ча­су, але ад­ва­рот­ны бок яго жыц­ця — звы­чай­на-ча­ла­ве­чы, ін­тым­ны, аса­біс­ты.

Ор­сан Уэлс сва­і­мі філь­ма­мі зра­біў вя­лі­кі крок на­пе­рад: глы­бо­кая пра­сто­ра кад­ра, ман­таж унут­ры пла­на, ге­ні­яль­на вы­стра­е­ныя вы­явы. З гэ­тым і ўвай­шоў на­заў­сё­ды ў су­свет­ную гіс­то­рыю кі­но, а «Гра­ма­дзя­нін Кейн» не прос­та атры­маў «Ос­кар», а тры­ва­ла за­стаў­ся ў спі­се най­вы­дат­ней­шых філь­маў све­ту.

Што ты­чыц­ца «за­ся­ро­джа­ных» бія­гра­фій — пры­го­жых, кі­не­ма­та­гра­фіч­ных, па-мас­тац­ку вы­стра­е­ных... Больш, чым прос­та бія­гра­фі­яй, стаў фільм «Чап­лін» Ры­шар­да Атэн­бо­ра, дзе не­па­раў­наль­на­га ко­мі­ка сыг­раў Ро­берт Даў­ні-ма­лод­шы. І Шар­ло тут — не прос­та ак­цёр, а звы­чай­ны ча­ла­век, які вы­рас у бед­на­це, ад­даў у спец­уста­но­ву звар'­я­це­лую ма­ці, ра­на стаў за­раб­ляць гро­шы і гэ­так жа ра­на пра­явіў свой та­лент.

Вар­та зга­даць на­мі­нан­та на «За­ла­тую паль­ма­вую га­лі­ну» Кан­ска­га кі­на­фес­ты­ва­лю мі­ну­ла­га го­да — кар­ці­ну Берт­ра­на Ба­нэ­ла «Іў Сэн-Ла­ран. Стыль — гэ­та я», якая не за­ся­родж­ва­ла­ся на «ста­наў­лен­ні», а ад­кры­ла свай­го ге­роя ўжо вя­до­мым ма­дэль­е­рам. Ува­га да кож­на­га шва, культ пры­го­жай воп­рат­кі, мас­тац­тва і рас­ко­шы — у та­кім ан­ту­ра­жы з'я­віў­ся вя­до­мы фран­цуз­скі ку­цюр'е.

Та­кія ж знач­ныя кар­ці­ны «Ша­лё­ны бык» Мар­ці­на Скар­се­зе пра шмат­абя­цаль­на­га, але за­паль­чы­ва­га бак­сё­ра, «Ма­дзіль­я­ні» Май­кла Дэ­ві­са пра фран­цуз­ска­га мас­та­ка, «Жыц­цё ў ру­жо­вым ко­ле­ры» пра жыц­цё Эдыт Пі­яф з не­ве­ра­год­ным пе­ра­ўва­саб­лен­нем Ма­ры­ён Ка­ты­яр.

Кож­ны з гэ­тых філь­маў вы­хо­дзіць за рам­кі стан­дарт­най бія­гра­фіі і ста­но­віц­ца не­чым боль­шым, важ­ней­шым і кі­не­ма­та­гра­фіч­на больш дас­ка­на­лым. Якую бія­гра­фію мы мо­жам ува­со­біць у кі­но?

[caption id="attachment_70909" align="alignnone" width="600"]7-24 Кадр з філь­ма «Рэ­кві­ем па ма­ры» Да­рэ­на Ара­ноф­скі.[/caption]

Са­цы­яль­ная ма­ла­дзёж­ная праб­ле­ма­ты­ка — нар­ко­ты­кі

Гэ­та той вы­па­дак, ка­лі мэ­та (мы ра­зу­ме­ем, што філь­мам трэ­ба па­тлу­ма­чыць: нар­ко­ты­кі — зло) мо­жа да­ся­гац­ца з да­па­мо­гай жу­дас­ных, не­пры­го­жых, ча­сам брыд­кіх кад­раў. Так пра­цуе гэ­тая схе­ма ў філь­ме «На іг­ле» Дэ­ні Бой­ла, дзе груп­ка «сяб­роў» лі­чыць ба­наль­ным і не­па­трэб­ным мець ква­тэ­ру, ма­шы­ну, гар­ні­тур-трой­ку. На­вош­та, ка­лі з да­па­мо­гай пэў­ных хі­мі­ка­таў та­бе ад­кры­ва­ец­ца но­вы не­вя­до­мы свет і па це­ле раз­лі­ва­ец­ца са­лод­кае ра­зу­мен­не ад­сут­нас­ці праб­лем. Так яны і жы­лі, па­куль усё не па­ля­це­ла ў тар­та­ра­ры: нех­та за­быў пра дзі­ця (тое па­мер­ла), дру­гі за­хва­рэў на ВІЧ, трэ­ці апы­нуў­ся ў тур­ме. Але не гэ­та ста­ла га­лоў­ным па­цвяр­джэн­нем та­го, што без нар­ко­ты­каў лепш. Са­праўд­ным эпа­ге­ем ста­ла кан­цоў­ка, дзе га­лоў­ны ге­рой — з цяж­кім бэкг­раў­ндам, але шчас­лі­вы і з гра­шы­ма, — хо­ча па­чаць звы­чай­нае жыц­цё, дзе ба­наль­ныя праб­ле­мы, іпа­тэ­ка, гар­ні­тур-трой­ка...

