Вы тут

Слова і цела


Плас­ты­ка як сро­дак маў­лен­ня ў тэ­ат­ры

Яны ёсць. Ім не трэ­ба сцвяр­джац­ца ў тэ­ат­раль­най пра­сто­ры: плас­тыч­ныя тэ­ат­ры ўжо даў­но не на­ві­на, а з'я­ва, якая мае сва­іх пры­хіль­ні­каў у тым лі­ку ў Бе­ла­ру­сі, дзе вель­мі ша­ну­юць тра­ды­цый­ны тэ­атр, за­сна­ва­ны на сло­ве. Плас­тыч­ны тэ­атр як з'я­ва мае свой між­на­род­ны тэ­ат­раль­ны фес­ты­валь «ПлаSтформа», які стар­туе 9 лю­та­га.

Фес­ты­ва­лю гэ­та­му ўся­го тры га­ды, за­тое рэ­за­нанс ад кож­най пра­гра­мы бы­вае вя­лі­кі. Са­мі тэ­ат­ры, да­рэ­чы, за­ці­каў­ле­ны ў гэ­тым і на­ват га­то­выя да ак­тыў­ных аб­мер­ка­ван­няў, ідуць на іх свя­до­ма. Яны на­огул га­то­выя да вель­мі ад­кры­тых зно­сін са сва­ім гле­да­чом — пы­та­юць і слу­ха­юць по­тым як сло­вы ў свой ад­рас, так і раз­ва­гі пра тое, што ёсць тэ­ат­раль­ны экс­пе­ры­мент і дзе­ля ча­го ён па­трэ­бен. Ад са­міх гэ­тых тэ­ат­раў, праў­да, слоў не да­ча­ка­еш­ся, не іх гэ­та ін­стру­мент. Яны вы­каз­ва­юц­ца ін­шым чы­нам.

Тут па­нуе це­ла. У ім сха­ва­на ка­ла­саль­ная энер­гія, якой мож­на за­ра­джаць ін­шых. У ім за­клю­ча­на экс­прэ­сія, у ім жы­вуць эмо­цыі, у яго ёсць асаб­лі­вая мо­ва ру­хаў. Праз гэ­тую мо­ву мож­на вы­каз­ваць дум­кі. Плас­тыч­ныя тэ­ат­ры роз­ныя, са­праў­ды. Ёсць сур'­ёз­ныя — з важ­най тэ­май і ак­ту­аль­ны­мі пы­тан­ня­мі, якія ўзні­ма­юц­ца пад­час па­ка­заў. Ёсць та­кія, што ста­вяць за мэ­ту ме­на­ві­та эмо­цыі — са­праўд­ныя дра­мы мо­гуць ра­зы­гры­вац­ца і без слоў не жар­таў­лі­выя. А ін­шыя пры­му­ша­юць за­хап­ляц­ца та­кой іс­то­тай, як ча­ла­век, ба­чыць у ім пры­га­жосць, ства­ра­юць воб­ра­зы і свае асаб­лі­выя ме­та­фа­ры, па­да­дзе­ныя на мо­ве це­ла. Вар­та вы­ву­чыць пра­гра­му, каб зра­зу­мець, на­коль­кі роз­ным мо­жа быць гэ­ты тэ­атр.

На ад­крыц­цё — нам вя­до­мы «Ін­Жэст». Не толь­кі та­му, што ме­на­ві­та кі­раў­нік гэ­та­га плас­тыч­на­га тэ­ат­ра Вя­ча­слаў Іна­зем­цаў стаў іні­цы­я­та­рам і га­лоў­ным ру­ха­ві­ком фес­ты­ва­лю. Гэ­ты тэ­атр дэ­ман­струе ней­кую фі­ла­со­фію ў плас­ты­цы. Пры­тым, што сло­ва­мі ў на­звах спек­так­ляў гу­ляе вы­дат­на. На сцэ­не Па­ла­ца куль­ту­ры чы­гу­нач­ні­каў мож­на бу­дзе па­ба­чыць спек­такль «До­ступ да це­ла». Ці­ка­ва, што ў спек­так­лі-гіс­то­рыі, спек­так­лі-фан­та­зіі бя­руць удзел роз­ныя вя­до­мыя му­зы­кі Бе­ла­ру­сі, на­прык­лад, Ігар Ва­раш­ке­віч (гурт «Кра­ма»), Ві­таль Ар­тыст («Без бі­ле­та»), Сяр­гей Пукст, гурт «Пла­то» і ін­шыя.

У Люб­лін­ска­га тэ­ат­ра тан­ца плас­ты­ка ін­шая, ён па­ка­жа «Гіс­то­рыю, якую ні­ко­лі не рас­ка­жуць». Але нель­га ска­заць, што ў та­кім клю­чы не спра­бу­юць пра­ца­ваць у Бе­ла­ру­сі: гро­дзен­скі танц­тэ­атр «Га­ле­рэя» ці мін­скія тэ­ат­ры тан­ца Karakulі, Skylіne, тан­ца­валь­ная кам­па­нія NАЧАLО з Грод­на і ін­шыя. Што та­кое тан­ца­валь­ныя пер­фор­ман­сы, так­са­ма мож­на бу­дзе зра­зу­мець — дзя­ку­ю­чы бе­ла­рус­ка-ўкра­ін­скай ІD Dance Company ці мін­скай Skvo's Dance Company. Ма­гі­лёў­скі пра­ект «Ла­ба­ра­тор­ныя фі­гу­ры Ос­ка­ра Шле­ме­ра» за­про­сіць на прэм'­е­ру 12 лютага. 13-га ча­ка­ец­ца ве­чар тан­ца бу­та. 14 лю­та­га, пад за­сло­ну, па­ка­жуць пра­гра­му пад наз­вай «Но­выя ім­ёны». На­огул на гэ­тым фес­ты­ва­лі і вар­та ча­каць ад­крыц­цяў. Та­му што «ПлаSтформа» і пры­ваб­лі­вае ад­крыц­ця­мі і экс­пе­ры­мен­та­мі — у та­кім тэ­ат­ры не іс­ну­юць без по­шу­ку, без спроб зра­біць неш­та не­па­доб­нае да ін­шых, сваё, ам­біт­нае — ня­хай спрэч­нае, не­ад­на­знач­нае, за­тое вель­мі жы­вое. Мо­жа быць, та­му гэ­ты фес­ты­валь і іс­нуе без ані­я­кай дзяр­жаў­най пад­трым­кі толь­кі на ней­кім сва­ім унут­ра­ным рэ­зер­ве, на жа­дан­ні здзіў­ляць і на га­тоў­нас­ці пуб­лі­кі здзіў­ляц­ца. І яшчэ ён між­на­род­ны па сут­нас­ці: не толь­кі та­му, што пры­яз­джа­юць ка­лек­ты­вы з Поль­шчы, Ра­сіі, Літ­вы, Лат­віі, але і та­му, што шмат якія спек­так­лі ства­ра­юц­ца су­поль­на на­ма­ган­ня­мі твор­цаў з роз­ных кра­ін. Плюс май­стар-кла­сы — пра тое, як ства­рыць ін­шы тэ­атр. І яшчэ дыс­ку­сіі: пра тое, што тэ­атр — гэ­та не толь­кі сцэ­на і тое, што на ёй ад­бы­ва­ец­ца. Тэ­атр — гэ­та най­перш рух. Пры­чым не толь­кі ў лі­та­раль­ным сэн­се.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.