Вы тут

У Мінску спрабуюць падняць педагогам заробкі


Па­мер што­ме­сяч­ных да­плат да акла­даў мін­скіх пе­да­го­гаў па­вя­лі­чаць. Пра гэ­та на ка­ле­гіі Ка­мі­тэ­та па аду­ка­цыі Мін­гар­вы­кан­ка­ма па­ве­да­міў яго стар­шы­ня Мі­ха­іл МІ­РОН­ЧЫК.

«У ад­па­вед­нас­ці з Дэ­крэ­там ад 26 лі­пе­ня 1999 г. №29 «Аб да­дат­ко­вых ме­рах па ўдас­ка­на­лен­ні пра­цоў­ных ад­но­сін, ума­ца­ван­ні пра­цоў­най і вы­ка­наль­ніц­кай дыс­цып­лі­ны», для па­вы­шэн­ня за­ра­бот­най пла­ты пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў у 2015 го­дзе пры­ня­та ра­шэн­не вы­дат­ка­ваць да­дат­ко­выя гра­шо­выя срод­кі ў па­ме­ры 30% фон­ду та­рыф­ных акла­даў. Ле­тась на гэ­тыя мэ­ты бы­ло на­кі­ра­ва­на 20% фон­ду», — унёс у пы­тан­не яс­насць Мі­ха­іл Мі­рон­чык.

У сіс­тэ­ме аду­ка­цыі го­ра­да пра­цу­юць амаль 46,6 ты­ся­чы ча­ла­век, з іх 30,3 ты­ся­чы — пе­да­го­гі. Ся­рэд­ня­ме­сяч­ная за­ра­бот­ная пла­та пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў за сне­жань 2014 г. скла­ла Br6 млн 48 тыс., на­стаў­ні­каў — Br6 млн 359 тыс. Як пад­крэс­ліў Мі­ха­іл Мі­рон­чык, не­вы­со­кі за­ро­бак з'яў­ля­ец­ца сур'­ёз­ным ма­ты­вам для ад­то­ку кад­раў з сіс­тэ­мы аду­ка­цыі, і га­рад­скія ўла­ды па­ста­ян­на ро­бяць за­ха­ды для вы­ра­шэн­ня гэ­тай праб­ле­мы. Акра­мя срод­каў, што вы­дзя­ля­юц­ца па Дэ­крэ­це №29, ста­ліч­ныя на­стаў­ні­кі атрым­лі­ва­юць фік­са­ва­ную што­ме­сяч­ную да­пла­ту да ста­вак за­ра­бот­най пла­ты — яе па­мер да­хо­дзіць да Br520 тыс.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.