Не­ве­ра­год­на моц­ным з'яў­ля­ец­ца фільм «Рэ­кві­ем па ма­ры» Да­рэ­на Ара­ноф­скі, які «б'е на­вод­маш па ор­га­нах па­чуц­цяў». Па­мя­та­е­це гэ­ты фі­нал, дзе кож­ны з га­лоў­ных ге­ро­яў скруч­ва­ец­ца аба­ран­кам: адзін з ам­пу­та­ва­най ру­кой; дру­гая пры­ні­жа­ная, зні­шча­ная; трэ­цяя хво­рая на га­ла­ву. А як усё па­чы­на­ла­ся: свет­лы­мі ма­ра­мі і сен­ты­мен­таль­ны­мі пла­на­мі — па­да­рыць ма­ці тэ­ле­ві­зар, ства­рыць сям'ю, улез­ці ў су­кен­ку. Так за­бі­ва­юц­ца і мэ­ты, і жыц­цё — праз за­леж­насць, якую ад­люст­ра­ва­лі аў­та­ры філь­ма ўра­жаль­ны­мі кад­ра­мі, ня­спын­ным па­дзен­нем у не­па­праў­ную жу­ду. Зор­ны ак­цёр­скі склад — Джа­рэд Ле­та, Джэ­ні­фер Ко­нэ­лі, Элен Бёрс­цін, — тра­гіч­ны му­зы­каль­ны ма­тыў і сло­ган «Не­вы­нос­ная лёг­касць апа­ка­ліп­сі­су». Як лёг­ка і на­ват пры­ем­на, мяр­ку­ю­чы па філь­ме, гэ­ты аса­біс­ты апа­ка­ліп­сіс пры­хо­дзіць.

Ма­быць, мы не ча­ка­ем ад су­час­ных кі­не­ма­та­гра­фіс­таў не­ча­га на­кшталт кар­ці­ны «Страх і ня­на­вісць у Лас-Ве­га­се» Тэ­ры Гі­лі­я­ма ці «99 фран­каў» Яна Ку­не­на (па ма­ты­вах кні­гі Фрэ­дэ­ры­ка Бег­бе­дэ­ра), у якіх нар­ка­тыч­ны дур­ман мае ней­кую асаб­лі­вую эс­тэ­ты­ку — за­баў­ную, з па­хам рок-н-ро­лу. За­тое як лёг­ка нар­ко­ты­кі ўпіс­ва­юц­ца ў сю­жэ­ты сту­жак кштал­ту «Ле­он» з яго пер­са­на­жа­мі — дрэн­ны­мі хлоп­ца­мі, якія за­раб­ля­юць на фі­зіч­най за­леж­нас­ці прос­тых лю­дзей, ці не­на­зой­лі­ва ў кар­ці­ну «Кра­су­ня» з Джу­лі­яй Ро­бертс у га­лоў­най ро­лі, дзе ін­тэ­лі­гент­ны біз­нес­мен ледзь не вы­га­няе вы­пад­ко­вую зна­ё­мую з ну­ма­ра гас­ці­ні­цы. Так ці інакш, ка­лі тэ­ма нар­ко­ты­каў з'яў­ля­ец­ца ў ад­ным эпі­зо­дзе ці за­паў­няе ўсю кан­ву сю­жэ­ту, гля­дач ра­зу­мее: той, хто з ка­ка­і­нам — апры­ёры ад­моў­ны пер­са­наж. Маг­чы­ма на­ват, вы­пад­ко­выя фра­зы ў па­пу­ляр­ных філь­мах дзей­ні­ча­юць на­столь­кі ж моц­на, як і сю­жэ­ты, на тэ­ме па­бу­да­ва­ныя.

Ба­раць­ба з ня­мец­ка-фа­шысц­кі­мі за­хоп­ні­ка­мі

На гэ­тай тэ­ме ство­ра­ны вы­дат­ны пласт куль­ту­ры, кі­но ў тым лі­ку. І ка­му, як не «Бе­ла­русь­філь­му», яго ілюст­ра­ваць. Вя­до­мая жар­таў­лі­вая наз­ва «Пар­ты­зан­фільм» і ад­на з га­лоў­ных асаб­лі­вас­цяў бе­ла­рус­ка­га кі­но: апроч лі­та­ра­ту­ра­цэнт­рыз­му і гу­ма­ніз­му — ці­ка­васць да ва­ен­най тэ­ма­ты­кі. А ў 70-год­дзе Пе­ра­мо­гі абы­сці тэ­му ўво­гу­ле не­маг­чы­ма.

Трэ­ба лі­чыць ад­ным з леп­шых бе­ла­рус­кіх філь­маў пра вай­ну «Я ро­дам з дзя­цін­ства» Вік­та­ра Ту­ра­ва, які ўвай­шоў у спіс ЮНЕС­КА. У на­шай гіс­то­рыі і «У жніў­ні 44-га» Мі­ха­і­ла Пта­шу­ка, «Ідзі і гля­дзі» Эле­ма Клі­ма­ва, па­раў­наль­на но­вы фільм «У ту­ма­не» Сяр­гея Лаз­ні­цы, які быў на­мі­на­ва­ны на «За­ла­тую паль­ма­вую га­лі­ну» Кан­ска­га кі­на­фес­ты­ва­лю ў 2012 го­дзе. Мы ма­ем лі­та­ра­ту­ру, не­аб­ход­ны рэ­кві­зіт і гіс­та­рыч­ную па­мяць, та­му зра­біць з гэ­та­га мас­тац­тва — спра­ва го­на­ру.

Мност­ва вы­дат­ных філь­маў, зня­тых пра тую вай­ну, свед­чаць, што ва­ры­я­цыі на гэ­тай пля­цоў­цы — бяс­кон­цыя. Тон­кі псі­ха­ла­гізм — кар­ці­на «Ля­цяць жу­раў­лі» Мі­ха­і­ла Ка­ла­то­за­ва, дзе­ці на вай­не — «Іва­на­ва дзя­цін­ства» Анд­рэя Тар­коў­ска­га, по­бы­та­выя рэа­ліі ва­ен­на­га ча­су — «Двац­цаць дзён без вай­ны» Аляк­сея Гер­ма­на з Юры­ем Ні­ку­лі­ным у га­лоў­най ро­лі. Так ці інакш, кож­ная з гэ­тых кар­цін рас­каз­вае пра тое, як вай­на ла­мае лё­сы.

Дзей­насць су­час­ных аба­рон­цаў Ай­чы­ны па за­бес­пя­чэн­ні на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі

Вось тут я губ­ля­ю­ся ў раз­ва­жан­нях. Ці па­трэ­бен нам свой Бэт­мэн, су­пер­ге­рой, Джон Мак­лейн з «Моц­на­га арэш­ка» ці нех­та на­кшталт іх, хто вы­ра­туе ча­ла­ве­ка, ста­лі­цу, кра­і­ну і ўвесь уво­гу­ле свет. Гэ­тая ні­ша за­бі­тая аме­ры­кан­скі­мі экш­на­мі і ба­е­ві­ка­мі з гран­ды­ёз­ны­мі спец­эфек­та­мі, у ві­до­вішч­ным кі­но нам Га­лі­вуд не пе­ра­плю­нуць. Па­доб­ныя спро­бы бы­лі ў ра­сій­скім су­час­ным кі­но — ці вар­та бы­ло спра­ба­ваць, яшчэ пы­тан­не.

Дык што за тэ­ма і хто та­кія су­час­ныя аба­рон­цы Ай­чы­ны — мі­лі­цыя, АМАП, ар­мія? Не атры­ма­ец­ца эк­шэ­на, ба­е­ві­ка ці тры­ле­ра — та­му што дзей­насць аба­рон­цаў на­шай Ай­чы­ны — дзя­куй Бо­гу, не спец­апе­ра­цыі і не ва­ен­ныя дзе­ян­ні. А ра­бо­та АМА­Па ўжо быц­цам ад­люст­ра­ва­ная ў на­цы­я­наль­ным кі­на­пра­ек­це «Мы, браты». А што атры­ма­ец­ца — ста­но­віц­ца вель­мі ці­ка­ва. Ці са­праў­ды гэ­тая тэ­ма на­ве­я­на ча­сам, ці са­праў­ды яна нам па­трэб­на, і га­лоў­нае — ці атры­ма­ец­ца на гэ­тым ма­ты­ве мас­тац­тва?

«Фес­ты­валь­ны фільм — гэ­та ж не жанр», — ка­жа мі­ністр куль­ту­ры Ба­рыс Свят­лоў і тлу­ма­чыць, што кож­ная з ча­ты­рох (ся­мі) тэм мо­жа вы­рас­ці ў мас­тац­тва. «Фес­ты­валь­ны» фільм, на­пэў­на, бу­дзе толь­кі ад­зна­кай якас­ці — спа­дзя­ём­ся, мы змо­жам неш­та гэ­тым сло­вам аха­рак­та­ры­за­ваць.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.